Асветніцкі праект Школа практычнай генеалогіі, якая дзейнічае пры праваслаўным прыходзе Св.Мікалая Японскага, адзначае сёлета сваё дзесяцігоддзе. Прыйшоў час перафарматаваць яе дзейнасць, якая зводзілася раней да афлайн-заняткаў па асобных тэарэтычных і практычных пытаннях генеалагічнай пошукавай, аналітычнай, абагульняючай дзейнасці. Афлайн, а месцамі і анлайн-заняткі, былі закліканы да ўвядзення слухачоў у кантэкст генеалагічнага і гістарычнага асабістага даследавання, паказаць падводныя камяні і спрыяць меншай колькасці памылак, т.б. усяляк аблегчыць магчымую працу. У першым паўгоддзі, з верасня па снежань жадаючыя знаёміліся з даархіўным і архіўным пошукам, пытаннямі сістэматызацыі і інтэрпрэтацыі генеалагічнага матэрыялу. Восем лекцый гэтага семестру чытаў кіраўнік ШПГ — Вадзім Урублеўскі. У другім паўгоддзі, са студзеня па красавіка запрошаныя госці праекта дзяліліся з удзельнікамі сваімі навыкамі па шэрагу сумежных з генеалогіяй напрамкаў (ДНК-генеалогія, псіхагенеалогія, сямейны архіў, архівазнаўства, этнагенеалогія, культурагенеалогія і інш.). Па нашых сціплых падліках за 10 год падалі заяўкі на ўдзел у праекце 233 чалавекі.
Улічваючы, што лекцыі Вадзіма Урублеўскага ўжо пачынаюць массава выкладвацца ў агульны доступ (у прыватнасці, глядзець YouTube-каналы Genealogy of Belarus і ЦНБ НАН Беларуси), узнікае неабходнасць у мадэрнізацыі праекта.
У сезон 2023/2024 разлічана пабудаваць працу з запісанымі на курс па новай схеме індывідуальных заняткаў. Форма занятка вызначаецца выкладчыкам і слухачом у адпаведнасці з іх магчымасцямі (онлайн ці афлайн). Сустрэчы прысвячаюцца канкрэтным пытанням, якія звязаны непасрэдна з радаводам слухача, спецыфікай і кантэкстам пошуку, могуць уключаць канкрэтную дапамогу па выяўленні крыніц і асэнсаванні інфармацыі з іх. Структура сустрэчы распрацоўваецца выкладчыкам на падставе пошукавых звестак слухача.
Прымаюцца заяўкі на курс толькі з боку асоб, якія зацікаўлены ў гісторыі сям’і па ўсіх галінах свайго роду. Заяўкі, звязаныя з разавымі пытаннямі адносна асобнай лініі, ці з атрыманнем дакументаў замежных дзяржаў, не разглядаюцца.
Памер даната вызначаецца слухачом прапарцыянальна яго магчымасцяў і каштоўнасці аказанай паслугі. Дадзеныя сродкі будуць ісці на развіццё праекта ШПГ. Заняткі будуць праходзіць у акрэсленым фармаце з верасня 2023 г. па май 2024 г.
Усім жадаючым праслухаць курс рэкамендуецца ў заяве на імя Вадзіма Урублеўскага, кіраўніка Школы практычнай генеалогіі, пазначыць наступныя звесткі аб сабе:
1) Прозвішча, імя, імя па бацьку.
2) Дата і месца нараджэння.
3) Род заняткаў.
4) Месца жыхарства, кантактныя тэлефоны, адрас электроннай пошты.
5) Генеалагічныя звесткі аб бацьках, бабулях і дзядулях (прозвішчы, імёны, імёны па бацьку, даты жыцця, месцы нараджэння і жыхарства, веравызнанне, саслоўнае паходжанне, сямейна-роднасныя сувязі). Дадзеная інфармацыя неабходна з мэтай аказання кампетэнтнай дапамогі ў правядзенні самастойных гістарычных і генеалагічных даследаванняў.
Заявы прадстаўляць на электронную пошту выкладчыку Вадзіму Валер’евічу Урублеўскаму (vadzimurubleuski@gmail.com). Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 1 верасня 2023 г.
Кіраўнік – Урублеўскі Вадзім Валер’евіч, кандыдат гістарычных навук, супрацоўнік НАН Беларусі (г. Мінск), кіраўнік Акадэміі маладых генеалогаў пры Радзе маладых вуочных НАН Беларусі, мадэратар сайта: www.radawod.by
01.08.2023