Сустрэча Вадзіма Урублеўскага з удзельнікамі грамадскага праекта “Цэнтр гарадскога жыцця” (Горадня, 9 жніўня 2017)
http://www.racyja.com/hramadstva/yak-pravodzits-poshuki-pa-stvarennyu-ula/
Сустрэча Вадзіма Урублеўскага з удзельнікамі грамадскага праекта “Цэнтр гарадскога жыцця” (Горадня, 9 жніўня 2017)
http://www.racyja.com/hramadstva/yak-pravodzits-poshuki-pa-stvarennyu-ula/
27 студзеня 2017 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбыўся занятак для навучэнцаў Школы Практычнай генеалогіі. У першай частцы Вадзім Валер’евіч Урублеўскі распавёў пра гісторыю архіўнай справы, мінулае і сучаснасць Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, прадэманстраваў яго выданні, паказаў прыклады асноўных генеалагічных крыніц. У другой частцы Яўген Станіслававіч Глінскі, супрацоўнік аддзела публікацыі дакументаў архіва, распавёў пра вопыт даследавання радаводу сваіх продкаў – вольных людзей з маёнтка Пырашава князя Дамініка Радзівіла, а таксама падзяліўся досведам у справе выяўлення фальсіфікаваных дакументаў.
18 студзеня 2017 г. у Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбыўся выступ Вадзіма Урублеўскага на тэму “Крыніцы па генеалогіі (на прыкладзе Лідчыны): паводле матэрыялаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі”.
Падчас выступлення быў акрэслены агульны парадак даследавання сваіх каранёў, адзначаны асноўныя генеалагічныя крыніцы па рэгіёне дарэвалюцыйнага перыяда, звернута ўвага на месцы іх захавання. Лекцыя суправаджалася дэманстрацыяй прэзентацыі. На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі ўстаноў культуры і асобныя грамадскія актывісты.
Чакаем запрашэнняў з іншых раённых устаноў культуры!
18.01.2017
16 кастрычніка 2014 г. у канферэнт-зале Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (г. Мінск, вул. Крапоткіна, 55) адбылася прэзентацыя трэццяга тома “Гербоўніка беларускай шляхты” (літара “В”), куды ўвайшлі генеалагічныя роспісы 249 шляхецкіх родаў з Мінскай губерні, што падавалі дакументы на прызнанне і зацвярджэнне ў статусе дваранства Расійскай імперыі ў канцы XVIII – пачатку ХХ ст. Выданне з’яўляецца працягам шматтомнай серыі “Гербоўніка беларускай шляхты”, першыя два тамы якога на літары “А” і “Б” пабачылі свет адпаведна ў 2002 і 2007 гг.
Continue reading Прэзентацыя “Гербоўніка беларускай шляхты” на літару “В” у НГАБ (16.10.2014)