Адным з найбольш загадкавых у плане захаванасці і спектру генеалагічных крыніц сярод беларускіх паветаў Расійскай імперыі ўяўляецца Сенненскі павет Магілёўскай губерні. Па гэтай прычыне важна ўсяляк уводзіць ва ўжытак маладаследаваныя матэрыялы па гісторыі і генеалогіі яго насельніцтва.
Фонд Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі “Сенненская павятовая землеўладкавальная камісія” (1907–1917) складаецца з 207 адзінак захавання, дзе змяшчаецца інфармацыя аб разнастайных аспектах дзейнасці камісіі па аказанні дапамогі сялянам у пакупцы і землеўпарадкаванні пры хутарызацыі іх земляў.
