Што адбылося ў беларускай генеалогіі за апошні год? У гэтым артыкуле прадпрымем спробу даць адказ на гэтае пытанне.

Што адбылося ў беларускай генеалогіі за апошні год? У гэтым артыкуле прадпрымем спробу даць адказ на гэтае пытанне.
На сённяшні момант працягваецца праца па індэксацыі фондаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, якую з кастрычніка 2020 года праводзяць ўдзельнікі валанцёрскага праекта пад кіраўніцтвам вядомага беларускага генеалога Алены Кароўчанка. Калектыў валанцёраў складае больш за 150 чалавек з розных краін і кантынентаў. Праведзена індэксацыя каля 300 тыс. спраў архіва, зараз праверку набранага матэрыялу вядуць карэктары. Спадзяемся, што ў хуткім часе база дадзеных будзе даступна не толькі для валанцёраў, але і для ўсіх жадаючых даведацца больш пра каштоўныя матэрыялы, што захоўваюцца ў архіве і, магчыма, знайсці звесткі пра сваіх продкаў.
Але ўдзельнікі валанцёрскага руху вырашылі не абмяжоўвацца толькі індэксацыяй фондаў архіва. За гэты час праведзена некалькі сустрэч для абмеркавання надзённых пытанняў і праблем, валанцёры наведалі з экскурсіямі Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь, Літаратурны музей Максіма Багдановіча ў Мінску і мемарыяльны музей паэта “Фальварак Ракуцёўшчына” ў вёсцы Ракуцёўшчына ў Маладзечанскім раёне.
27 красавіка 2021 г. адбыўся трэці супольны семінар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (НББ) і Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (НГАБ), прысвечаны праблемам генеалогіі, крыніцазнаўства і іншых напрамкаў, звязаных са стварэннем карціны сямейнай генеалогіі.
На гэты раз увага прысутных зводзілася да раскрыцця тэмы «Імёны, прозвішчы, мянушкі: што гавораць генеалагічныя крыніцы?». Антрапанімічны складнік сустрэчы невыпадковы, бо запаляе і задае тон на пачатковым этапе даследавання свайго радаводу.
Continue reading Трэці супольны семінар па генеалогіі з удзелам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі адбыўся 27 красавіка 2021 г. Тэмай сталі прозвішчы і імёны19 красавіка 2021 г. у НГАБ упершыню адбылася сустрэча валанцёрскай групы, створанай у кастрычніку 2020 г., з кіраўніцтвам установы – дырэктарам Дзмітрыем Уладзіміравічам Яцэвічам і намеснікам дырэктара па навуковай працы Дзянісам Васільевічам Лісейчыкавым. Удзел у сустрэчы прынялі 16 валанцёраў на чале з кіраўніком ініцыятывы Аленай Валер’еўнай Кароўчанка (усяго група складаецца са 138 чалавек, што працуюць над наборам вопісаў у розных частках свету). Запрошанымі на сустрэчу былі кіраўніца аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм Марына Тарасаўна Скіданава, в.а. кіраўніка аддзела аўтаматызаваных архіўных тэхналогій Аліна Антонаўна Шкарына, кіраўніца аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў Вольга Уладзіміраўна Чарвінская.
Нагадаем, што на першай такой сустрэчы, якая праведзена ў кастрычніку мінулага года, былі акрэслены два асноўныя кірункі дзейнасці. Першы – стварэнне валанцёрскай групы для правядзення індэксацыі спраў, якія захоўваюцца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі і ўтрымліваюць тыя ці іншыя звесткі генеалагічнага характару. Першапачаткова размова ішла пра правядзенне індэксацыі спраў фонда 1781, вопіс 3 і 4, а таксама стварэння пошукавой базы, якая б магла ў разы спрасціць працу аматараў і прафесіяналаў у галіне генеалогіі.
Сустрэча пачалася з прыемнага бонуса для ўдзельнікаў – знаёмства з жыццёвай і творчай біяграфіяй Максіма Багдановіча, класіка беларускай літаратуры, і яго радаводным дрэвам. Вядучы навуковы супрацоўнік музея Ірына Мышкавец акрэсліла шляхі навукова-пошукавай дзейнасці, якую сумесна вядуць навуковыя супрацоўнікі, нашчадкі роду Багдановічаў і валанцёры, аматары паэзіі беларускага генія.