Tag Archives: Смалявіцкі раён

Генеалагічныя крыніцы па раёнах: Смалявіцкі раён (канец XVIII – першая трэць ХХ ст.)

Смалявіцкі раён размешчаны ва ўсходняй частцы Мінскага ўзвышша, на транспартным шляху зносін, што пасля пракладання чыгункі ў сярэдзіне ХІХ ст. паспрыяла паступоваму ўзбуйненню да ўзроўня гарадоў лакацый Смалявічы і Жодзіна. На 2009 г. – 42 917 чал. (у горадзе Смалявічы ў 2017 г. пражывалі 16 643 чал.). Горад Жодзіна з’яўляецца горадам абласнога падпарадкавання і колькасцю насельніцтва значна апярэджвае ўвесь Смалявіцкі раён ( у 2017 г. – 64 303 чал.). Паслярэвалюцыйная гісторыя раёна пачынаецца ў 1924 годзе, калі на яго тэрыторыі былі асобна створаны наступныя раёны Мінскай акругі: Астрашыцка-Гарадоцкі, Смілавіцкі і на большай частцы ўласна Смалявіцкі. У 1931 годзе Астрашыцка-Гарадоцкі раён быў скасаваны і яго Прылепскі сельсавет далучаны да Смалявіцкага раёна. У тым жа годзе да Смалявіцкага былі далучаны Драчкаўскі і Пятровіцкі сельсаветы скасаванага Смілавіцкага раёна. Раён перажыў скасаванне 1962–1965 гг.

Фрагмент “Атласа народанасельніцтва А.Ф. Рыцціха за 1864 г.”
Continue reading Генеалагічныя крыніцы па раёнах: Смалявіцкі раён (канец XVIII – першая трэць ХХ ст.)