Напярэдадні Вялікадня праваслаўных, 23 красавіка 2022 г. адбыўся апошні ў гэтым навучальным сезоне занятак Школы практычнай генеалогіі. Адбылося 8 тэарэтычных і 8 практычных заняткаў. Удасканаліўся навучальны працэс, курс узбагаціўся новымі аўтарскімі лекцыямі. З 16-ці 14 заняткаў адбылося ў рэжыме офлайн (выключэнне склалі дыстанцыйныя лекцыі, прачытаныя ў лютым).
У верасні 2020 г. працягне сваю дзейнасць мінская Школа практычнай генеалогии (ШПГ) пры прыходзе ў памяць свяціцеля Мікалая, епіскапа і асветніка Японіі, створаная ў мэтах генеалагічнай асветы. Асноўнае кола пытанняў, якім надаецца ўвага, зводзіцца да наступных тэм: практычны пошук інфармацыі аб продках, паглыбленне ў культурна-гістарычны кантэкст, выхаванне дзяцей на падмурку сямейна-родавых каштоўнасцяў.
Заняткі будуць уключаць у сябе не толькі навуковую тэорыю, але і асабісты вопыт у складанні і асэнсаванні свайго радавода, папулярызацыю гістарычнай дакументальнай спадчыны і набыткаў айчыннай гістарыяграфіі, знаёмства з вядомымі спецыялістамі ў дадзенай сферы. Запланавана правядзенне экскурсій і асветніцкіх сустрэч.
Генеалагічны пошук я распачала ў 19 гадоў, калі натхнілася выступам на журфаку БДУ філолага-антрапаніміста Леаніда Акаловіча, які расказваў пра паходжанні прозвішчаў.
Пачала запісваць сямейныя гісторыі, успаміны родных, рабіла копіі старых фотаздымкаў з архіву родзічаў, склала родавыя дрэвы на шэсць пакаленняў па трох лініях.
19 снежня 2018 г.(серада) на гiстарычным факультэце БДУ плануецца чарговае пасяджэнне ГДГ “РАДАВОД” (генеалагічныя даследаванні, гiсторыя сям’і, вывучэнне ўласнага радаводу).
У праграме пасяджэння плануецца:
1) Інфармацыя пра праект: «Сайт “Вілейскі павет – генеалогія і краязнаўства”».Выступоўца – Васіль Мандрык, прадстаўнік праекта.
2) Прэзентацыя фамільнай кнігі «Гісторыя маёй сям’і».Выступоўца – Алена Ветрава, выпускніца Школы практычнай генеалогіі (Мінск).
Запрашаем да ўдзелу ўсіх, хто цікавіцца генеалогіяй і ўласным радаводам!
У верасні 2018 г. працягне сваю дзейнасць Школа практычнай генеалогии (ШПГ) пры прыходзе ў памяць свяціцеля Мікалая, епіскапа і асветніка Японіі, створаная ў мэтах асветы ўсіх жадаючых. Асноўнае кола пытанняў, якім надаецца ўвага, зводзіцца да наступных тэм: практычны пошук інфармацыі аб продках, выхаванне дзяцей на падмурку сямейна-родавых каштоўнасцяў, самапазнанне.
12 траўня 2018 адбыўся апошні ў бягучым сезоне занятак Школы практычнай генеалогіі. Ужо трэці раз запар сезон завершыўся лекцыяй на тэму “Арганізацыя ўнутрысямейных навучальных заняткаў па генеалогіі для дзяцей школьнага ўзросту”, прадстаўленай сужэнцамі Уладзімірам Ігаравічам і Таццянай Антонаўнай Аркадзьевымі.
21 красавіка 2018 у рамках Школы Практычнай генеалогіі адбыўся выступ гісторыка-генеалога Вітальда Уладзіміравіча Ханецкага, кіраўніка генеалагічнага агенцтва “Венда”.
31 сакавіка 2018 у рамках Школы Практычнай генеалогіі адбыўся выступ Васіля Уладзіміравіча Герасімчыка, журналіста, магістра гістарычных навук, даследчыка жыцця і дзейнасці Кастуся Каліноўскага.