Tag Archives: сямейны архіў

Сямейна-родавыя паданні: аналітычны погляд на праблему памяці

Практычна кожная сучасная беларуская сям’я мае прыкмету сваёй лучнасці з папярэднімі пакаленнямі калі не ў выглядзе сямейнага архіву, то ў выглядзе памяці аб продках, іх паходжанні, самаідэнтычнасці, прафесійнай занятасці. Вусны наратыў пры адсутнасці або адмаўленні дакументальнай базы з’яўляецца даволі суб’ектыўнай, а таму аднабокай крыніцай інфармацыі аб мінулым. Сямейная вусная памяць нясе на сабе людскія скажэнні, бо нараджаецца не ў нетрах свядомасці нейкага канкрэтнага чалавека, а народжана калектыўным уяўленнем у працэсе яго часавай дэфармацыі. Па гэтай прычыне важна разумець, што не ўсё тое, што дайшло да нас праз перадачу перададзенага з’яўляецца быллю, рэчаіснай праўдай, якая мела месца быць.

Ілюстрацыя з сайта jewishboston.com
Continue reading Сямейна-родавыя паданні: аналітычны погляд на праблему памяці

Сустрэча на тэму “Фотаархіў як інструмент культуры памяці” адбылася на пляцоўцы “Улей” (13.09.2018)

13 верасня на першай у Беларусі краудфандынгавай пляцоўцы “Улей” адбылася тэматычная сустрэча, прысвечаная аналізаванню фотаздымкаў як культурных артэфактаў свайго часу.  Усе прадэманстраваныя фотаздымкі ўяўлялі сабой дробную частку калекцыі “Найлепшы бок”, на выданне якой у фармаце фотакнігі вядзецца актыўны збор сродкаў: https://ulej.by/project?id=805946. Ініцыятар стварэння калекцыі і выдання кнігі – соцыёкультурны праект “Веха”: www.veha.of.by.

Экспертамі на сустрэчы выступілі гісторыкі Аляксей Братачкін і Аляксандр Далгоўскі, культуролаг Вольга Раманава. Мадэравала сустрэчу сацыёлаг і даследчыца візуальнай культуры Лідзія Міхеева. Запрошаным госцем мерапрыемства была доктар мастацтвазнаўства Вольга Лабачэўская, аўтар грунтоўнай прадмовы да рыхтуемага выдання.

IMG_20180913_185805

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Continue reading Сустрэча на тэму “Фотаархіў як інструмент культуры памяці” адбылася на пляцоўцы “Улей” (13.09.2018)

ШКОЛА ПРАКТЫЧНАЙ ГЕНЕАЛОГІІ (VІ сезон, абвестка)

У верасні 2018 г. працягне сваю дзейнасць Школа практычнай генеалогии (ШПГ) пры прыходзе ў памяць свяціцеля Мікалая, епіскапа і асветніка Японіі, створаная ў мэтах асветы ўсіх жадаючых. Асноўнае кола пытанняў, якім надаецца ўвага, зводзіцца да наступных тэм: практычны пошук інфармацыі аб продках, выхаванне дзяцей на падмурку сямейна-родавых каштоўнасцяў, самапазнанне.

Continue reading ШКОЛА ПРАКТЫЧНАЙ ГЕНЕАЛОГІІ (VІ сезон, абвестка)

Выпускны V сезона Школы практычнай генеалогіі (12.05.2018)

12 траўня 2018 адбыўся апошні ў бягучым сезоне занятак Школы практычнай генеалогіі. Ужо трэці раз запар сезон завершыўся лекцыяй на тэму “Арганізацыя ўнутрысямейных навучальных заняткаў па генеалогіі для дзяцей школьнага ўзросту”, прадстаўленай сужэнцамі Уладзімірам Ігаравічам і Таццянай Антонаўнай Аркадзьевымі.

101_4520+

 

Continue reading Выпускны V сезона Школы практычнай генеалогіі (12.05.2018)

29 сакавіка 2018 пасяджэнне ГДГ Радавод адбудзецца з удзелам праекта “Веха”

29 сакавіка 2018 г. (чацвер) на гiстарычным факультэце БДУ плануецца чарговае пасяджэнне ГДГ “РАДАВОД” (генеалагічныя даследаванні, гiсторыя сям’і, вывучэнне ўласнага радаводу).

22308754_1738131503155179_5070510874019489001_n

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

У праграме пасяджэння плануецца:

Continue reading 29 сакавіка 2018 пасяджэнне ГДГ Радавод адбудзецца з удзелам праекта “Веха”

Пасяджэнне гуртка Радавод на тэму: “Рэпрэсаваная літаратура”

22 лістапада 2017 г. (серада) на гiстарычным факультэце БДУ плануецца чарговае пасяджэнне ГДГ “РАДАВОД” (генеалагічныя даследаванні, гiсторыя сям’і, вывучэнне ўласнага радаводу).

belaruskiya_pismenniki_1936-800x406

 

 

 

 

 

 

 

 

У праграме пасяджэння плануецца:

Continue reading Пасяджэнне гуртка Радавод на тэму: “Рэпрэсаваная літаратура”

ШКОЛА ПРАКТЫЧНАЙ ГЕНЕАЛОГІІ (V сезон, абвестка)

У верасні 2017 г. працягне сваю дзейнасць Школа практычнай генеалогии (ШПГ) пры прыходзе ў памяць свяціцеля Мікалая, епіскапа і асветніка Японіі, створаная ў мэтах асветы ўсіх жадаючых. Асноўнае кола пытанняў, якім надаецца ўвага, зводзіцца да наступных тэм: практычны пошук інфармацыі аб продках, выхаванне дзяцей на падмурку сямейна-родавых каштоўнасцяў, духоўнае самапазнанне.

Заняткі будуць уключаць у сябе не толькі навуковую тэорыю, але і асабісты вопыт у складанні і асэнсаванні свайго радавода, папулярызацыю гістарычнай дакументальнай спадчыны і набыткаў айчыннай гістарыяграфіі, знаёмства з вядомымі спецыялістамі ў дадзенай сферы. Запланавана правядзенне экскурсій і асветніцкіх сустрэч. Continue reading ШКОЛА ПРАКТЫЧНАЙ ГЕНЕАЛОГІІ (V сезон, абвестка)

Крыніцы па генеалогіі (на прыкладзе Лідчыны): выступленне ў Лідскай раённай бібліятэцы (18.01.2017)

18 студзеня 2017 г. у Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбыўся выступ Вадзіма Урублеўскага на тэму “Крыніцы па генеалогіі (на прыкладзе Лідчыны): паводле матэрыялаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі”.

Падчас выступлення быў акрэслены агульны парадак даследавання сваіх каранёў, адзначаны асноўныя генеалагічныя крыніцы па рэгіёне дарэвалюцыйнага перыяда, звернута ўвага на месцы іх захавання. Лекцыя суправаджалася дэманстрацыяй прэзентацыі. На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі ўстаноў культуры і асобныя грамадскія актывісты.

Чакаем запрашэнняў з іншых раённых устаноў культуры!

18.01.2017

106_1770


09. Героспіс Глаўдзеляў (1786)
106_1772

 

 

18 лютага 2016 г.(чацвер) адбудзецца сустрэча гуртка “Радавод”

18 лютага 2016 г.(чацвер) на гiстарычным факультэце БДУ плануецца сумеснае пасяджэнне ГДГ “РАДАВОД” (генеалагічныя даследаванні, гiсторыя сям’і, вывучэнне ўласнага радаводу) і студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі кафедры гісторыі Беларусі новага і найноўшага часу.

Continue reading 18 лютага 2016 г.(чацвер) адбудзецца сустрэча гуртка “Радавод”

Памятка да складання радаводу (В.В. Урублеўскі)

Парады да складання радаводу:

1) Апытанне дзядуль і бабуль, прадзядуль і прабабуль, іх братоў і сясцёр, іх землякоў і сяброў па жыцці, усіх, хто можа распавесці пра Ваш радавод.

а) Для генеалогіі асабліва важныя: прозвішча (для жанчын – дзявочае), імя, імя па бацьку, даты жыцця, месцы нараджэння і хрышчэння, шлюбу, жыхарства і смерці. Таксама цікавыя сямейныя і асабістыя мянушкі.
б) Для гісторыі роду – успаміны чалавека аб сваіх дзядах і бацьках, уласным асабістым жыцці, падзеях з жыцця дзяржавы і грамадства; развагі і адносіны да розных праяў жыцця.

Continue reading Памятка да складання радаводу (В.В. Урублеўскі)