Tag Archives: родавае дрэва

“Усё пачалося з шаблі”: як адшукаць свой радавод да XVIII стагоддзя і кім у ВКЛ былі баяры

Магчымасць адшукаць свой радавод і скласці радаводнае дрэва на некалькі стагоддзяў могуць не толькі нашчадкі выбітных магнацкіх родаў. І гэта нават нягледзячы на шматлікія войны і ліхалецці, якія прайшліся праз Беларусь. Пра гэта ў размове з генеалагічным парталам Radawod.by і хрысціянскім інфармацыйным парталам Krynica.info распавядае паэт, настаўнік па скрыпцы, генеалог-аматар Апанас Бацяноўскі.

– Як даўно Вы вырашылі займацца генеалогіяй? Што падштурхнула да пошуку ўласных каранёў?

– Мара заняцца генеалогіяй – гэта мая даўняя мара, ледзь не з часоў дзяцінства. Я заўсёды любіў гісторыю, у свой час зачытваўся Дзюма, Вальтэрам Скотам, Генрыкам Сянкевічам. Continue reading “Усё пачалося з шаблі”: як адшукаць свой радавод да XVIII стагоддзя і кім у ВКЛ былі баяры

У Мінску адбыўся майстар-клас па генеалогіі з удзелам Алены Чарных (Санкт-Пецярбург)

21 жніўня 2017 года ў Мінску на базе кабінета сацыяльна-педагагічнага, метадычнага і псіхалагічнага кансультавання Дзяржаўнай установы адукацыі “Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы” быў праведзены майстар-клас для настаўнікаў, сацыяльных педагогаў, псіхолагаў, выкладчыкаў вышэйшай школы і бацькоў “Укараненне культуры радаслоўя ў сучаснай сям’і”.

0-02-04-423f662242e950602c8a1b1ff03941aff420d04d73b0e188778002c61e200786_full.0

 

 

Continue reading У Мінску адбыўся майстар-клас па генеалогіі з удзелам Алены Чарных (Санкт-Пецярбург)

27 лютага 2017 г. пройдзе пасяджэнне гуртка “Радавод” на тэму “ДНК-аналіз у генеалагічных даследаваннях”

27 лютага 2017 г. (панядзелак) на гiстарычным факультэце БДУ плануецца чарговае пасяджэнне ГДГ “РАДАВОД” (генеалагічныя даследаванні, гiсторыя сям’і, вывучэнне ўласнага радаводу).

Continue reading 27 лютага 2017 г. пройдзе пасяджэнне гуртка “Радавод” на тэму “ДНК-аналіз у генеалагічных даследаваннях”

Сустрэча з сям’ёй Аркадзьевых

Сустрэча з сям’ёй Аркадзьевых на тэму гісторыі роду (09.12.2014)

9 снежня (аўторак) пры падтрымцы Духоўна-асветніцкага цэнтру пры Доме праваслаўнай кнігі адбудзецца сустрэча з Уладзімірам і Таццянай Аркадзьевымі на тэму: “Гісторыя роду. Духоўная сувязь са сваім родам. Метадалогія і тэхніка складання родавага дрэва”.

Час правядзення: 18.30.

Месца правядзення: г. Мінск, вул. Гікалы, д. 5, памяшканне 103 А, уваход пад светавым табло, побач з рэстаранам “Гвоздзь”.

Даведкі па тэлефоне:  8(017)2131377, 8(017)2286324 (рэдакцыя газеты «Аднак»)