Tag Archives: рэвізскія сказкі

Генеалагічныя крыніцы па раёнах: Лунінецкі раён (канец XVIII – першая палова ХХ ст.)

Лунінецкі раён размешчаны ў цэнтры Беларускага Палесся, на яго поўдні працякае рака Прыпяць. Адзін з чатырох раёнаў Брэсцкай вобласці, якія найбольш пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 1986 г. У 1795–1921 гг. заходняя і цэнтральная частка раёна належыла да Пінскага павета Мінскай губерні Расійскай імперыі, паўночная і ўсходняя – да Мазырскага павета той жа губерні, у 1921–1939 гг. уся тэрыторыя ўваходзіла ў склад Лунінецкага павета Палескага ваяводства Польскай Рэспублікі.

Атлас народанасельніцтва А.Ф. Рыцціха за 1864 г.
Continue reading Генеалагічныя крыніцы па раёнах: Лунінецкі раён (канец XVIII – першая палова ХХ ст.)

Генеалагічныя крыніцы па раёнах: Бешанковіцкі раён (канец XVIII – першая палова ХХ ст.)

Бешанковіцкі раён размешчаны на пераважна раўніннай тэрыторыі ў басейне ракі Заходняя Дзвіна, на поўдзень ад яе. Буйнейшымі прырэчнымі мястэчкамі на гандлёвым шляху паміж Віцебскам і Полацкам з’яўляліся Астроўна, Бешанковічы і Вула. На 2009 г. яго насельніцтва налічвала 18 516 чал., (у раённым цэнтры Бешанковічах на 01.01.2022 пражывала 6 909 чал.).  Паслярэвалюцыйная гісторыя раёна пачынаецца ў 1924 годзе, калі на яго тэрыторыі былі створаны асобна Віцебскі, Бешанковіцкі, Сіроцінскі, Ульскі і Чашніцкі раёны. Апошняй значнай адміністрацыйнай зменай у адносінах да яго тэрыторыі стала перадача Каўлякоўскага сельсавета ў склад Шумілінскага раёна, якая адбылася 18 ліпеня 1985 г.

Атлас народанасельніцтва А.Ф. Рыцціха за 1864 г.
Continue reading Генеалагічныя крыніцы па раёнах: Бешанковіцкі раён (канец XVIII – першая палова ХХ ст.)

Генеалагічныя крыніцы па раёнах: Баранавіцкі раён (сярэдзіна XVIII – першая палова ХХ ст.)

Баранавіцкі раён размешчаны на пераважна раўніннай тэрыторыі ў басейне ракі Нёман. Знаходжанне на старадаўнім шляху зносін выявілася значным фактарам для пракладання тут чыгункі ў 1870-я гг., што паспрыяла стварэнню буйнога гандлёва-транспартнага вузла. Зліццё ў канцы ХІХ ст. мястэчак Старыя Баранавічы (Развадова) і Новыя Баранавічы прывяло да ўзнікнення новага населенага пункта Баранавічы (горад з 1919 г.). У 1795–1921 гг. усходняя частка раёна належыла да Навагрудскага павета Мінскай губерні Расійскай імперыі, а заходняя – да Слонімскага павета Гродзенскай губерні, у 1921–1940 гг. уваходзіла ў склад Баранавіцкага, Слонімскага і Навагрудскага паветаў Навагрудскага ваяводства Польскай Рэспублікі.

Атлас народанасельніцтва А.Ф. Рыцціха за 1864 г.
Continue reading Генеалагічныя крыніцы па раёнах: Баранавіцкі раён (сярэдзіна XVIII – першая палова ХХ ст.)

Генеалагічныя крыніцы па раёнах: Навагрудскі раён (сярэдзіна XVIII – першая палова ХХ ст.)

Навагрудскі раён размешчаны на Навагрудскім узвышшы, літаральна ў самым сэрцы Панямоння. Менавіта тут, вакол вялікакняжацкай рэзідэнцыі ў Наваградку, у сярэдзіне ХІІІ ст. адбывалася паспяховае станаўленне Вялікага Княства Літоўскага. На працягу стагоддзяў Наваградак заставаўся адным з найбольш значных і буйных гарадоў Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай (у 1506–1795 гг. з’яўляўся цэнтрам Новагародскага ваяводства). У 1795–1921 гг. Навагрудскі павет уваходзіў у склад Мінскай губерні Расійскай імперыі, у 1921–1940 гг. у склад Навагрудскага павета Навагрудскага ваяводства Польскай Рэспублікі.

Атлас народанасельніцтва А.Ф. Рыцціха за 1864 г.
Continue reading Генеалагічныя крыніцы па раёнах: Навагрудскі раён (сярэдзіна XVIII – першая палова ХХ ст.)

Генеалагічныя крыніцы па раёнах: Круглянскі раён (ХІХ – першая трэць ХХ ст.)

Круглянскі раён размешчаны ў басейне буйнога прытоку Дняпра – ракі Друць,  на перасячэнні шляхоў зносін паміж Захадам і Усходам. Яго гістарычны шлях – наглядная дэманстрацыя драматычнага лёсу памежнай тэрыторыі. Балючыя ў дэмаграфічным плане падзеі 1654-1667, 1812, 1941-1945 гг. істотна змяншалі колькасць насельніцтва. Калі ў 1941 годзе ў раёне пражывала каля 40 тыс.чал., то ў 2009 г. – 15 761 чал. (у горадзе Круглае ў 2017 г. пражывалі 7 617 чал.). Раён утвораны 17 ліпеня 1924 г. і перажыў два скасаванні 1931–1935, 1959–1966 гг. Істотных змен у межах за час свайго існавання не зведаў.

Фрагмент “Атласа народанасельніцтва А.Ф. Рыцціха за 1864 г.”
Continue reading Генеалагічныя крыніцы па раёнах: Круглянскі раён (ХІХ – першая трэць ХХ ст.)

Генеалагічныя крыніцы па раёнах: Чачэрскі раён (ХІХ – першая трэць ХХ ст.)

Чачэрскі раён — яшчэ адна рана Чарнобыльскай аварыі на тэрыторыі Беларусі. На 2009 г. яго насельніцтва налічвала 15 790 чал., з іх большая палова пражывала ў горадзе Чачэрск. Чачэрскі раён утвораны 8 снежня 1926 года падчас другога ўзбуйнення БССР у складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года ў раёне зацверджаны 21 сельсавет, у тым ліку два нацыянальных польскіх (Нова-Малыніцкі і Рудня-Нісімкавіцкі) і адзін нацыянальны рускі (Наўхавіцкі). Асобныя тэрыторыі сучаснага Чачэрскага раёна на той момант таксама ўваходзілі ў склад Свяцілавіцкага і Рагачоўскага раёнаў. На працягу існавання раён зведаў значную колькасць адміністрацыйных зменаў і перажыў перыяд небыцця 1962–1965 гг.

Фрагмент “Атласа народанасельніцтва” А.Ф. Рыцціха за 1864 г.
Continue reading Генеалагічныя крыніцы па раёнах: Чачэрскі раён (ХІХ – першая трэць ХХ ст.)

Генеалагічныя крыніцы па раёнах: Полацкі раён (XIX – першая трэць ХХ ст.)

Полацкі раён – самы вялікі па плошчы раён Беларусі. На 01.01.2017 г. яго насельніцтва налічвала 109 16 чал., з іх больш за 80 тысяч чалавек пражывала ў раённым цэнтры – горадзе Полацк. Паслярэвалюцыйная гісторыя раёна пачынаецца ў 1924 годзе, калі на яго тэрыторыі былі створаны асобна Полацкі, Дрэтунскі і Ветрынскі раёны. У 1925 годзе Дрэтунскі раён быў перайменаваны ў Краснапольскі, а ў 1927 яго сельсаветы размеркаваны паміж Полацкім і Расонскім раёнамі. Ветрынскі з кароткім перапынкам праіснаваў да 1960 года, калі яго тэрыторыі былі размеркаваны паміж Полацкім і Ушацкім раёнамі.

Тэрыторыя раёна, дзякуючы гораду Полацк, з’яўляецца калыскай беларускай дзяржаўнасці – месцам знаходжання летапіснага Полацкага княства. Балотна-лясістыя паўночныя рэгіёны менш абжытыя, чым паўднёвыя, і з прычыны рэльефу больш пацярпелі падчас нямецкіх антыпартызанскіх карных аперацый, уплываючы тым самым на дэмаграфічную карціну.

Фрагмент “Атласа народанасельніцтва” А. Рыцціха за 1864 г.
Continue reading Генеалагічныя крыніцы па раёнах: Полацкі раён (XIX – першая трэць ХХ ст.)

Генеалагічныя крыніцы па раёнах: Верхнядзвінскі раён (канец XVIII – першая трэць ХХ ст.)

Верхнядзвінскі раён – адзін з самых вялікіх па плошчы раёнаў Беларусі (6-е месца па рэспубліцы). На 01.01.2016 г. яго насельніцтва налічвала 21 876 чал., з іх 7 335 чалавек пражывала ў раённым цэнтры – горадзе Верхнядзвінск (да 25.12.1962 – Дрыса). Паслярэвалюцыйная гісторыя раёна пачынаецца ў 1924 годзе, калі на яго тэрыторыі былі створаны асобна Асвейскі, Валынецкі і Дрысенскі раёны. У 1929 годзе Валынецкі раён быў скасаваны і яго сельсаветы былі далучаны да Дрысенскага раёна. У 1959 годзе скасаваны і далучаны сваімі тэрыторыямі да Дрысенскага Асвейскі раён.

Фрагмент “Атласа народанасельніцтва” А. Рыцціха за 1864 г.
Continue reading Генеалагічныя крыніцы па раёнах: Верхнядзвінскі раён (канец XVIII – першая трэць ХХ ст.)

Генеалагічныя крыніцы па раёнах: Краснапольскі раён (ХІХ — першая трэць ХХ ст.)

Краснапольскі раён — адзін з самых малазаселеных на тэрыторыі Беларусі. На 01.01.2017 г. яго насельніцтва налічвала 9 520 чал., з іх 5 749 чалавек пражывала ў самім гарадскім пасёлку Краснаполле. Краснапольскі раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Калінінскай акругі БССР і на той год там пражывала 52 247 чал. Зніжэнне дэмаграфічных паказчыкаў пачалося пасля Вялікай Айчыннай Вайны 1941-1944 гг., а асабліва хуткімі тэмпамі адбывлася пасля Чарнобыльскай аварыі ў 1986 годзе. Краснапольскі раён — рэкардсмен па колькасці адселеных з яго тэрыторыі вёсак (59). Пералік па спасылцы: https://ethno.by/charnobyl

У 1802-1917 гг. тэрыторыя раёна ўваходзіла ў склад Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні Расійскай імперыі і фарміравала яго паўднёвую частку. На сярэдзіну ХІХ ст. праваслаўнае насельніцтва раёна было прыхаджанамі васьмі праваслаўных прыходаў, якія ўваходзілі ў склад Самацеевіцкага благачыння. Да іх ліку належылі прыходы Краснапольскай Успенскай, Нова-Ельнянскай Мікалаеўскай, Горскай Пакроўскай, Палужскай Мікалаеўскай, Мхініцкай Траецкай, Кляпінскай Пакроўскай, Папарацкай Раства-Багародзіцкай, Собальскай Іаанаўскай і Гарэзнянскай Мітрафанаўскай цэркваў.

Фрагмент “Атласа народанасельніцтва” А. Рыцціха за 1864 г.
Continue reading Генеалагічныя крыніцы па раёнах: Краснапольскі раён (ХІХ — першая трэць ХХ ст.)

ОПЫТ ИЗУЧЕНИЯ ГЕНЕАЛОГИИ НА ПОСТСОВЕТСКОМ ПРОСТРАНСТВЕ. БЕСЕДА С НИКОЛАЕМ КУРПАНОМ ИЗ САНКТ-ПЕТЕРБУРГА

Не секрет, что широкий интерес к своей генеалогии, чаще всего, не является материально мотивированным. В истоках заинтересованности персоналиями и жизнью предков всегда есть какая-то тайна. Каковы были Ваши истоки интереса к генеалогии?

Родившись в Ленинграде в 1987 году и прожив там до сегодняшних дней, я с детства замечал, что моя фамилия – Курпан – вызывает трудности у окружающих. В 1999 году, когда у меня впервые появилась телефонная база города, я смог оценить и редкость фамилии. Ну а с приходом социальных сетей – ее редкость раскрылась и в мировом контексте.

В возрасте 20 лет я стал задавать старшим вопросы про фамилию, и меня переадресовали к самому старшему Курпану из нашей семьи, моему двоюродному деду Юрию Ивановичу (автору ряда книг о лечебной физкультуре).

В гостях у Юрия Ивановича Курпана, двоюродного деда, 07.04.2013
Continue reading ОПЫТ ИЗУЧЕНИЯ ГЕНЕАЛОГИИ НА ПОСТСОВЕТСКОМ ПРОСТРАНСТВЕ. БЕСЕДА С НИКОЛАЕМ КУРПАНОМ ИЗ САНКТ-ПЕТЕРБУРГА