Tag Archives: радаводы пісьменнікаў

“Я — дзясятае, юбілейнае пакаленне Горватаў у Прудку. Мой бацька змог выехаць адсюль, а я вярнуўся”. Дыялог на тэму радаводу з Андрэем Горватам.

Генеалогія можа быць дарогай да адкрыццяў для людзей розных прафесій і светапоглядаў. І кожны, каго кранула яе здольнасць пашыраць часава-прасторавыя межы і адкрываць імёны і жыццяпісы, мае свой вопыт знаёмства з ёю. Сёння ў гасцях партала “Радавод” пісьменнік Андрэй Горват.

Андрэй Горват

Continue reading “Я — дзясятае, юбілейнае пакаленне Горватаў у Прудку. Мой бацька змог выехаць адсюль, а я вярнуўся”. Дыялог на тэму радаводу з Андрэем Горватам.

“Усё пачалося з шаблі”: як адшукаць свой радавод да XVIII стагоддзя і кім у ВКЛ былі баяры

Магчымасць адшукаць свой радавод і скласці радаводнае дрэва на некалькі стагоддзяў могуць не толькі нашчадкі выбітных магнацкіх родаў. І гэта нават нягледзячы на шматлікія войны і ліхалецці, якія прайшліся праз Беларусь. Пра гэта ў размове з генеалагічным парталам Radawod.by і хрысціянскім інфармацыйным парталам Krynica.info распавядае паэт, настаўнік па скрыпцы, генеалог-аматар Апанас Бацяноўскі.

– Як даўно Вы вырашылі займацца генеалогіяй? Што падштурхнула да пошуку ўласных каранёў?

– Мара заняцца генеалогіяй – гэта мая даўняя мара, ледзь не з часоў дзяцінства. Я заўсёды любіў гісторыю, у свой час зачытваўся Дзюма, Вальтэрам Скотам, Генрыкам Сянкевічам. Continue reading “Усё пачалося з шаблі”: як адшукаць свой радавод да XVIII стагоддзя і кім у ВКЛ былі баяры

«Лёсы сем’яў літаратараў у ХХ стагоддзі» (выступленне Віктара Жыбуля на пасяджэнні ГДГ Радавод на тэму “Расстраляная паэзія”)

Даследаванне пісьменніцкіх радаводаў – перспектыўны кірунак як для гісторыкаў, так і для літаратуразнаўцаў. Калі вывучаць гэтую справу глыбока, то можна зрабіць багата цікавых адкрыццяў. Многія ведаюць, што ў пісьменніка Ядвігіна Ш. (ён жа Антон Лявіцкі) была дачка літаратарка Ванда Лявіцкая – жонка мовазнаўца і пісьменніка Язэпа Лёсіка. Язэп Лёсік у сваю чаргу быў родным дзядзькам Якуба Коласа. Сын Якуба Коласа Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч быў у шлюбе з дачкой Янкі Маўра Наталляй Іванаўнай Фёдаравай. Вось так праз сваяцкія сувязі пераплятаюцца лёсы некалькіх пісьменніцкіх родаў.

23805686_2000475130211103_1327335941_n

 

Continue reading «Лёсы сем’яў літаратараў у ХХ стагоддзі» (выступленне Віктара Жыбуля на пасяджэнні ГДГ Радавод на тэму “Расстраляная паэзія”)

Пасяджэнне ГДГ Радавод на тэму “Радаводы беларускіх літаратараў”

19 мая 2017 г. на гістарычным факультэце БДУ адбылося чарговае пасяджэнне ГДГ “Радавод”. Гасцямі аб’яднання выступілі выкладчыкі гістарычнага факультэта БДУ кандыдаты гістарычных навук Ігар Міхайлавіч Аўласенка (на фота злева) і Віктар Адамавіч Кахновіч (на фота справа).

106_2613

Continue reading Пасяджэнне ГДГ Радавод на тэму “Радаводы беларускіх літаратараў”