Tag Archives: прозвішчы

Самыя папулярныя прозвішчы Беларусі: Станкевіч

Згодна з кнігамі “Памяць” патранімічнае прозвішча Станкевіч у сярэдзіне ХХ стагоддзя сустракалася ў 85 раёнах Беларусі са 118. Асаблівай прадстаўленасцю адзначыліся цэнтральныя раёны краіны – рэгіёны найбольш частай фіксацыі прозвішчаў з фармантамі –овіч, евіч. Так, на першым месцы апынуўся Лагойскі раён (24 населеныя пункты, дзе зафіксавана прозвішча Станкевіч). Далей – Вілейскі, Валожынскі, Барысаўскі і Смаргонскі раёны (па 15 населеных пунктаў), Круглянскі (14), Магілёўскі (11), Ашмянскі (10), Верхнядзвінскі (10).

Ілюстрацыя з сайта M.nn.by
Continue reading Самыя папулярныя прозвішчы Беларусі: Станкевіч

Самыя папулярныя прозвішчы Беларусі: Маліноўскі

Па дадзеных кніг «Памяць», дзе прадстаўлены ў тым ліку звесткі па генеалогіі Беларусі за 1930-1940-я гады, прозвішча Маліноўскі на той час дакладна было прадстаўлена ў 74 раёнах са 118. Гэтая акалічнасць дазваляе лічыць яго адным з распаўсюджаных прозвішчаў у межах Беларусі.

Вокладка апублікаваных успамінаў М. Маліноўскага
Continue reading Самыя папулярныя прозвішчы Беларусі: Маліноўскі

Самыя папулярныя прозвішчы ў Беларусі: Іваноў

Па афіцыйных сведчаннях, самым распаўсюджаным у Беларусі з’яўляецца прозвішча Іваноў. У маім жыцці гэта сапраўды знайшло сваё адасабленне. У школе я вучыўся разам з разумным Мішам Івановым, ва універсітэце маім аднакурснікам быў харызматычны Лёша Іваноў, маёй выкладчыцай там жа была абаяльная Вольга Іванова, маёй калегай па працы была і з’яўляецца інтэлігентная Людміла Сяргееўна Іванова.  І ўсе гэтыя людзі ніяк не звязаны паміж сабой крэўнымі ці сваяцкімі сувязямі.

Continue reading Самыя папулярныя прозвішчы ў Беларусі: Іваноў