Полацкі раён – самы вялікі па плошчы раён Беларусі. На 01.01.2017 г. яго насельніцтва налічвала 109 16 чал., з іх больш за 80 тысяч чалавек пражывала ў раённым цэнтры – горадзе Полацк. Паслярэвалюцыйная гісторыя раёна пачынаецца ў 1924 годзе, калі на яго тэрыторыі былі створаны асобна Полацкі, Дрэтунскі і Ветрынскі раёны. У 1925 годзе Дрэтунскі раён быў перайменаваны ў Краснапольскі, а ў 1927 яго сельсаветы размеркаваны паміж Полацкім і Расонскім раёнамі. Ветрынскі з кароткім перапынкам праіснаваў да 1960 года, калі яго тэрыторыі былі размеркаваны паміж Полацкім і Ушацкім раёнамі.
Тэрыторыя раёна, дзякуючы гораду Полацк, з’яўляецца калыскай беларускай дзяржаўнасці – месцам знаходжання летапіснага Полацкага княства. Балотна-лясістыя паўночныя рэгіёны менш абжытыя, чым паўднёвыя, і з прычыны рэльефу больш пацярпелі падчас нямецкіх антыпартызанскіх карных аперацый, уплываючы тым самым на дэмаграфічную карціну.
