Tag Archives: Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў Гродна

Генеалагічныя крыніцы па раёнах: Баранавіцкі раён (сярэдзіна XVIII – першая палова ХХ ст.)

Баранавіцкі раён размешчаны на пераважна раўніннай тэрыторыі ў басейне ракі Нёман. Знаходжанне на старадаўнім шляху зносін выявілася значным фактарам для пракладання тут чыгункі ў 1870-я гг., што паспрыяла стварэнню буйнога гандлёва-транспартнага вузла. Зліццё ў канцы ХІХ ст. мястэчак Старыя Баранавічы (Развадова) і Новыя Баранавічы прывяло да ўзнікнення новага населенага пункта Баранавічы (горад з 1919 г.). У 1795–1921 гг. усходняя частка раёна належыла да Навагрудскага павета Мінскай губерні Расійскай імперыі, а заходняя – да Слонімскага павета Гродзенскай губерні, у 1921–1940 гг. уваходзіла ў склад Баранавіцкага, Слонімскага і Навагрудскага паветаў Навагрудскага ваяводства Польскай Рэспублікі.

Атлас народанасельніцтва А.Ф. Рыцціха за 1864 г.
Continue reading Генеалагічныя крыніцы па раёнах: Баранавіцкі раён (сярэдзіна XVIII – першая палова ХХ ст.)

Генеалагічныя крыніцы па раёнах: Шаркаўшчынскі раён (канец XVIII – першая палова ХХ ст.)

Шаркаўшчынскі раён размешчаны ў межах Дзісненскай нізіны, на месцы дагістарычнага Дзісненска-Полацкага прыледавіковага вадаёма. Тэрыторыя раёна шырока задзейнічана ў сельскагаспадарчым выкарыстанні, за выключэннем асобных лясных і балотных масіваў на захадзе, усходзе і поўначы раёна.

Атлас народанасельніцтва А.Ф. Рыцціха за 1864 г.
Continue reading Генеалагічныя крыніцы па раёнах: Шаркаўшчынскі раён (канец XVIII – першая палова ХХ ст.)

Генеалагічныя крыніцы па раёнах: Навагрудскі раён (сярэдзіна XVIII – першая палова ХХ ст.)

Навагрудскі раён размешчаны на Навагрудскім узвышшы, літаральна ў самым сэрцы Панямоння. Менавіта тут, вакол вялікакняжацкай рэзідэнцыі ў Наваградку, у сярэдзіне ХІІІ ст. адбывалася паспяховае станаўленне Вялікага Княства Літоўскага. На працягу стагоддзяў Наваградак заставаўся адным з найбольш значных і буйных гарадоў Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай (у 1506–1795 гг. з’яўляўся цэнтрам Новагародскага ваяводства). У 1795–1921 гг. Навагрудскі павет уваходзіў у склад Мінскай губерні Расійскай імперыі, у 1921–1940 гг. у склад Навагрудскага павета Навагрудскага ваяводства Польскай Рэспублікі.

Атлас народанасельніцтва А.Ф. Рыцціха за 1864 г.
Continue reading Генеалагічныя крыніцы па раёнах: Навагрудскі раён (сярэдзіна XVIII – першая палова ХХ ст.)

Генеалагічныя крыніцы па раёнах: Астравецкі раён (ХІХ – першая палова ХХ ст.)

Астравецкі раён размешчаны ў басейне ракі Вілія, на паўночна-заходняй ускраіне Беларусі, у зоне этнічнага памежжа. У геаграфічным сэнсе ў межах раёна вылучаюцца наступныя часткі: 1) Астравецкая, паўднёвая, у басейне ракі Лоша; 2) Варнянска-Гервяцка-Міхалішкаўская, цэнтральная; 3) Кемелішкаўска-Жэлядска-Клюшчанская, пааўночная, на поўнач ад ракі Вілія).

Раён заснаваны 15 студзеня 1940 года ў складзе Вілейскай, з 1944 – Маладзечанскай, з 1960 – Гродзенскай вобласці. Раён перажыў перыяд скасавання 1962-1965 гг. Цэнтр атрымаў статус гарадскога пасёлка ў 1958 годзе. На 2019 г. у раёне пражывала 27 683 чал., з іх 12 837 у Астраўцы.

Фрагмент “Атласа народанасельніцтва А.Ф. Рыцціха за 1864 г.”
Continue reading Генеалагічныя крыніцы па раёнах: Астравецкі раён (ХІХ – першая палова ХХ ст.)