Апошнія дзесяцігоддзі знаходжання Беларусі ў складзе Расійскай імперыі ўяўляюць сабой перыяд асабліва актуальны пры правядзенні генеалагічных даследаванняў. Менавіта з яго часцей за ўсё і пачынаецца праца ў гістарычных архівах над уласным радаводам. Пра гэты перыяд, перыяд другой паловы ХІХ – пачатку ХХ ст., і будзе весціся гаворка ў дадзеным артыкуле.
