Пра генеалогію і ДНК-генеалогію мы размаўляем з Андрэем Белавешкіным, кандыдатам медыцынскім навук, урачом-дыетолагам, спецыялістам па ўпраўленні рэсурсамі здароўя, аўтарам адукацыйнага блога аб здаровым жыцці.
Tag Archives: Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі
Генеалагічная асвета ў Беларусі на сучасным этапе
(тэкст даклада Вадзіма Урублеўскага, агучанага ў межах навукова-практычнага семінара “Крыніцы па генеалогіі ў беларускіх архівах і бібліятэках”)
На дадзеным этапе адчуваецца цікаўнасць пэўнай часткі грамадства да мінулага Беларусі ў яе антрапалагічным вымярэнні. Робіцца важным бачыць гісторыю праз жыццяпісы людзей, а ў значнай меры, уласных продкаў. Хваля генеалагічных запытаў, з якой сустрэліся гістарычныя архівы Беларусі ў канцы 1990-х – напачатку 2000-х гг., з кожным годам толькі павялічваецца, што падкрэслівае пільную цікавасць грамадства да сямейнай гісторыі.
Continue reading Генеалагічная асвета ў Беларусі на сучасным этапе
Навукова-практычны семінар “КРЫНІЦЫ ПА ГЕНЕАЛОГІІ Ў БЕЛАРУСКІХ АРХІВАХ І БІБЛІЯТЭКАХ” адбудзецца ў Нацыянальнай бібліятэцы 27 сакавіка 2019 г.
Арганізатары:
Нацыянальная бібліятэка Беларусі, НДА кнігазнаўства;
Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі;
Дата: 27.03.2019
Час: 16.00-18.00
Месца правядзення: зала адукацыйных тэхналогій (з паверх, пам. 346)
Адкрытая лекцыя для навучэнцаў Школы практычнай генеалогіі адбылася ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі 16 студзеня 2019 г.
Занятак для навучэнцаў Школы практычнай генеалогіі ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі праводзіцца ў трэці раз, аднак толькі ў гэтым годзе для працы з прадстаўнікамі праекта была задзейнічана цяжкая артылерыя архіва – намеснік дырэктара па навуковай працы Дзяніс Васільевіч Лісейчыкаў і загадчык сектара аддзела інфармацыі і навуковага выкарыстання дакументаў Уладзімір Мікалаевіч Дзянісаў.
Выступ Д.В. Лісейчыкава
Прэзентацыя “Гербоўніка беларускай шляхты” (літара “Д”) адбылася ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі (10.05.2018)
10 траўня 2018 у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбылася прэзентацыя V тома гісторыка-генеалагічнага выдання “Гербоўнік беларускай шляхты”, прысвечанага радаводам шляхецкіх фамілій, чые прозвішчы пачынаюцца на літару “Д”.