Круглянскі раён размешчаны ў басейне буйнога прытоку Дняпра – ракі Друць, на перасячэнні шляхоў зносін паміж Захадам і Усходам. Яго гістарычны шлях – наглядная дэманстрацыя драматычнага лёсу памежнай тэрыторыі. Балючыя ў дэмаграфічным плане падзеі 1654-1667, 1812, 1941-1945 гг. істотна змяншалі колькасць насельніцтва. Калі ў 1941 годзе ў раёне пражывала каля 40 тыс.чал., то ў 2009 г. – 15 761 чал. (у горадзе Круглае ў 2017 г. пражывалі 7 617 чал.). Раён утвораны 17 ліпеня 1924 г. і перажыў два скасаванні 1931–1935, 1959–1966 гг. Істотных змен у межах за час свайго існавання не зведаў.
