Tag Archives: метрычныя кнігі

Складанне радаводу з дапамогай польскіх онлайн-крыніц: вялікапольскія мяшчане

У апошнія гады складанне радаводу значна спрасцілася, дзякуючы тэхналагічнаму развіццю. У прыватнасці, вялікую дапамогу даследчыкам могуць скласці разнастайныя онлайн-базы, на жаль, не вельмі развітыя ў Беларусі.

Аднак у суседняй Польшчы онлайн-генеалогія развіваецца вельмі паспяхова. Як з яе дапамогай можна скласці радавод, пакажа гэты артыкул, які распавядзе пра пошукі продкаў Люцыяна Карвацкага (1893-1965).

Continue reading Складанне радаводу з дапамогай польскіх онлайн-крыніц: вялікапольскія мяшчане

Адкрытая лекцыя для навучэнцаў Школы практычнай генеалогіі адбылася ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі 16 студзеня 2019 г.

Занятак для навучэнцаў Школы практычнай генеалогіі ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі праводзіцца ў трэці раз, аднак толькі ў гэтым годзе для працы з прадстаўнікамі праекта была задзейнічана цяжкая артылерыя архіва – намеснік дырэктара па навуковай працы Дзяніс Васільевіч Лісейчыкаў і загадчык сектара аддзела інфармацыі і навуковага выкарыстання дакументаў Уладзімір Мікалаевіч Дзянісаў.

Лісейчыкаў

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Выступ Д.В. Лісейчыкава

Continue reading Адкрытая лекцыя для навучэнцаў Школы практычнай генеалогіі адбылася ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі 16 студзеня 2019 г.

“Усё пачалося з шаблі”: як адшукаць свой радавод да XVIII стагоддзя і кім у ВКЛ былі баяры

Магчымасць адшукаць свой радавод і скласці радаводнае дрэва на некалькі стагоддзяў могуць не толькі нашчадкі выбітных магнацкіх родаў. І гэта нават нягледзячы на шматлікія войны і ліхалецці, якія прайшліся праз Беларусь. Пра гэта ў размове з генеалагічным парталам Radawod.by і хрысціянскім інфармацыйным парталам Krynica.info распавядае паэт, настаўнік па скрыпцы, генеалог-аматар Апанас Бацяноўскі.

– Як даўно Вы вырашылі займацца генеалогіяй? Што падштурхнула да пошуку ўласных каранёў?

– Мара заняцца генеалогіяй – гэта мая даўняя мара, ледзь не з часоў дзяцінства. Я заўсёды любіў гісторыю, у свой час зачытваўся Дзюма, Вальтэрам Скотам, Генрыкам Сянкевічам. Continue reading “Усё пачалося з шаблі”: як адшукаць свой радавод да XVIII стагоддзя і кім у ВКЛ былі баяры

Колькі было шляхты ў Беларусі і куды яна падзелася: гутарка з Вітальдам Ханецкім

Часта можна пачуць, што ці не ў кожнага беларуса ў жылах цячэ хаця б кропелька шляхецкай крыві. Але ці праўда гэта? На гэтае і іншыя пытанні супольнага генеалагічнага праекту беларускага генеалагічнага парталу Radawod.by і хрысціянскага інфармацыйнага парталу Krynica.info адказвае вядомы беларускі даследчык, спецыяліст па шляхецкай генеалогіі Вітальд Ханецкі.

Chanecki

— Часта можна пачуць, што амаль у кожнага беларуса так ці інакш ёсць шляхецкія карані. Наколькі праўдзівае такое сцвярджэнне? Ці сапраўды на нашых землях да 10-12% насельніцтва складала шляхта?

— Я не выключаю, што даходзіла да 15%. І калі глыбока пакапацца ў радаводах нават сялянскіх родаў можна знайсці шляхетных продкаў. Усё гэта пачалося з ХІХ стагоддзя, калі пасля далучэння беларускіх земляў да Расійскай імперыі пачаліся “разборы шляхты”. Тады многіх шляхцічаў адсунулі ў бяднейшыя станы, і паволі, з сярэдзіны ХІХ стагоддзя, шляхецкія роды пачалі мяшацца з сялянскімі. Раней было немагчыма, каб шляхціч ажаніўся з сялянкай. Месцамі такое становішча нават захоўвалася да Другой сусветнай вайны, і толькі вайна ўжо перакраіла ўсе гэтыя старажытныя традыцыі.

Continue reading Колькі было шляхты ў Беларусі і куды яна падзелася: гутарка з Вітальдам Ханецкім

29 сакавіка 2018 пасяджэнне ГДГ Радавод адбудзецца з удзелам праекта “Веха”

29 сакавіка 2018 г. (чацвер) на гiстарычным факультэце БДУ плануецца чарговае пасяджэнне ГДГ “РАДАВОД” (генеалагічныя даследаванні, гiсторыя сям’і, вывучэнне ўласнага радаводу).

22308754_1738131503155179_5070510874019489001_n

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

У праграме пасяджэння плануецца:

Continue reading 29 сакавіка 2018 пасяджэнне ГДГ Радавод адбудзецца з удзелам праекта “Веха”

Пошукавая сістэма “Дапаможнік” на сайце “Архівы Беларусі”

У маі 2017 года на сайце беларускай архіўнай галіны  “Архівы Беларусі” з’явіўся спецыялізаваны паказальнік па лакалізацыі месцаў пражывання нашых продкаў у прасторы і часе. 

Дадзены дапаможнік, распрацаваны Беларускім навукова-даследчым цэнтрам электроннай дакументацыі, дазваляе: Continue reading Пошукавая сістэма “Дапаможнік” на сайце “Архівы Беларусі”

Дакументы аб выкупе зямлі арандатарамі як малавядомая крыніца па гісторыі сям’і

Ва ўмовах незахаванасці метрычных кніг, як крыніц прамой генеалагічнай інфармацыі, за канец ХІХ – пачатак ХХ стагоддзяў, асаблівую каштоўнасць набываюць іншыя гістарычныя дакументы, якія могуць змяшчаць звесткі з гісторыі сям’і і генеалагічную інфармацыю.

04

Continue reading Дакументы аб выкупе зямлі арандатарамі як малавядомая крыніца па гісторыі сям’і

Пасяджэнне ГДГ Радавод на тэму “Радаводы беларускіх літаратараў”

19 мая 2017 г. на гістарычным факультэце БДУ адбылося чарговае пасяджэнне ГДГ “Радавод”. Гасцямі аб’яднання выступілі выкладчыкі гістарычнага факультэта БДУ кандыдаты гістарычных навук Ігар Міхайлавіч Аўласенка (на фота злева) і Віктар Адамавіч Кахновіч (на фота справа).

106_2613

Continue reading Пасяджэнне ГДГ Радавод на тэму “Радаводы беларускіх літаратараў”

Лекцыя для навучэнцаў Школы Практычнай генеалогіі ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі

27 студзеня 2017 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбыўся занятак для навучэнцаў Школы Практычнай генеалогіі. У першай частцы Вадзім Валер’евіч Урублеўскі распавёў пра гісторыю архіўнай справы, мінулае і сучаснасць Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, прадэманстраваў яго выданні, паказаў прыклады асноўных генеалагічных крыніц. У другой частцы Яўген Станіслававіч Глінскі, супрацоўнік аддзела публікацыі дакументаў архіва, распавёў пра вопыт даследавання радаводу сваіх продкаў – вольных людзей з маёнтка Пырашава князя Дамініка Радзівіла, а таксама падзяліўся досведам у справе выяўлення фальсіфікаваных дакументаў.

106_1782
Вадзім Урублеўскі (на пярэднім плане) і Яўген Глінскі (выступае перад слухачамі)

106_1784 106_1789

Крыніцы па генеалогіі (на прыкладзе Лідчыны): выступленне ў Лідскай раённай бібліятэцы (18.01.2017)

18 студзеня 2017 г. у Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбыўся выступ Вадзіма Урублеўскага на тэму “Крыніцы па генеалогіі (на прыкладзе Лідчыны): паводле матэрыялаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі”.

Падчас выступлення быў акрэслены агульны парадак даследавання сваіх каранёў, адзначаны асноўныя генеалагічныя крыніцы па рэгіёне дарэвалюцыйнага перыяда, звернута ўвага на месцы іх захавання. Лекцыя суправаджалася дэманстрацыяй прэзентацыі. На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі ўстаноў культуры і асобныя грамадскія актывісты.

Чакаем запрашэнняў з іншых раённых устаноў культуры!

18.01.2017

106_1770


09. Героспіс Глаўдзеляў (1786)
106_1772