Метрычная кніга ўніяцкай царквы ў в. Вострава, Лунінецкі раён. (Шлюбы, хрышчэнні). Польская мова., 1774
– 1798 гг. (шыфр – 11Рк746).
ВІЦЕБСКАЯ ВОБЛАСЦЬ:
Метрычная
кніга каталіцкага парафіяльнага касцёла ў м. Пагост Мёрскі раён. (раней Дзісненскі павет, Віленскай губ.) Аб
хрышчэнні. Польская мова. 1842–1848 гг. (шыфр
– 30Н//289К(026))
Публікацыя складзена на падставе матэрыялаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, выкарыстаных у кантэксце падрыхтоўкі аўтара да канферэнцыі “Мінск і мінчане: 10 вякоў гісторыі”. Праналізаваны метрычныя кнігі аб шлюбе ў дачыненні да дзьвюх мінскіх цэркваў перыяду 1860-1865 гг.: Мінскага кафедральнага Свята-Духава Пятра-Паўлаўскага сабору і Мінскага гарадскога Кацярынінскага сабору. Усяго зафіксаваны 501 запіс аб шлюбе. Аналітыка пытання будзе прыведзена ў артыкуле да матэрыялаў канферэнцыі, а пералік прозвішчаў размяшчаецца тут.
Ніжэй прыводзіцца спіс жаніхоў з пазнакамі ўзросту, статуса, месца пражывання, нумару асабістага шлюбу, веравызання. Але не пазначаюцца: дата шлюба, яго нумар, нявеста, храм як месца шлюбу, апускаюцца спасылкі на крыніцы. Уся гэтая інфармацыя ў аўтара.
Спіс гартаецца як зверху ўніз, так і злева направа.
Касцёл у в. Гарбачэва Полацкага пав. Віцебскай губерні (1913)
На старонках метрычных кніг Гарбачэўскай (Гарбачэўска-Абітоцкай) парафіі аб хросце згадваюцца прадстаўнікі 308 прозвішчаў, чые носьбіты хрысцілі сваіх дзяцей у адзначанай парафіі (спіс прадстаўлены ніжэй).
Лунінецкі раён размешчаны ў цэнтры Беларускага Палесся, на яго поўдні
працякае рака Прыпяць. Адзін з чатырох раёнаў Брэсцкай вобласці, якія найбольш
пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 1986 г. У 1795–1921 гг. заходняя
і цэнтральная частка раёна належыла да Пінскага павета Мінскай губерні
Расійскай імперыі, паўночная і ўсходняя – да Мазырскага павета той жа губерні, у
1921–1939 гг. уся тэрыторыя ўваходзіла ў склад Лунінецкага павета
Палескага ваяводства Польскай Рэспублікі.
Бешанковіцкі раён размешчаны на пераважна раўніннай тэрыторыі ў басейне ракі Заходняя Дзвіна, на поўдзень ад яе. Буйнейшымі прырэчнымі мястэчкамі на гандлёвым шляху паміж Віцебскам і Полацкам з’яўляліся Астроўна, Бешанковічы і Вула. На 2009 г. яго насельніцтва налічвала 18 516 чал., (у раённым цэнтры Бешанковічах на 01.01.2022 пражывала 6 909 чал.). Паслярэвалюцыйная гісторыя раёна пачынаецца ў 1924 годзе, калі на яго тэрыторыі былі створаны асобна Віцебскі, Бешанковіцкі, Сіроцінскі, Ульскі і Чашніцкі раёны. Апошняй значнай адміністрацыйнай зменай у адносінах да яго тэрыторыі стала перадача Каўлякоўскага сельсавета ў склад Шумілінскага раёна, якая адбылася 18 ліпеня 1985 г.
Баранавіцкі раён размешчаны на пераважна раўніннай тэрыторыі ў басейне ракі Нёман. Знаходжанне на старадаўнім шляху зносін выявілася значным фактарам для пракладання тут чыгункі ў 1870-я гг., што паспрыяла стварэнню буйнога гандлёва-транспартнага вузла. Зліццё ў канцы ХІХ ст. мястэчак Старыя Баранавічы (Развадова) і Новыя Баранавічы прывяло да ўзнікнення новага населенага пункта Баранавічы (горад з 1919 г.). У 1795–1921 гг. усходняя частка раёна належыла да Навагрудскага павета Мінскай губерні Расійскай імперыі, а заходняя – да Слонімскага павета Гродзенскай губерні, у 1921–1940 гг. уваходзіла ў склад Баранавіцкага, Слонімскага і Навагрудскага паветаў Навагрудскага ваяводства Польскай Рэспублікі.
Шаркаўшчынскі раён размешчаны ў межах Дзісненскай нізіны, на месцы дагістарычнага Дзісненска-Полацкага прыледавіковага вадаёма. Тэрыторыя раёна шырока задзейнічана ў сельскагаспадарчым выкарыстанні, за выключэннем асобных лясных і балотных масіваў на захадзе, усходзе і поўначы раёна.
Навагрудскі раён размешчаны на Навагрудскім узвышшы, літаральна ў самым
сэрцы Панямоння. Менавіта тут, вакол вялікакняжацкай рэзідэнцыі ў Наваградку, у
сярэдзіне ХІІІ ст. адбывалася паспяховае станаўленне Вялікага Княства
Літоўскага. На працягу стагоддзяў Наваградак заставаўся адным з найбольш
значных і буйных гарадоў Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай (у
1506–1795 гг. з’яўляўся цэнтрам Новагародскага ваяводства). У 1795–1921 гг.
Навагрудскі павет уваходзіў у склад Мінскай губерні Расійскай імперыі, у
1921–1940 гг. у склад Навагрудскага павета Навагрудскага ваяводства
Польскай Рэспублікі.
Астравецкі раён размешчаны ў басейне ракі Вілія, на паўночна-заходняй
ускраіне Беларусі, у зоне этнічнага памежжа. У геаграфічным сэнсе ў межах раёна
вылучаюцца наступныя часткі: 1) Астравецкая, паўднёвая, у басейне ракі Лоша; 2)
Варнянска-Гервяцка-Міхалішкаўская, цэнтральная; 3)
Кемелішкаўска-Жэлядска-Клюшчанская, пааўночная, на поўнач ад ракі Вілія).
Раён заснаваны 15 студзеня 1940 года ў складзе Вілейскай, з 1944 – Маладзечанскай,
з 1960 – Гродзенскай вобласці. Раён перажыў перыяд скасавання 1962-1965 гг.
Цэнтр атрымаў статус гарадскога пасёлка ў 1958 годзе. На 2019 г. у раёне
пражывала 27 683 чал., з іх 12 837 у Астраўцы.
Круглянскі раён размешчаны ў басейне буйнога прытоку Дняпра – ракі Друць, на перасячэнні шляхоў зносін паміж Захадам і Усходам. Яго гістарычны шлях – наглядная дэманстрацыя драматычнага лёсу памежнай тэрыторыі. Балючыя ў дэмаграфічным плане падзеі 1654-1667, 1812, 1941-1945 гг. істотна змяншалі колькасць насельніцтва. Калі ў 1941 годзе ў раёне пражывала каля 40 тыс.чал., то ў 2009 г. – 15 761 чал. (у горадзе Круглае ў 2017 г. пражывалі 7 617 чал.). Раён утвораны 17 ліпеня 1924 г. і перажыў два скасаванні 1931–1935, 1959–1966 гг. Істотных змен у межах за час свайго існавання не зведаў.