Tag Archives: мерапрыемствы

Папулярны інтэрнэт-партал і фамільная кніга будуць прадстаўлены да ўвагі наведнікаў ГДГ “Радавод” на Міколу Зімовага

19 снежня 2018 г. (серада) на гiстарычным факультэце БДУ плануецца чарговае пасяджэнне ГДГ “РАДАВОД” (генеалагічныя даследаванні, гiсторыя сям’і, вывучэнне ўласнага радаводу).

Vilejski_uezd

 

 

 

У праграме пасяджэння плануецца:

1)    Інфармацыя пра праект: «Сайт “Вілейскі павет – генеалогія і краязнаўства”». Выступоўца – Васіль Мандрык, прадстаўнік праекта.

2)    Прэзентацыя фамільнай кнігі «Гісторыя маёй сям’і». Выступоўца – Алена Ветрава, выпускніца Школы практычнай генеалогіі (Мінск).

Запрашаем да ўдзелу ўсіх, хто цікавіцца генеалогіяй і ўласным радаводам!

Continue reading Папулярны інтэрнэт-партал і фамільная кніга будуць прадстаўлены да ўвагі наведнікаў ГДГ “Радавод” на Міколу Зімовага

ШКОЛА ПРАКТЫЧНАЙ ГЕНЕАЛОГІІ (VІ сезон, абвестка)

У верасні 2018 г. працягне сваю дзейнасць Школа практычнай генеалогии (ШПГ) пры прыходзе ў памяць свяціцеля Мікалая, епіскапа і асветніка Японіі, створаная ў мэтах асветы ўсіх жадаючых. Асноўнае кола пытанняў, якім надаецца ўвага, зводзіцца да наступных тэм: практычны пошук інфармацыі аб продках, выхаванне дзяцей на падмурку сямейна-родавых каштоўнасцяў, самапазнанне.

Continue reading ШКОЛА ПРАКТЫЧНАЙ ГЕНЕАЛОГІІ (VІ сезон, абвестка)

Выступленне Васіля Герасімчыка на тэму “Дакументы генеалагічнага характару ў гістарычным і абласных архівах г. Гродна” у Школе Практычнай генеалогіі (31.03.2018)

31 сакавіка 2018 у рамках Школы Практычнай генеалогіі адбыўся выступ Васіля Уладзіміравіча Герасімчыка, журналіста, магістра гістарычных навук, даследчыка жыцця і дзейнасці Кастуся Каліноўскага.

106_4357

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Continue reading Выступленне Васіля Герасімчыка на тэму “Дакументы генеалагічнага характару ў гістарычным і абласных архівах г. Гродна” у Школе Практычнай генеалогіі (31.03.2018)

Сустрэча роду Булатаў адбылася ў Капылі і Капыльскім р-не

На хвалі зацікаўлення да каранёў у Беларусі, асабліва ў апошняе дзесяцігоддзе, пачалі практыкавацца сустрэчы прадстаўнікоў канкрэтнага беларускага роду, пераважна са шляхецкім мінулым. Пры гэтым у сустрэчах прымаюць удзел як жыхары Беларусі, так і прадстаўнікі блізкага і далёкага замежжы.

Сустрэча Булатаў (01.07.2017)

Continue reading Сустрэча роду Булатаў адбылася ў Капылі і Капыльскім р-не

ШКОЛА ПРАКТЫЧНАЙ ГЕНЕАЛОГІІ (V сезон, абвестка)

У верасні 2017 г. працягне сваю дзейнасць Школа практычнай генеалогии (ШПГ) пры прыходзе ў памяць свяціцеля Мікалая, епіскапа і асветніка Японіі, створаная ў мэтах асветы ўсіх жадаючых. Асноўнае кола пытанняў, якім надаецца ўвага, зводзіцца да наступных тэм: практычны пошук інфармацыі аб продках, выхаванне дзяцей на падмурку сямейна-родавых каштоўнасцяў, духоўнае самапазнанне.

Заняткі будуць уключаць у сябе не толькі навуковую тэорыю, але і асабісты вопыт у складанні і асэнсаванні свайго радавода, папулярызацыю гістарычнай дакументальнай спадчыны і набыткаў айчыннай гістарыяграфіі, знаёмства з вядомымі спецыялістамі ў дадзенай сферы. Запланавана правядзенне экскурсій і асветніцкіх сустрэч. Continue reading ШКОЛА ПРАКТЫЧНАЙ ГЕНЕАЛОГІІ (V сезон, абвестка)

Памёр Віктар Крэсс

***

15 чэрвеня нечакана памёр наш дарагі сябар-паплечнік, адзін з актыўных папулярызатараў гісторыі і генеалогіі Беларусі Віктар Канстанцінавіч Крэсс. Спадар Віктар чула ставіўся да ўсіх ініцыятыў у сферы беларускай гісторыі і генеалогіі. Шмат год запар ён плённа збіраў, сістэматызоўваў і афармляў інфармацыю пра сваіх продкаў са шляхецкіх радоў Панятоўскіх і Скіндзераў. Ён адзіны з ліку выступоўцаў ГДГ Радавод і Школы Практычнай генеалогіі, хто акрамя падрыхтоўкіВіктар Крэсс (16.05.2015) стракатага ілюстратыўнага матэрыяла, таксама збіраў на свае выступы сваіх шматлікіх родных і сваякоў. Уваскрасаючы імёны і ўчынкі продкаў ён не забываў перадаваць памяць пра гісторыю і культуру сваім нашчадкам (яго сын Зміцер вядомы як беларускамоўны паэт).

Мяркую, надышоў час лічыць што той,  хто адраджае Памяць аб мінулым – герой.

Вечная Памяць героям!

Вадзім Урублеўскі

18.06.2017

33-е пасяджэнне ГДГ “Радавод”

8 кастрычніка 2015 г. (чацвер) на гiстарычным факультэце БДУ плануецца чарговае пасяджэнне ГДГ “РАДАВОД” (генеалагічныя даследаванні, гiсторыя сям’і, вывучэнне ўласнага радаводу).
Continue reading 33-е пасяджэнне ГДГ “Радавод”

Як дазнацца больш пра свой радавод?

Удзельнік гуртка “Радавод”, Юрась Адамовіч, выступіў на папулярных курсах беларускай мовы МОВА НАНОВА.
Пазнаёміў слухачоў курсаў з генеалогіяй а таксама распавёў пра тое, як скласці свой радавод.

Continue reading Як дазнацца больш пра свой радавод?