У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў фондзе “Падатны інспектар Ігуменскага павета” (ф.361, воп.1) маецца на захаванні дастаткова вялікая і інфарматыўная справа № 116 – “Справа з копіямі прысудаў сельскіх сходаў аб развёрстцы дзяржаўных і земскіх збораў на 1902 год і спісамі домагаспадароў па валасцях Ігуменскага павета”. Асноўнай разынкай справы з’яўляюцца спісы, дзе галоўнай каштоўнасцю варта лічыць імёны па бацьку гаспадароў. Па большай частцы Ігуменскага павета дастаткова кепска захаваліся метрычныя кнігі за 1866–1917 гг., а таму зачэпка за імя па бацьку асоб 1850-1870-х гг. нараджэння можа быць выратавальнай для генеалогіі.

На нашу думку, найлепшы спосаб супрацы з НГАБ адносна атрымання лічбавай копіі прысудаў са спісамі — гэта замова падобных дакументаў з пазнакай, што дакладныя нумары аркушоў Вам могуць быць невядомыя. Па стане на 01.01.2023 справа не адлічбавана і ў чытальны зал не выдаецца па прычыне расшытасці. Магчыма яе папулярнасць зрушыць пытанне з мёртвай кропкі.
Прывядзем у гэтым артыкуле асобныя паказальнікі да прысудаў сялянскіх грамад Ігуменскага павета (на мове арыгінала):
Ф.361. Оп. 1. Д. 116. Лл. 7–11 об. Приговор и именной список крестьян Черноградского сельского общества Гребенской вол. Игуменского у. (руск.). 17.02.1902. Деревня Карпиловка (фамилии: Асташенок, Ахрамович, Качук, Мартинович, Юда), односелье Волковыск (Игнат Козловский), деревня Черноградье (фамилии: Ажар, Алейник, Ахрамович, Заголько, Зеневич, Ковалевич, Козловский, Леонов, Мартинович, Невейко, Почесуй, Романенок, Толкач, Хурсевич, Черняк), деревня Елча (фамилии: Бачило, Деркач, Дойняк, Забавский, Колтович, Кривощекий, Крук, Мартинович, Молчан, Почесуй, Шахлай), деревня Кривополье (фамилии: Бачило, Вергейчик, Нахамчик, Толстик, Силич, Шабуня). Только имена.
Continue reading Імянныя спісы сялян-прашэнцаў па Ігуменскім павеце за 1902 г.