Tag Archives: геральдыка

Невядомы Дунін-Марцінкевіч: гутарка са Змітром Драздом

Генеалагічны партал “Радавод” і хрысціянскі інфармацыйны партал Krynica.info распачынаюць супольны праект, прысвечаны беларускай генеалогіі і асобам, якія яе даследуюць. Першы наш госць – Зміцер Дрозд, грамадскі дзеяч, публіцыст, аўтар генеалагічных, гістарычных і мемуарысцкіх прац, даследчык радаводу аднаго з пачынальнікаў сучаснай беларускай літаратурыВінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Дадатковай нагодай для інтэрв’ю стаў выхад кнігі Змітра Дразда “Таямніцы Дуніна-Марцінкевіча”.

Менавіта асобе і радаводу беларускага класіка, з дня нараджэння якога 4 лютага спаўняецца 210 гадоў, і прысвечаная наша гутарка.

26937683_1394380720668161_1866177484_o (1)

 

Continue reading Невядомы Дунін-Марцінкевіч: гутарка са Змітром Драздом

Прэзентацыя “Гербоўніка беларускай шляхты” на літару “В” у НГАБ (16.10.2014)

16 кастрычніка 2014 г. у канферэнт-зале Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (г. Мінск, вул. Крапоткіна, 55) адбылася прэзентацыя трэццяга тома “Гербоўніка беларускай шляхты” (літара “В”), куды ўвайшлі генеалагічныя роспісы 249 шляхецкіх родаў з Мінскай губерні, што падавалі дакументы на прызнанне і зацвярджэнне ў статусе дваранства Расійскай імперыі ў канцы XVIII – пачатку ХХ ст. Выданне з’яўляецца працягам шматтомнай серыі “Гербоўніка беларускай шляхты”, першыя два тамы якога на літары “А” і “Б” пабачылі свет адпаведна ў 2002 і 2007 гг.

Continue reading Прэзентацыя “Гербоўніка беларускай шляхты” на літару “В” у НГАБ (16.10.2014)