Tag Archives: генеалогія

Навукова-практычны семінар “Генеалогія і сямейная гісторыя ў кантэксце праблемы захавання сямейных каштоўнасцей у Беларусі ХХІ ст.” (да 10-годдзя Школы пракычнай генеалогіі) адбыўся 18.02.2023.

18 лютага 2023 г. пры падтрымцы Сінадальнага аддзела БПЦ па пытаннях сям’і, абароны мацярынства і дзяцінства, Школа практычнай генеалогіі сумесна з Цэнтрам падтрымкі сям’і і мацярынства “Матуля” ажыццявіла семінар па актуальных пытаннях у сферы практычнай генеалогіі і сямейнай гісторыі ў Беларусі ў ХХІ ст.

З уступным словам выступілі галоўныя арганізатары мерапрыемства Вадзім Валер’евіч Урублеўскі, кіраўнік Школы практычнай генеалогіі, і Вераніка Уладзіміраўна Сярдзюк, кіраўнік Цэнтра “Матуля”.

Вадзім Урублеўскі ў сваім паведамленні на тэму запатрабаванасці генеалогіі і выкліках сучаснасці закрануў наступныя пытанні: 1) што прадстаўляе сабой паняцце “генеалогія” ў ХХІ ст.; 2) генеалогія ва ўмовах знікнення традыцыйнай сям’і і крызіса сямейных каштоўнасцей; 3) генеалогія як элітарны прадукт ведаў аб мінулым скрозь прызму асабістай і сямейнай гісторыі; 4) генеалогія перад выклікамі новых каштоўнасных парадыгмаў: рэпрадукталогія, ДНК-генеалогія, культурагенеалогія.

Вераніка Сярдзюк распавяла пра прычыны трывожнасці, халоднасці, інфантыльнасці сучасных бацькоў і няспелых адносінаў да сужэнскіх і бацькоўскіх абавязкаў. Разглядаліся багатыя на сацыяльныя траўмы падзеі ХХ ст.

Continue reading Навукова-практычны семінар “Генеалогія і сямейная гісторыя ў кантэксце праблемы захавання сямейных каштоўнасцей у Беларусі ХХІ ст.” (да 10-годдзя Школы пракычнай генеалогіі) адбыўся 18.02.2023.

Генеалогія Беларусі: вынікі 2022 году

2022 год выявіўся для генеалогіі Беларусі поўным выклікаў, галоўным чынам, на фоне абвастрэння геапалітычных працэсаў у рэгіёне Ўсходняй Еўропы. Ваенна-палітычныя падзеі на ўсходзе Украіны паспрыялі заўважнай радыкалізацыі асобных замежных прадстаўнікоў беларускага генеалагічнага сегменту, расколу і чысткам у межах тэматычных груп у сацыяльных сетках.

За два апошнія гады задачай супольнасці генеалогаў Беларусі з’яўляецца працяг тых актыўнасцей, якія распачаліся раней.  Аднак працягваюцца яны з улікам бягучай грамадска-палітычнай сітуацыі.

Радавод Мякотаў — продкаў Максіма Багдановіча па маці (ілюстрацыя)
Continue reading Генеалогія Беларусі: вынікі 2022 году

ГЕНЕАЛАГІЧНЫЯ КРЫНІЦЫ Ў ФОНДЗЕ НДА КНІГАЗНАЎСТВА НАЦЫЯНАЛЬНАЙ БІБЛІЯТЭКІ БЕЛАРУСІ (пералік ад А.М. Сцебуракі)

БЕРАСЦЕЙСКАЯ ВОБЛАСЦЬ:

Метрычная кніга ўніяцкай царквы ў в. Вострава, Лунінецкі раён. (Шлюбы, хрышчэнні). Польская мова., 1774 – 1798 гг. (шыфр – 11Рк746).

ВІЦЕБСКАЯ ВОБЛАСЦЬ:

Метрычная кніга каталіцкага парафіяльнага касцёла ў м. Пагост Мёрскі раён. (раней Дзісненскі павет, Віленскай губ.) Аб хрышчэнні. Польская мова. 1842–1848 гг. (шыфр – 30Н//289К(026))

Continue reading ГЕНЕАЛАГІЧНЫЯ КРЫНІЦЫ Ў ФОНДЗЕ НДА КНІГАЗНАЎСТВА НАЦЫЯНАЛЬНАЙ БІБЛІЯТЭКІ БЕЛАРУСІ (пералік ад А.М. Сцебуракі)

Кубліцкі праваслаўны прыход Лепельскага павета Віцебскай губерні ў метрычных кнігах сярэдзіны ХІХ ст. (да гісторыі малой радзімы і генеалогіі роду Васіля Быкава)

Традыцыйны разгляд метрычнай кнігі выключна як крыніцы для вырашэння дэмаграфічных і статыстычных задач не вычэрпвае ўсяго патэнцыялу гэтага віда дакументальных матэрыялаў. Для большага раскрыцця феномену існавання чалавека ў часе і прасторы праз метрыкі неабходны новыя падыходы, звязаныя з выкарыстаннем такіх гістарычных дысцыплін як рэгіянальная гісторыя, гістарычная антрапаніміка, генеалогія, крыніцазнаўства і г.д.

Васіль Уладзіміравіч Быкаў (19.06.1924-22.06.2003)
Continue reading Кубліцкі праваслаўны прыход Лепельскага павета Віцебскай губерні ў метрычных кнігах сярэдзіны ХІХ ст. (да гісторыі малой радзімы і генеалогіі роду Васіля Быкава)

Лёс сям’і ў гісторыі краіны. Вернікоўскія і Багдановічы

15 мая 2022 года ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбылася імпрэза “Вернікоўскія. Лёс сям’і ў гісторыі краіны” з удзелам Алены Кароўчанка, вядомага ў Беларусі і за яе межамі спецыяліста ў галіне генеалогіі і прадстаўніцы слыннага роду Вернікоўскіх (па жаночай лініі). Мерапрыемства праводзілася ў межах рэспубліканскай акцыі  “Лёс маёй сям’і ў гісторыі краіны” і прымеркавана да Міжнароднага дня сем’яў (англ. International Day of Families), які традыцыйна ва ўсім свеце адзначаецца 15 мая. Свята абвешчана 20 верасня 1993 года на пасяджэнні Генеральнай асамблеі ААН, мае на мэце прыцягненне ўвагі грамадскасці да шматлікіх праблем сям’і.

А.В. Кароўчанка на выступленні 15 мая
Continue reading Лёс сям’і ў гісторыі краіны. Вернікоўскія і Багдановічы

Завяршыўся IX сезон Школы практычнай генеалогіі

Напярэдадні Вялікадня праваслаўных, 23 красавіка 2022 г. адбыўся апошні ў гэтым навучальным сезоне занятак Школы практычнай генеалогіі. Адбылося 8 тэарэтычных і 8 практычных заняткаў. Удасканаліўся навучальны працэс, курс узбагаціўся новымі аўтарскімі лекцыямі. З 16-ці 14 заняткаў адбылося ў рэжыме офлайн (выключэнне склалі дыстанцыйныя лекцыі, прачытаныя ў лютым).

З першага занятку ШПГ (11.09.2021)
Continue reading Завяршыўся IX сезон Школы практычнай генеалогіі

Генеалогія Беларусі: вынікі 2021 году

Што адбылося ў беларускай генеалогіі за апошні год? У гэтым артыкуле прадпрымем спробу даць адказ на гэтае пытанне.

Першы занятак 9-га навучальнага сезону ШПГ (11.09.2021)
Continue reading Генеалогія Беларусі: вынікі 2021 году

Перапісы 1925 і 1926 гадоў з Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусі: асаблівасці складання і выкарыстання

Большасць з нас, хто зацікавіўся сваім радаводам, пачынаў ці пачынае свае даследчыцкія клопаты з перыяда нараджэння бабуль і дзядуль, або прабабуль і прадзядуль. Як правіла, такім перыядам з’яўляецца міжваенны час з 1918 па 1939 гг. Часта атрымаліваецца так, што пра бацькоў людзей, якія нарадзіліся ў гэты час, мы ведаем яшчэ менш, а таму маем надзею на інтэрнет-рэсурсы , а таксама на захаваныя архіўныя крыніцы.

З ліку архіўных крыніц, перадусім, увагу прыцягваюць нашумелыя метрычныя кнігі, якія вяліся ў акрэслены прамежак часу толькі там, дзе не было савецкіх органаў улады (легальна толькі ў межах Заходняй Беларусі), а таксама матэрыялы архіваў органаў ЗАГС, якія захаваліся па прычыне ваенных падзей 1941-1945 гг. слаба і нераўнамерна, ды і доступ да іх ускладнены па шэрагу прычын.

Continue reading Перапісы 1925 і 1926 гадоў з Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусі: асаблівасці складання і выкарыстання

Досвед даследавання сялянскай генеалогіі па Аршанскім павеце Магілёўскай губерні (на прыкладзе радаводу Уладзіміра Караткевіча па лініі бацькі)

Стан развіцця кожнай гістарычнай дысцыпліны можа быць ацэнены ў тым ліку з пазіцыі прысутнасці ў яе гістарыяграфіі даследаванняў, якія шчыльна звязаны з іншымі напрамкамі сацыягуманітарнай скіраванасці і відамі мастацтва, напрыклад, з літаратурай. З гэтай прычыны генеалогія насельніцтва Беларусі як раней, так і цяпер, мае патрэбу ў даследаваннях радаводаў асабліва знакавых культурных дзеячаў нацыянальнага маштабу, адным з якіх, безумоўна, з’яўляецца Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч (1930–1984) – паэт, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык, сцэнарыст, класік беларускай літаратуры.

Уладзімір Караткевіч
Continue reading Досвед даследавання сялянскай генеалогіі па Аршанскім павеце Магілёўскай губерні (на прыкладзе радаводу Уладзіміра Караткевіча па лініі бацькі)

Генеалагічныя аб’яднанні іншых краін: Ірландыя

Разважаючы аб перспектывах развіцця генеалогіі ў Беларусі ў сферы грамадскага жыцця варта звярнуцца да вопыту асобных еўрапейскіх краін. Звернем увагу на Зялёную выспу – Рэспубліку Ірландыя, пяціміллённую дзяржаву, размешчаную на 70 тысячах км2 . Сетка ўстаноў генеалагічнага профілю ў Ірландыі пачала набываць свой сённяшні выгляд у пачатку 1990-х гадоў, чаму паспрыяла рэфармаванне архіўнай галіны, а менавіта стварэнне ў 1988 годзе Нацыяльнага архіва Ірландыі, шляхам аб’яднання Дзяржаўнага папяровага ўпраўлення і Дзяржаўнага архіўнага ўпраўлення Ірландыі.

Тытул сайта Нацыянальнага архіва Ірландыі
Continue reading Генеалагічныя аб’яднанні іншых краін: Ірландыя