Tag Archives: генеалагічныя крыніцы

Семінар “Новыя дакументальныя набыткі і знаходкі па генеалогіі” як працяг супольнай асветніцка-генеалагічнай працы НГАБ і НББ

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (НББ) 5 лістапада 2020 года адбыўся другі семінар па праблемах генеалогіі, арганізаваны супрацоўнікамі НББ супольна з калегамі з Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (НГАБ). На мерапрыемстве былі агучаны не толькі даклады супрацоўнікаў згаданых устаноў, але і паведамленне каардынатара валанцёрскага руху даследчыкаў генеалогіі Беларусі, які зарадзіўся ў гэтым годзе.

Інтэр’еры Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Continue reading Семінар “Новыя дакументальныя набыткі і знаходкі па генеалогіі” як працяг супольнай асветніцка-генеалагічнай працы НГАБ і НББ

Сустрэча грамадскіх актывістаў у сферы генеалогіі адбылася ў Мінску 9 кастрычніка 2020 г.

Размовы пра актуальнасць стварэння беларускага генеалагічнага аб’яднання, якое б спрыяла развіццю, а таксама папулярызацыі генеалогіі і генеалагічных ведаў, узаемавыгодна супрацоўнічала з дзяржаўнымі архіўнымі ўстановамі, займалася шырокім колам карысных грамадству праектаў, даўно вядуцца ў айчыннай генеалагічнай суполцы.

Архівасховішча НГАБ
Continue reading Сустрэча грамадскіх актывістаў у сферы генеалогіі адбылася ў Мінску 9 кастрычніка 2020 г.

Школа практычнай генеалогіі ў верасні пачынае новы сезон

У верасні 2020 г. працягне сваю дзейнасць мінская Школа практычнай генеалогии (ШПГ) пры прыходзе ў памяць свяціцеля Мікалая, епіскапа і асветніка Японіі, створаная ў мэтах генеалагічнай асветы. Асноўнае кола пытанняў, якім надаецца ўвага, зводзіцца да наступных тэм: практычны пошук інфармацыі аб продках, паглыбленне ў культурна-гістарычны кантэкст, выхаванне дзяцей на падмурку сямейна-родавых каштоўнасцяў.

Заняткі будуць уключаць у сябе не толькі навуковую тэорыю, але і асабісты вопыт у складанні і асэнсаванні свайго радавода, папулярызацыю гістарычнай дакументальнай спадчыны і набыткаў айчыннай гістарыяграфіі, знаёмства з вядомымі спецыялістамі ў дадзенай сферы. Запланавана правядзенне экскурсій і асветніцкіх сустрэч.

Continue reading Школа практычнай генеалогіі ў верасні пачынае новы сезон

Самыя папулярныя прозвішчы Беларусі: Станкевіч

Згодна з кнігамі “Памяць” патранімічнае прозвішча Станкевіч у сярэдзіне ХХ стагоддзя сустракалася ў 85 раёнах Беларусі са 118. Асаблівай прадстаўленасцю адзначыліся цэнтральныя раёны краіны – рэгіёны найбольш частай фіксацыі прозвішчаў з фармантамі –овіч, евіч. Так, на першым месцы апынуўся Лагойскі раён (24 населеныя пункты, дзе зафіксавана прозвішча Станкевіч). Далей – Вілейскі, Валожынскі, Барысаўскі і Смаргонскі раёны (па 15 населеных пунктаў), Круглянскі (14), Магілёўскі (11), Ашмянскі (10), Верхнядзвінскі (10).

Ілюстрацыя з сайта M.nn.by
Continue reading Самыя папулярныя прозвішчы Беларусі: Станкевіч

Паразважаем аб будучым: мэты Беларускага генеалагічнага грамадскага аб’яднання

У межах нашай умоўнай карпарацыі генеалогаў, куды ўваходзяць навукоўцы і аматары, прафесіяналы і дылетанты, камерсанты і альтруісты, паступова фарміруецца запыт на стварэнне ў межах Рэспублікі Беларусь генеалагічнага таварыства, якое б займалася вырашэннем насутных праблем, звязаных з доступам і апрацоўкай архіўных крыніц, кансалідацыяй родзічаў і сваякоў, кнігавыдавецкімі і асветніцкімі праектамі ў сферы генеалогіі.

Continue reading Паразважаем аб будучым: мэты Беларускага генеалагічнага грамадскага аб’яднання

Самыя папулярныя прозвішчы Беларусі: Маліноўскі

Па дадзеных кніг «Памяць», дзе прадстаўлены ў тым ліку звесткі па генеалогіі Беларусі за 1930-1940-я гады, прозвішча Маліноўскі на той час дакладна было прадстаўлена ў 74 раёнах са 118. Гэтая акалічнасць дазваляе лічыць яго адным з распаўсюджаных прозвішчаў у межах Беларусі.

Вокладка апублікаваных успамінаў М. Маліноўскага
Continue reading Самыя папулярныя прозвішчы Беларусі: Маліноўскі

Самыя папулярныя прозвішчы ў Беларусі: Іваноў

Па афіцыйных сведчаннях, самым распаўсюджаным у Беларусі з’яўляецца прозвішча Іваноў. У маім жыцці гэта сапраўды знайшло сваё адасабленне. У школе я вучыўся разам з разумным Мішам Івановым, ва універсітэце маім аднакурснікам быў харызматычны Лёша Іваноў, маёй выкладчыцай там жа была абаяльная Вольга Іванова, маёй калегай па працы была і з’яўляецца інтэлігентная Людміла Сяргееўна Іванова.  І ўсе гэтыя людзі ніяк не звязаны паміж сабой крэўнымі ці сваяцкімі сувязямі.

Continue reading Самыя папулярныя прозвішчы ў Беларусі: Іваноў

“Адзінадушнасць незнаёмых людзей вельмі мяне матывавала”. Сакрэты напісання кнігі-мемарыялу і філасофія генеалогіі ад Алены Кароўчанка

Ужо год як пабачыла свет нашумелая кніга “Ігуменская шляхта ў Сібіры” пра лёсы сем’яў беларускай шляхты, высланай пасля паўстання 1863-1864 гадоў з ваколіцы Суцін Ігуменскага павета ў Сібір. Прапануем вашай увазе роздумы яе аўтара – Алены Валер’еўны Кароўчанка, самай вядомай на дадзены момант жанчыны-генеалога ў Беларусі.

 Прэзентацыя кнігі ў галерэі (12.12.2018)

 

 

 

 

 

 

 

Continue reading “Адзінадушнасць незнаёмых людзей вельмі мяне матывавала”. Сакрэты напісання кнігі-мемарыялу і філасофія генеалогіі ад Алены Кароўчанка

Водгук выпускніцы Школы практычнай генеалогіі Таццяны Станкевіч (выпуск 2015 году).

Генеалагічны пошук я распачала ў 19 гадоў, калі натхнілася выступам на журфаку БДУ філолага-антрапаніміста Леаніда Акаловіча, які расказваў пра паходжанні прозвішчаў.

Пачала запісваць сямейныя гісторыі, успаміны родных, рабіла копіі старых фотаздымкаў з архіву родзічаў, склала родавыя дрэвы на шэсць пакаленняў па трох лініях.

zqdLCuCo2sA

 

 

Continue reading Водгук выпускніцы Школы практычнай генеалогіі Таццяны Станкевіч (выпуск 2015 году).

Абвестка сустрэчы гуртка “Радавод”: генеалогія беларускага роду мяшчан-старавераў і сялянскі радавод з Аршанскага павета на пасяджэнні 14 мая 2019.

14 мая 2019 г. (аўторак) на гiстарычным факультэце БДУ плануецца чарговае пасяджэнне ГДГ “РАДАВОД” (генеалагічныя даследаванні, гiсторыя сям’і, вывучэнне ўласнага радаводу).

У праграме пасяджэння плануецца:

Starovery

  Continue reading Абвестка сустрэчы гуртка “Радавод”: генеалогія беларускага роду мяшчан-старавераў і сялянскі радавод з Аршанскага павета на пасяджэнні 14 мая 2019.