Tag Archives: генеалагічныя крыніцы

Генеалогія Беларусі: вытрымкі з дзённіка за студзень 2023

Гэты год я сустрэў супрацоўнікам Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа НАН Беларусі. Адпаведна да ліку маіх актыўнасцяў дадалася яшчэ адна роля лектара. Па ініцыятыве кіраўніцтва і праз спрыянне новых калег я распланаваў праграму дзейнасці Акадэміі маладых генеалогаў на бліжэйшых паўтары гады, якая складаецца з курса штомесячных лекцый па генеалогіі. Лекцый запланавана 18 па розных напрамках генеалагічных актыўнасцяў (курс ужо апрабаваны ў праекце ШПГ і яшчэ будзе ўдасканальвацца).

У цэлым выступленне на тэму «Сфера генеалогіі: асаблівасці генеалагічных даследаванняў» прайшло 25 студзеня на належным узроўні і аб асноўных тэмах можна прачытаць тут: https://csl.bas-net.by/news/one-news.asp?id=93068

Continue reading Генеалогія Беларусі: вытрымкі з дзённіка за студзень 2023

Генеалогія Беларусі: вынікі 2022 году

2022 год выявіўся для генеалогіі Беларусі поўным выклікаў, галоўным чынам, на фоне абвастрэння геапалітычных працэсаў у рэгіёне Ўсходняй Еўропы. Ваенна-палітычныя падзеі на ўсходзе Украіны паспрыялі заўважнай радыкалізацыі асобных замежных прадстаўнікоў беларускага генеалагічнага сегменту, расколу і чысткам у межах тэматычных груп у сацыяльных сетках.

За два апошнія гады задачай супольнасці генеалогаў Беларусі з’яўляецца працяг тых актыўнасцей, якія распачаліся раней.  Аднак працягваюцца яны з улікам бягучай грамадска-палітычнай сітуацыі.

Радавод Мякотаў — продкаў Максіма Багдановіча па маці (ілюстрацыя)
Continue reading Генеалогія Беларусі: вынікі 2022 году

ГЕНЕАЛАГІЧНЫЯ КРЫНІЦЫ Ў ФОНДЗЕ НДА КНІГАЗНАЎСТВА НАЦЫЯНАЛЬНАЙ БІБЛІЯТЭКІ БЕЛАРУСІ (пералік ад А.М. Сцебуракі)

БЕРАСЦЕЙСКАЯ ВОБЛАСЦЬ:

Метрычная кніга ўніяцкай царквы ў в. Вострава, Лунінецкі раён. (Шлюбы, хрышчэнні). Польская мова., 1774 – 1798 гг. (шыфр – 11Рк746).

ВІЦЕБСКАЯ ВОБЛАСЦЬ:

Метрычная кніга каталіцкага парафіяльнага касцёла ў м. Пагост Мёрскі раён. (раней Дзісненскі павет, Віленскай губ.) Аб хрышчэнні. Польская мова. 1842–1848 гг. (шыфр – 30Н//289К(026))

Continue reading ГЕНЕАЛАГІЧНЫЯ КРЫНІЦЫ Ў ФОНДЗЕ НДА КНІГАЗНАЎСТВА НАЦЫЯНАЛЬНАЙ БІБЛІЯТЭКІ БЕЛАРУСІ (пералік ад А.М. Сцебуракі)

Абвестка аб Х сезоне Школы практычнай генеалогіі

У верасні 2022 г. працягне сваю дзейнасць Школа практычнай генеалогіі (ШПГ) пры Мінскім прыходзе ў памяць свяціцеля Мікалая, епіскапа і асветніка Японіі, створаная ў мэтах генеалагічнай асветы. Асноўнае кола пытанняў, якім надаецца ўвага, зводзіцца да наступных тэм: практычны пошук інфармацыі аб продках, паглыбленне ў культурна-гістарычны кантэкст, выхаванне дзяцей на падмурку сямейна-родавых каштоўнасцяў.

Радаводнае дрэва Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча герба “Лебедзь” з яго сапраўднымі родзічамі і міфічнымі продкамі
Continue reading Абвестка аб Х сезоне Школы практычнай генеалогіі

Прозвішчы каталікоў Расоншчыны паводле метрычных кніг Гарбачэўска-Абітоцкай парафіі аб хросце за 1824-1864 гг.

Касцёл у в. Гарбачэва Полацкага пав. Віцебскай губерні (1913)

На старонках метрычных кніг Гарбачэўскай (Гарбачэўска-Абітоцкай) парафіі аб хросце згадваюцца прадстаўнікі 308 прозвішчаў, чые носьбіты хрысцілі сваіх дзяцей у адзначанай парафіі (спіс прадстаўлены ніжэй).

Continue reading Прозвішчы каталікоў Расоншчыны паводле метрычных кніг Гарбачэўска-Абітоцкай парафіі аб хросце за 1824-1864 гг.

Кубліцкі праваслаўны прыход Лепельскага павета Віцебскай губерні ў метрычных кнігах сярэдзіны ХІХ ст. (да гісторыі малой радзімы і генеалогіі роду Васіля Быкава)

Традыцыйны разгляд метрычнай кнігі выключна як крыніцы для вырашэння дэмаграфічных і статыстычных задач не вычэрпвае ўсяго патэнцыялу гэтага віда дакументальных матэрыялаў. Для большага раскрыцця феномену існавання чалавека ў часе і прасторы праз метрыкі неабходны новыя падыходы, звязаныя з выкарыстаннем такіх гістарычных дысцыплін як рэгіянальная гісторыя, гістарычная антрапаніміка, генеалогія, крыніцазнаўства і г.д.

Васіль Уладзіміравіч Быкаў (19.06.1924-22.06.2003)
Continue reading Кубліцкі праваслаўны прыход Лепельскага павета Віцебскай губерні ў метрычных кнігах сярэдзіны ХІХ ст. (да гісторыі малой радзімы і генеалогіі роду Васіля Быкава)

Лёс сям’і ў гісторыі краіны. Вернікоўскія і Багдановічы

15 мая 2022 года ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбылася імпрэза “Вернікоўскія. Лёс сям’і ў гісторыі краіны” з удзелам Алены Кароўчанка, вядомага ў Беларусі і за яе межамі спецыяліста ў галіне генеалогіі і прадстаўніцы слыннага роду Вернікоўскіх (па жаночай лініі). Мерапрыемства праводзілася ў межах рэспубліканскай акцыі  “Лёс маёй сям’і ў гісторыі краіны” і прымеркавана да Міжнароднага дня сем’яў (англ. International Day of Families), які традыцыйна ва ўсім свеце адзначаецца 15 мая. Свята абвешчана 20 верасня 1993 года на пасяджэнні Генеральнай асамблеі ААН, мае на мэце прыцягненне ўвагі грамадскасці да шматлікіх праблем сям’і.

А.В. Кароўчанка на выступленні 15 мая
Continue reading Лёс сям’і ў гісторыі краіны. Вернікоўскія і Багдановічы

Генеалагічныя крыніцы па раёнах: Лунінецкі раён (канец XVIII – першая палова ХХ ст.)

Лунінецкі раён размешчаны ў цэнтры Беларускага Палесся, на яго поўдні працякае рака Прыпяць. Адзін з чатырох раёнаў Брэсцкай вобласці, якія найбольш пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 1986 г. У 1795–1921 гг. заходняя і цэнтральная частка раёна належыла да Пінскага павета Мінскай губерні Расійскай імперыі, паўночная і ўсходняя – да Мазырскага павета той жа губерні, у 1921–1939 гг. уся тэрыторыя ўваходзіла ў склад Лунінецкага павета Палескага ваяводства Польскай Рэспублікі.

Атлас народанасельніцтва А.Ф. Рыцціха за 1864 г.
Continue reading Генеалагічныя крыніцы па раёнах: Лунінецкі раён (канец XVIII – першая палова ХХ ст.)

Генеалагічныя крыніцы па раёнах: Бешанковіцкі раён (канец XVIII – першая палова ХХ ст.)

Бешанковіцкі раён размешчаны на пераважна раўніннай тэрыторыі ў басейне ракі Заходняя Дзвіна, на поўдзень ад яе. Буйнейшымі прырэчнымі мястэчкамі на гандлёвым шляху паміж Віцебскам і Полацкам з’яўляліся Астроўна, Бешанковічы і Вула. На 2009 г. яго насельніцтва налічвала 18 516 чал., (у раённым цэнтры Бешанковічах на 01.01.2022 пражывала 6 909 чал.).  Паслярэвалюцыйная гісторыя раёна пачынаецца ў 1924 годзе, калі на яго тэрыторыі былі створаны асобна Віцебскі, Бешанковіцкі, Сіроцінскі, Ульскі і Чашніцкі раёны. Апошняй значнай адміністрацыйнай зменай у адносінах да яго тэрыторыі стала перадача Каўлякоўскага сельсавета ў склад Шумілінскага раёна, якая адбылася 18 ліпеня 1985 г.

Атлас народанасельніцтва А.Ф. Рыцціха за 1864 г.
Continue reading Генеалагічныя крыніцы па раёнах: Бешанковіцкі раён (канец XVIII – першая палова ХХ ст.)

Генеалагічныя крыніцы па раёнах: Баранавіцкі раён (сярэдзіна XVIII – першая палова ХХ ст.)

Баранавіцкі раён размешчаны на пераважна раўніннай тэрыторыі ў басейне ракі Нёман. Знаходжанне на старадаўнім шляху зносін выявілася значным фактарам для пракладання тут чыгункі ў 1870-я гг., што паспрыяла стварэнню буйнога гандлёва-транспартнага вузла. Зліццё ў канцы ХІХ ст. мястэчак Старыя Баранавічы (Развадова) і Новыя Баранавічы прывяло да ўзнікнення новага населенага пункта Баранавічы (горад з 1919 г.). У 1795–1921 гг. усходняя частка раёна належыла да Навагрудскага павета Мінскай губерні Расійскай імперыі, а заходняя – да Слонімскага павета Гродзенскай губерні, у 1921–1940 гг. уваходзіла ў склад Баранавіцкага, Слонімскага і Навагрудскага паветаў Навагрудскага ваяводства Польскай Рэспублікі.

Атлас народанасельніцтва А.Ф. Рыцціха за 1864 г.
Continue reading Генеалагічныя крыніцы па раёнах: Баранавіцкі раён (сярэдзіна XVIII – першая палова ХХ ст.)