Лунінецкі раён размешчаны ў цэнтры Беларускага Палесся, на яго поўдні працякае рака Прыпяць. Адзін з чатырох раёнаў Брэсцкай вобласці, якія найбольш пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 1986 г. У 1795–1921 гг. заходняя і цэнтральная частка раёна належыла да Пінскага павета Мінскай губерні Расійскай імперыі, паўночная і ўсходняя – да Мазырскага павета той жа губерні, у 1921–1939 гг. уся тэрыторыя ўваходзіла ў склад Лунінецкага павета Палескага ваяводства Польскай Рэспублікі.
