15 верасня 2017 на базе культурніцкай прасторы “Сталоўка XYZ” адбылася прэзентацыя праекта “Веха”, які займаецца рэстаўрацыяй фотаздымкаў, упарадкаваннем сямейнага архіва і распрацоўкай у выглядзе фотаальбома храналогіі сямейнай гісторыі. Дадзеная ініцыятыва накіравана на ўзмацненне сямейных узаемасувязяў і захаванне культурнай спадчыны.
(Фота з архіва Сяргея Міскевіча)
У першай частцы куратар праекта Леся Пчолка распавядала пра ўмовы захавання дакументаў і ўласна пра праект “Веха”.
Умовамі захавання фотадакументаў адзначаны наступныя:
1) Арыгіналы фотаздымкаў нельга захоўваць у адкрытым выглядзе, бо гэта спрыяе разбурэнню пад уплывам знешніх умоў.
2) Арыгіналы фотаздымкаў варта захоўваць у картонных скрынях, у шафах, пазбавіўшы металічных дэталяў.
Continue reading Прэзентацыя праекта “Веха” на прасторы “Сталоўка XYZ”