Tag Archives: дакументы

ШКОЛА ПРАКТЫЧНАЙ ГЕНЕАЛОГІІ (VІ сезон, абвестка)

У верасні 2018 г. працягне сваю дзейнасць Школа практычнай генеалогии (ШПГ) пры прыходзе ў памяць свяціцеля Мікалая, епіскапа і асветніка Японіі, створаная ў мэтах асветы ўсіх жадаючых. Асноўнае кола пытанняў, якім надаецца ўвага, зводзіцца да наступных тэм: практычны пошук інфармацыі аб продках, выхаванне дзяцей на падмурку сямейна-родавых каштоўнасцяў, самапазнанне.

Continue reading ШКОЛА ПРАКТЫЧНАЙ ГЕНЕАЛОГІІ (VІ сезон, абвестка)

Пасяджэнне гуртка Радавод на тэму: “Рэпрэсаваная літаратура”

22 лістапада 2017 г. (серада) на гiстарычным факультэце БДУ плануецца чарговае пасяджэнне ГДГ “РАДАВОД” (генеалагічныя даследаванні, гiсторыя сям’і, вывучэнне ўласнага радаводу).

belaruskiya_pismenniki_1936-800x406

 

 

 

 

 

 

 

 

У праграме пасяджэння плануецца:

Continue reading Пасяджэнне гуртка Радавод на тэму: “Рэпрэсаваная літаратура”

Пошукавая сістэма “Дапаможнік” на сайце “Архівы Беларусі”

У маі 2017 года на сайце беларускай архіўнай галіны  “Архівы Беларусі” з’явіўся спецыялізаваны паказальнік па лакалізацыі месцаў пражывання нашых продкаў у прасторы і часе. 

Дадзены дапаможнік, распрацаваны Беларускім навукова-даследчым цэнтрам электроннай дакументацыі, дазваляе: Continue reading Пошукавая сістэма “Дапаможнік” на сайце “Архівы Беларусі”

ШКОЛА ПРАКТЫЧНАЙ ГЕНЕАЛОГІІ (V сезон, абвестка)

У верасні 2017 г. працягне сваю дзейнасць Школа практычнай генеалогии (ШПГ) пры прыходзе ў памяць свяціцеля Мікалая, епіскапа і асветніка Японіі, створаная ў мэтах асветы ўсіх жадаючых. Асноўнае кола пытанняў, якім надаецца ўвага, зводзіцца да наступных тэм: практычны пошук інфармацыі аб продках, выхаванне дзяцей на падмурку сямейна-родавых каштоўнасцяў, духоўнае самапазнанне.

Заняткі будуць уключаць у сябе не толькі навуковую тэорыю, але і асабісты вопыт у складанні і асэнсаванні свайго радавода, папулярызацыю гістарычнай дакументальнай спадчыны і набыткаў айчыннай гістарыяграфіі, знаёмства з вядомымі спецыялістамі ў дадзенай сферы. Запланавана правядзенне экскурсій і асветніцкіх сустрэч. Continue reading ШКОЛА ПРАКТЫЧНАЙ ГЕНЕАЛОГІІ (V сезон, абвестка)

Дакументы аб выкупе зямлі арандатарамі як малавядомая крыніца па гісторыі сям’і

Ва ўмовах незахаванасці метрычных кніг, як крыніц прамой генеалагічнай інфармацыі, за канец ХІХ – пачатак ХХ стагоддзяў, асаблівую каштоўнасць набываюць іншыя гістарычныя дакументы, якія могуць змяшчаць звесткі з гісторыі сям’і і генеалагічную інфармацыю.

04

Continue reading Дакументы аб выкупе зямлі арандатарамі як малавядомая крыніца па гісторыі сям’і

Памёр Віктар Крэсс

***

15 чэрвеня нечакана памёр наш дарагі сябар-паплечнік, адзін з актыўных папулярызатараў гісторыі і генеалогіі Беларусі Віктар Канстанцінавіч Крэсс. Спадар Віктар чула ставіўся да ўсіх ініцыятыў у сферы беларускай гісторыі і генеалогіі. Шмат год запар ён плённа збіраў, сістэматызоўваў і афармляў інфармацыю пра сваіх продкаў са шляхецкіх радоў Панятоўскіх і Скіндзераў. Ён адзіны з ліку выступоўцаў ГДГ Радавод і Школы Практычнай генеалогіі, хто акрамя падрыхтоўкіВіктар Крэсс (16.05.2015) стракатага ілюстратыўнага матэрыяла, таксама збіраў на свае выступы сваіх шматлікіх родных і сваякоў. Уваскрасаючы імёны і ўчынкі продкаў ён не забываў перадаваць памяць пра гісторыю і культуру сваім нашчадкам (яго сын Зміцер вядомы як беларускамоўны паэт).

Мяркую, надышоў час лічыць што той,  хто адраджае Памяць аб мінулым – герой.

Вечная Памяць героям!

Вадзім Урублеўскі

18.06.2017

Пасяджэнне ГДГ Радавод на тэму “Радаводы беларускіх літаратараў”

19 мая 2017 г. на гістарычным факультэце БДУ адбылося чарговае пасяджэнне ГДГ “Радавод”. Гасцямі аб’яднання выступілі выкладчыкі гістарычнага факультэта БДУ кандыдаты гістарычных навук Ігар Міхайлавіч Аўласенка (на фота злева) і Віктар Адамавіч Кахновіч (на фота справа).

106_2613

Continue reading Пасяджэнне ГДГ Радавод на тэму “Радаводы беларускіх літаратараў”

19 мая 2017 на пасяджэнні ГДГ Радавод плануюцца выступленні выкладчыкаў факультэта — гісторыкаў Ігара Аўласенкі і Віктара Кахновіча

19 мая 2017 г. (пятніца) на гiстарычным факультэце БДУ плануецца чарговае пасяджэнне ГДГ “РАДАВОД” (генеалагічныя даследаванні, гiсторыя сям’і, вывучэнне ўласнага радаводу).

У праграме пасяджэння плануецца:

1. “Радаводы беларускіх літаратараў”, дакладчык — Аўласенка Ігар Міхайлавіч, кандыдат гістарычных навук, выкладчык кафедры гісторыі новага і навейшага часу ГФ БДУ.

2. “Асаблівасці генеалагічных даследаванняў на падставе метрычных кніг праваслаўных прыходаў Пінскага павета”, дакладчык — Кахновіч Віктар Адамавіч, кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гісторыі Расіі ГФ БДУ. Continue reading 19 мая 2017 на пасяджэнні ГДГ Радавод плануюцца выступленні выкладчыкаў факультэта — гісторыкаў Ігара Аўласенкі і Віктара Кахновіча

Лекцыя для навучэнцаў Школы Практычнай генеалогіі ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі

27 студзеня 2017 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбыўся занятак для навучэнцаў Школы Практычнай генеалогіі. У першай частцы Вадзім Валер’евіч Урублеўскі распавёў пра гісторыю архіўнай справы, мінулае і сучаснасць Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, прадэманстраваў яго выданні, паказаў прыклады асноўных генеалагічных крыніц. У другой частцы Яўген Станіслававіч Глінскі, супрацоўнік аддзела публікацыі дакументаў архіва, распавёў пра вопыт даследавання радаводу сваіх продкаў – вольных людзей з маёнтка Пырашава князя Дамініка Радзівіла, а таксама падзяліўся досведам у справе выяўлення фальсіфікаваных дакументаў.

106_1782
Вадзім Урублеўскі (на пярэднім плане) і Яўген Глінскі (выступае перад слухачамі)

106_1784 106_1789

Крыніцы па генеалогіі (на прыкладзе Лідчыны): выступленне ў Лідскай раённай бібліятэцы (18.01.2017)

18 студзеня 2017 г. у Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбыўся выступ Вадзіма Урублеўскага на тэму “Крыніцы па генеалогіі (на прыкладзе Лідчыны): паводле матэрыялаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі”.

Падчас выступлення быў акрэслены агульны парадак даследавання сваіх каранёў, адзначаны асноўныя генеалагічныя крыніцы па рэгіёне дарэвалюцыйнага перыяда, звернута ўвага на месцы іх захавання. Лекцыя суправаджалася дэманстрацыяй прэзентацыі. На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі ўстаноў культуры і асобныя грамадскія актывісты.

Чакаем запрашэнняў з іншых раённых устаноў культуры!

18.01.2017

106_1770


09. Героспіс Глаўдзеляў (1786)
106_1772