У верасні 2020 г. працягне сваю дзейнасць мінская Школа практычнай генеалогии (ШПГ) пры прыходзе ў памяць свяціцеля Мікалая, епіскапа і асветніка Японіі, створаная ў мэтах генеалагічнай асветы. Асноўнае кола пытанняў, якім надаецца ўвага, зводзіцца да наступных тэм: практычны пошук інфармацыі аб продках, паглыбленне ў культурна-гістарычны кантэкст, выхаванне дзяцей на падмурку сямейна-родавых каштоўнасцяў.
Заняткі будуць уключаць у сябе не толькі навуковую тэорыю, але і асабісты вопыт у складанні і асэнсаванні свайго радавода, папулярызацыю гістарычнай дакументальнай спадчыны і набыткаў айчыннай гістарыяграфіі, знаёмства з вядомымі спецыялістамі ў дадзенай сферы. Запланавана правядзенне экскурсій і асветніцкіх сустрэч.
