14 мая 2019 г. (аўторак) на гiстарычным факультэце БДУ плануецца чарговае пасяджэнне ГДГ “РАДАВОД” (генеалагічныя даследаванні, гiсторыя сям’і, вывучэнне ўласнага радаводу).
У праграме пасяджэння плануецца:
14 мая 2019 г. (аўторак) на гiстарычным факультэце БДУ плануецца чарговае пасяджэнне ГДГ “РАДАВОД” (генеалагічныя даследаванні, гiсторыя сям’і, вывучэнне ўласнага радаводу).
У праграме пасяджэння плануецца:
(тэкст даклада Вадзіма Урублеўскага, агучанага ў межах навукова-практычнага семінара “Крыніцы па генеалогіі ў беларускіх архівах і бібліятэках”)
На дадзеным этапе адчуваецца цікаўнасць пэўнай часткі грамадства да мінулага Беларусі ў яе антрапалагічным вымярэнні. Робіцца важным бачыць гісторыю праз жыццяпісы людзей, а ў значнай меры, уласных продкаў. Хваля генеалагічных запытаў, з якой сустрэліся гістарычныя архівы Беларусі ў канцы 1990-х – напачатку 2000-х гг., з кожным годам толькі павялічваецца, што падкрэслівае пільную цікавасць грамадства да сямейнай гісторыі.
Continue reading Генеалагічная асвета ў Беларусі на сучасным этапе
19 снежня 2018 г. (серада) на гiстарычным факультэце БДУ плануецца чарговае пасяджэнне ГДГ “РАДАВОД” (генеалагічныя даследаванні, гiсторыя сям’і, вывучэнне ўласнага радаводу).
У праграме пасяджэння плануецца:
1) Інфармацыя пра праект: «Сайт “Вілейскі павет – генеалогія і краязнаўства”». Выступоўца – Васіль Мандрык, прадстаўнік праекта.
2) Прэзентацыя фамільнай кнігі «Гісторыя маёй сям’і». Выступоўца – Алена Ветрава, выпускніца Школы практычнай генеалогіі (Мінск).
Запрашаем да ўдзелу ўсіх, хто цікавіцца генеалогіяй і ўласным радаводам!
Павелічэнне цікавасці да мінулага свайго роду ў наш час з’яўляецца звыклай з’явай. Аднак, як правіла, актыўнасць у гэтым напрамку – удзел адзінак самых мэтанакіраваных збіральнікаў родавай Памяці. У такім святле актыўнасць вялікай колькасці прадстаўнікоў аднаго роду не можа не выклікаць увагі і надзеі на перайманне станоўчага патэнцыялу падобнай дзейнасці іншымі. Пра тое, як пачала развівацца і чым характарызуецца цяпер дзейнасць міжнароднай супольнасці прадстаўнікоў роду Булат у рамках сумеснага праекта Krynica.info і Radawod.by мы пагутарылі з актывістам і адным з ініцыятараў родавых сустрэч – Ягорам Булатам.
Continue reading Сустрэчы роду Булатаў на Капыльшчыне як прыклад родавага згуртавання ў сучаснасці
У апошні час ва ўсім свеце, у тым ліку і ў Беларусі, усё большую папулярнасць сярод даследчыкаў гісторыі свайго роду набывае даследаванне ДНК. Пра тое, што гэта такое і як гэта можа дапамагчы, у рамках сумеснага праекта Krynica.info і Radawod.by мы абмеркавалі з даследчыкам шляхецкага роду Марцінкевічаў, суадміністратарам групы «Беларусь» на генетыка-генеалагічным партале Family Tree DNA Аляксандрам Марцінкевічам.
— Аляксандр, якія наогул існуюць генеалагічныя тэсты ДНК, і чым яны адрозніваюцца паміж сабой?
Continue reading Што такое ДНК-генеалогія і што яна можа даць? Распавядае Аляксандр Марцінкевіч.
12 кастрычніка 2018 г. (пятніца) на гiстарычным факультэце БДУ плануецца чарговае пасяджэнне ГДГ “РАДАВОД” (генеалагічныя даследаванні, гiсторыя сям’і, вывучэнне ўласнага радаводу).
У праграме пасяджэння плануецца:
1) Паведамленне на тэму: «Радаводы знакамітых беларусаў: паэт Улад Ініцкі і яго Паўлюкоўскія з Ініцы». Выступоўца – Вадзім Урублеўскі, кандыдат гістарычных навук, навуковы супрацоўнік Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі.
2) Паведамленне на тэму: «Прымяненне ДНК-аналізу ў даследаванні свайго радаводу». Выступоўца – Аляксандр Марцінкевіч, даследчык ДНК-генеалогіі.
Запрашаем да ўдзелу ўсіх, хто цікавіцца генеалогіяй і ўласным радаводам!
Магчымасць адшукаць свой радавод і скласці радаводнае дрэва на некалькі стагоддзяў могуць не толькі нашчадкі выбітных магнацкіх родаў. І гэта нават нягледзячы на шматлікія войны і ліхалецці, якія прайшліся праз Беларусь. Пра гэта ў размове з генеалагічным парталам Radawod.by і хрысціянскім інфармацыйным парталам Krynica.info распавядае паэт, настаўнік па скрыпцы, генеалог-аматар Апанас Бацяноўскі.
– Як даўно Вы вырашылі займацца генеалогіяй? Што падштурхнула да пошуку ўласных каранёў?
– Мара заняцца генеалогіяй – гэта мая даўняя мара, ледзь не з часоў дзяцінства. Я заўсёды любіў гісторыю, у свой час зачытваўся Дзюма, Вальтэрам Скотам, Генрыкам Сянкевічам. Continue reading “Усё пачалося з шаблі”: як адшукаць свой радавод да XVIII стагоддзя і кім у ВКЛ былі баяры
Так выйшла, што гісторыю пражывання ў Менску свайго роду Урублеўскіх я ведаю вельмі фрагментарна. Снежань 2003 года паклаў пачатак майму старту ў навуку гісторыю, бо акурат у тым годзе я здолеў стаць прызёрам адпаведнай раённай алімпіяды сярод навучэнцаў сярэдніх школ. Аднак у тым жа годзе перарвалася сямейная памяць Урублеўскіх – памёр родны брат дзеда, які апошні мог распавесці грунтоўныя рэчы з гісторыі нашага роду. Такім чынам, я толькі пачаўшы цікавіцца сямейнай гісторыі вельмі хутка зразумеў, што непапраўна згубіў вельмі многае з яе. Цэласнай карціны жыцця Урублеўскіх у Менску, якое пачалося ў 1926 годзе, мне было не відаць. Пазней, фрагментарна мне ўдалося ўзнавіць інфармацыю аб пэўных выпадках з жыцця родных, але многае засталося беззваротна страчана, бо самае каштоўнае ў сямейнай Памяці – тое, аб чым маўчаць афіцыйныя дзяржаўныя паперы.
Continue reading Вайсковыя могілкі Менска: позірк на праблему праз сябе
Улетку ў былым маёнтку Грушаўка ў Ляхавіцкім раёне адбудзецца чарговы фэст, прысвечаны асобе выбітнага мясцовага ўраджэнца Тадэвуша Рэйтана. З гэтай нагоды генеалагічны партал Radawod.by і хрысціянскі інфармацыйны партал Krynica.info паразмаўлялі са старшыёй Арт-суполкі імя Тадэвуша Рэйтана, даследчыкам і папулярызатарам памяці аб ім Змітром Юркевічам.
Часта можна пачуць, што ці не ў кожнага беларуса ў жылах цячэ хаця б кропелька шляхецкай крыві. Але ці праўда гэта? На гэтае і іншыя пытанні супольнага генеалагічнага праекту беларускага генеалагічнага парталу Radawod.by і хрысціянскага інфармацыйнага парталу Krynica.info адказвае вядомы беларускі даследчык, спецыяліст па шляхецкай генеалогіі Вітальд Ханецкі.
— Часта можна пачуць, што амаль у кожнага беларуса так ці інакш ёсць шляхецкія карані. Наколькі праўдзівае такое сцвярджэнне? Ці сапраўды на нашых землях да 10-12% насельніцтва складала шляхта?
— Я не выключаю, што даходзіла да 15%. І калі глыбока пакапацца ў радаводах нават сялянскіх родаў можна знайсці шляхетных продкаў. Усё гэта пачалося з ХІХ стагоддзя, калі пасля далучэння беларускіх земляў да Расійскай імперыі пачаліся “разборы шляхты”. Тады многіх шляхцічаў адсунулі ў бяднейшыя станы, і паволі, з сярэдзіны ХІХ стагоддзя, шляхецкія роды пачалі мяшацца з сялянскімі. Раней было немагчыма, каб шляхціч ажаніўся з сялянкай. Месцамі такое становішча нават захоўвалася да Другой сусветнай вайны, і толькі вайна ўжо перакраіла ўсе гэтыя старажытныя традыцыі.
Continue reading Колькі было шляхты ў Беларусі і куды яна падзелася: гутарка з Вітальдам Ханецкім