2022 год выявіўся для генеалогіі Беларусі поўным выклікаў, галоўным чынам, на фоне абвастрэння геапалітычных працэсаў у рэгіёне Ўсходняй Еўропы. Ваенна-палітычныя падзеі на ўсходзе Украіны паспрыялі заўважнай радыкалізацыі асобных замежных прадстаўнікоў беларускага генеалагічнага сегменту, расколу і чысткам у межах тэматычных груп у сацыяльных сетках.
За два апошнія гады задачай супольнасці генеалогаў Беларусі з’яўляецца працяг тых актыўнасцей, якія распачаліся раней. Аднак працягваюцца яны з улікам бягучай грамадска-палітычнай сітуацыі.
Традыцыйны разгляд метрычнай кнігі выключна як крыніцы для вырашэння дэмаграфічных і статыстычных задач не вычэрпвае ўсяго патэнцыялу гэтага віда дакументальных матэрыялаў. Для большага раскрыцця феномену існавання чалавека ў часе і прасторы праз метрыкі неабходны новыя падыходы, звязаныя з выкарыстаннем такіх гістарычных дысцыплін як рэгіянальная гісторыя, гістарычная антрапаніміка, генеалогія, крыніцазнаўства і г.д.
На
сённяшні момант працягваецца праца па
індэксацыі фондаў Нацыянальнага
гістарычнага архіва Беларусі, якую з
кастрычніка 2020 года праводзяць ўдзельнікі
валанцёрскага праекта пад кіраўніцтвам
вядомага беларускага генеалога Алены
Кароўчанка. Калектыў валанцёраў складае
больш за 150 чалавек з розных краін і
кантынентаў. Праведзена індэксацыя
каля 300 тыс. спраў архіва, зараз
праверку набранага матэрыялу вядуць
карэктары. Спадзяемся, што ў хуткім часе
база дадзеных будзе даступна не толькі
для валанцёраў, але і для ўсіх жадаючых
даведацца больш пра каштоўныя матэрыялы,
што захоўваюцца ў архіве і, магчыма,
знайсці звесткі пра сваіх продкаў.
Але
ўдзельнікі валанцёрскага руху вырашылі
не абмяжоўвацца толькі індэксацыяй
фондаў архіва. За гэты час праведзена
некалькі сустрэч для абмеркавання
надзённых пытанняў і праблем, валанцёры
наведалі з экскурсіямі Нацыянальны
гістарычны архіў Беларусі, Нацыянальны
архіў Рэспублікі Беларусь, Літаратурны
музей Максіма Багдановіча ў Мінску і
мемарыяльны музей паэта “Фальварак
Ракуцёўшчына” ў вёсцы Ракуцёўшчына ў
Маладзечанскім раёне.
Стан
развіцця кожнай гістарычнай дысцыпліны
можа быць ацэнены ў тым ліку з пазіцыі
прысутнасці ў яе гістарыяграфіі
даследаванняў, якія шчыльна звязаны з
іншымі напрамкамі сацыягуманітарнай
скіраванасці і відамі мастацтва,
напрыклад, з літаратурай. З гэтай прычыны
генеалогія насельніцтва Беларусі як
раней, так і цяпер, мае патрэбу ў
даследаваннях радаводаў асабліва
знакавых культурных дзеячаў нацыянальнага
маштабу, адным з якіх, безумоўна,
з’яўляецца Уладзімір Сямёнавіч
Караткевіч (1930–1984) – паэт, празаік,
драматург, публіцыст, перакладчык,
сцэнарыст, класік беларускай літаратуры.
Пра генеалогію і ДНК-генеалогію мы размаўляем з Андрэем Белавешкіным, кандыдатам медыцынскім навук, урачом-дыетолагам, спецыялістам па ўпраўленні рэсурсамі здароўя, аўтарам адукацыйнага блога аб здаровым жыцці.
Ужо год як пабачыла свет нашумелая кніга “Ігуменская шляхта ў Сібіры” пра лёсы сем’яў беларускай шляхты, высланай пасля паўстання 1863-1864 гадоў з ваколіцы Суцін Ігуменскага павета ў Сібір. Прапануем вашай увазе роздумы яе аўтара – Алены Валер’еўны Кароўчанка, самай вядомай на дадзены момант жанчыны-генеалога ў Беларусі.
Генеалогія можа быць дарогай да адкрыццяў для людзей розных прафесій і светапоглядаў. І кожны, каго кранула яе здольнасць пашыраць часава-прасторавыя межы і адкрываць імёны і жыццяпісы, мае свой вопыт знаёмства з ёю. Сёння ў гасцях партала “Радавод” пісьменнік Андрэй Горват.
Генеалагічны пошук я распачала ў 19 гадоў, калі натхнілася выступам на журфаку БДУ філолага-антрапаніміста Леаніда Акаловіча, які расказваў пра паходжанні прозвішчаў.
Пачала запісваць сямейныя гісторыі, успаміны родных, рабіла копіі старых фотаздымкаў з архіву родзічаў, склала родавыя дрэвы на шэсць пакаленняў па трох лініях.