Большасць з нас, хто зацікавіўся
сваім радаводам, пачынаў ці пачынае
свае даследчыцкія клопаты з перыяда
нараджэння бабуль і дзядуль, або прабабуль
і прадзядуль. Як правіла, такім перыядам
з’яўляецца міжваенны час з 1918 па 1939 гг.
Часта атрымаліваецца так, што пра бацькоў
людзей, якія нарадзіліся ў гэты час, мы
ведаем яшчэ менш, а таму маем надзею на
інтэрнет-рэсурсы , а таксама на захаваныя
архіўныя крыніцы.
З ліку архіўных крыніц, перадусім, увагу прыцягваюць нашумелыя метрычныя кнігі, якія вяліся ў акрэслены прамежак часу толькі там, дзе не было савецкіх органаў улады (легальна толькі ў межах Заходняй Беларусі), а таксама матэрыялы архіваў органаў ЗАГС, якія захаваліся па прычыне ваенных падзей 1941-1945 гг. слаба і нераўнамерна, ды і доступ да іх ускладнены па шэрагу прычын.
Continue reading Перапісы 1925 і 1926 гадоў з Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусі: асаблівасці складання і выкарыстання →