Category Archives: Некрапалістыка

Біябібліяграфія Сяргея Грунтова ў 2009-2020 гг.

Антрапалагічны пераварот у гістарычнай навуцы Беларусі ў пачатку ХХІ ст. абумовіў зараджэнне і развіццё шэрагу дысцыплін, якія раней знаходзіліся па-за ракурсам даследчыцкай увагі. Адна з такіх дысцыплін – некрапалістыка як гістарычная і культуралагічная дысцыпліна, якая займаецца гісторыяй фарміравання і функцыянавання некропаляў як месцаў рэлігійнай, соцыё-культурнай, генеалагічнай памяці. Гісторыя і семантыка надмагільных помнікаў Беларусі з’яўляецца аб’ектам даследавання знанага некрапаліста Сяргея Грунтова. Пдф-версіі асобных яго артыкулаў змешчаны па спасылцы: https://nasb-by.academia.edu/SiarheiHruntou?fbclid=IwAR2bMpRpddu4NUc67XVoCEaqgs4hhf2G674EogoZAjPMifR-gAHNI5p2oNY

Сяргей Грунтоў
Continue reading Біябібліяграфія Сяргея Грунтова ў 2009-2020 гг.

Вайсковыя могілкі Менска: позірк на праблему праз сябе

Так выйшла, што гісторыю пражывання ў Менску свайго роду Урублеўскіх я ведаю вельмі фрагментарна. Снежань 2003 года паклаў пачатак майму старту ў навуку гісторыю, бо акурат у тым годзе я здолеў стаць прызёрам адпаведнай раённай алімпіяды сярод навучэнцаў сярэдніх школ. Аднак у тым жа годзе перарвалася сямейная памяць Урублеўскіх – памёр родны брат дзеда, які апошні мог распавесці грунтоўныя рэчы з гісторыі нашага роду. Такім чынам, я толькі пачаўшы цікавіцца сямейнай гісторыі вельмі хутка зразумеў, што непапраўна згубіў вельмі многае з яе. Цэласнай карціны жыцця Урублеўскіх у Менску, якое пачалося ў 1926 годзе, мне было не відаць. Пазней, фрагментарна мне ўдалося ўзнавіць інфармацыю аб пэўных выпадках з жыцця родных, але многае засталося беззваротна страчана, бо самае каштоўнае ў сямейнай Памяці – тое, аб чым маўчаць афіцыйныя дзяржаўныя паперы.

Continue reading Вайсковыя могілкі Менска: позірк на праблему праз сябе

Памятка да складання радаводу (В.В. Урублеўскі)

Парады да складання радаводу:

1) Апытанне дзядуль і бабуль, прадзядуль і прабабуль, іх братоў і сясцёр, іх землякоў і сяброў па жыцці, усіх, хто можа распавесці пра Ваш радавод.

а) Для генеалогіі асабліва важныя: прозвішча (для жанчын – дзявочае), імя, імя па бацьку, даты жыцця, месцы нараджэння і хрышчэння, шлюбу, жыхарства і смерці. Таксама цікавыя сямейныя і асабістыя мянушкі.
б) Для гісторыі роду – успаміны чалавека аб сваіх дзядах і бацьках, уласным асабістым жыцці, падзеях з жыцця дзяржавы і грамадства; развагі і адносіны да розных праяў жыцця.

Continue reading Памятка да складання радаводу (В.В. Урублеўскі)

Правілы дэтальнага апісвання могілак

01. Правілы дэтальнага апісвання могілак (рэкамендацыі Упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі пры Міністэрстве культуры РБ):

1. Вызначэнне афіцыйнай назвы могілак на афіцыйнай мове тэрыторыі і традыцыйнай (пабытовай) назвы. Вызначэнне адміністрацыйнай прыналежнасці і падначаленасці могілак, дакладнага адрасу з усімі рэквізітамі і тэлефонамі адміністрацыі. Вызначэнне тапаграфічнага становішча аб’екта.

Continue reading Правілы дэтальнага апісвання могілак

Прэзэнтацыя сайту www.niekropali.by па паседжанні гуртка “Радавод”

281cd2db5e5bУшаноўванне памяці аб продках не магчыма без зберажэння таго, што засталося пасля іх – рэчаў, дакументаў, мемуараў, урэшце магіл. Могілкі – месцы сённяшняга спачыну і будучага Ўваскрэсення безлічы прадстаўнікоў беларускай нацыі. Абавязак сённяшняга пакалення – клапаціцца аб іх, аддаючы даніну павагі часу і лёсу сваіх далёкіх і блізкіх продкаў.

Continue reading Прэзэнтацыя сайту www.niekropali.by па паседжанні гуртка “Радавод”

Мусульманскія могілкі ў горадзе Ўзда

Сяргей Міскевіч,
краязнаўца, даследчык гісторыі і культуры беларускіх татар.
Матэрыялы да выступу на паседжанні ГДГ “Радавод” 14 сакавіка 2013 г.

Афіцыйная назва – Мусульманскія могілкі

Традыцыйная назва – Мізар (сярод мясцовых татараў), Татарскія могілкі

Тэрытарыяльная прыналежнасць – у межах горада Ўзда, Мінская вобласць, Беларусь.

Адміністрацыйная прыналежнасць – мусульманская абшчына г. Узда

Населеныя пункты – Узда, Возера, Мінск, Смілавічы, Капыль.

Continue reading Мусульманскія могілкі ў горадзе Ўзда

Род і сям’я ў сімволіцы надмагільных помнікаў

Сяргей Грунтоў

Могілкі фарміраваліся, як адзін з найбольш істотных сегментаў беларускай народнай прасторы, які замыкае на сябе цэлы шэраг калектыўных рытуальных практык. У сялянскіх уяўленнях нябожчык разумеўся ў двух сэнсах: як цела і як душа. Падчас пахавальнага абраду пасля развітання з памерлым цела змяшчаюць у магілу і засыпаюць. Той насып, які атрымліваецца над магілай, у значнай ступені атаясамляецца ў сялянскай культуры з самім целам. Адпаведна, тое што мы называем камунікатыўным фокусам, тое на што чалавек звяртае ўвагу, тое з кім гаворыць чалавек, куды накіраваны яго зрок і плач, гэта сам надмагільны насып. На другім этапе абраду, які звычайна праходзіў праз год, над гэтым насыпам ставіўся помнік. Звычай восеньскага памінання памерлага на могілках на другі год пасля смерці і ўзвядзення пры гэтым помніка атрымаў у народзе найменне “прыкладзінаў”. Часцей помнік будаваўся з дрэва ў форме крыжа, радзей узводзіўся ў выглядзе каменнага надмагілля. Пры гэтым чалавек, звяртаючыся да свайго памерлага, звяртаецца ужо не столькі да насыпа, колькі да помніка. У нейкім сэнсе гэты помнік сам па сабе адпавядае нябожчыку. Continue reading Род і сям’я ў сімволіцы надмагільных помнікаў