18 студзеня 2015 г. напярэдадні Свята Хрышчэння Гасподняга ў рамках чарговага занятка Школы Практычнай генеалогіі ў прыходзе Св. Мікалая Японскага перад слухачамі адбылося выступленне Апанаса Леанідавіча Бацяноўскага, паэта і музыкі, аўтара грунтоўнага даследавання, прысвечанага ўласнаму радаводу.
У першай частцы занятку выступоўца паведамляў аб асаблівасцях свайго практычнага пошуку і асэнсаванні адшуканага матэрыяла. Другая частка прысвячалася цікавым сюжэтным лініям з гісторыі роду, спецыфіцы архіўнай працы, распрацоўцы радаводнага дрэва. У другой частцы Вадзім Урублеўскі ажыццявіў чытанне асобных духоўна-накіраваных паэтычных твораў Апанаса Бацяноўскага.
Напрыканцы аўтар атрымаў падарунак – некалькі дыскаў з песнямі архімандрыта Серафіма, настаяцеля манастыра Святой Троіцы (Сербія), які наведаў прыход Св. Мікалая Японскага 6 верасня 2014 г.
03.02.2015