
На старонках метрычных кніг Гарбачэўскай (Гарбачэўска-Абітоцкай) парафіі аб хросце згадваюцца прадстаўнікі 308 прозвішчаў, чые носьбіты хрысцілі сваіх дзяцей у адзначанай парафіі (спіс прадстаўлены ніжэй).
- Абуховіч – шляхецкі род, прадстаўнікі якога пражывалі ў населеных пунктах Беладзедкі (Беладзедкіна), Бліны, Вілімова, Гарадзішча, Дзярбілава, Дуброўка, Жабіна, Забалацце, Забалотнікі, Засценак, Ілімова (Ільмова), Карзунова, Кітова (Котава), Лужы, Лукаі, Падбярэззе, Прыгарына, Ражнова, Старынка, Усвяча, Шэвіна.
- Адамовіч – шляхецкая сям’я Ксаверыя А., якая пражывала ў двары Улужыца.
- Адахоўскі – шляхецкі род, прадстаўнікі якога пражывалі ў населеных пунктах Басцеева, Востраў, Велла, Гарадзішча, Дзявіцы, Дубянец, Замошша, Замхавыя, Ключы, Лужкі, Прудок, Хмелішча.
- Адынец – шляхецкая сям’я, якая пражывала ў двары Ігнаполь.
- Адэльскі – шляхецкая сям’я Ануфрыя А., якая пражывала ў слабадзе Рассолаўцы.
- Альшэўскі – шляхецкая сям’я Грыгорыя А., якая пражывала ў населеным пункце Арэхава.
- Амяльчонак (Амельчынка, Емяльчонак) – сялянскае прозвішча, прадстаўнікі якога пражывалі ў вёсцы Грыбова (Грыбы).
- Анікевіч – шляхецкая сям’я Людвіка А., якая пражывала ў населеным пункце Уйсце.
- Анкудовіч – шляхецкая сям’я Георгія А., якая пражывала ў вёсцы Шэвіна.
- Антаневіч – шляхецкая сям’я Міхала А., якая пражывала ў вёсцы Гарадзішча.
- Аранскі – сям’я Яна А., якая пражывала ў вёсцы Гарадзішча.
- Артамонава – сялянская сям’я, якая пражывала ў двары Франопаль.
- Арцёмавы – сялянская сям’я, якая пражывала ў двары Велла.
- Асіповіч (Есіповіч, Іасіповіч) – сялянскае прозвішча, прадстаўнікі якога пражывалі ў населеных пунктах Атока, Ушчалопкі, Чарапіта.
- Астроўскі – шляхецкая сям’я Аляксандра А., якая пражывала ў фальварку Юстыянполь.
- Аўласевіч – шляхецкая сям’я Мікалая А., якая пражывала ў населеным пункце Бягуха.
- Аўчынік – сялянская сям’я Юзафа А., якая пражывала ў вёсцы Забароўе.
- Багдановіч – шляхецкая сям’я Караля Б., якая пражывала ў населеных пунктах Клясіцы, Велла, Васілёва.
- Багдановіч – мяшчанская сям’я Базыля Б., якая пражывала ў вёсцы Рубахі.
- Багумірскі – шляхецкая сям’я Тадэвуша Б., якая пражывала ў засц. Востраў.
- Байкоўскі – шляхецкая сям’я Фелікса Б., якая пражывала ў населеным пункце Арэхава.
- Байцёнак – сялянская сям’я Грыгорыя Б., якая пражывала ў вёсцы Аўсюкова.
- Барташэвіч – шляхецкая сям’я Тадэвуша Б., якая пражывала ў вёсцы Арэхава.
- Барткевіч – шляхецкі род, прадстаўнікі якога пражывалі ў населеных пунктах Анісаўка, Барова, Дубянец, Межава, Себежкі, Сопіна, Усвяча.
- Баршчэўскі – шляхецкі род, прадстаўнікі якога пражывалі ў населеных пунктах Горспля, Ромі, Фядаркова, Шатроў Рай.
- Бейнар – шляхецкая сям’я Ігната Б., якая пражывала ў засценку Філатава.
- Білдзь – сялянская сям’я Марціна Б., якая пражывала ў засценку Падуб’е.
- Бржазоўскі – шляхецкая сям’я памешчыка суддзі Бабінавіцкага павета Марціна Б., якая пражывала ў двары Васілёва.
- Булаўскі – шляхецкая сям’я Тамаша Б., якая пражывала ў населеных пунктах Арэхава, Зазер’е.
- Бурак (Буракоўскі) – сялянская сям’я Тамаша Б., якая пражывала ў населеных пунктах Абытокі, Гарбачэва. У адным выпадку адзначана як славетная (1845).
- Буткевіч – шляхецкая сям’я Мікалая Б., якая пражывала ў вёсцы Горкі.
- Бык – сялянская сям’я Станіслава Б., якая пражывала ў вёсцы Ушчалопкі.
- Быкоўскі – шляхецкі род, прадстаўнікі якога пражывалі ў населеных пунктах Горы, Рудня, Яблонская Пусташ. У адным выпадку зафіксаваны як славетныя.
- Бялевіч (Білевіч) – шляхецкая сям’я Станіслава Б., якая пражывала ў населеных пунктах Сопіна, Прыгарына, Баханы, Старына, Змяёўка. У самым пазнейшым запісе згадваецца як аднадворчая (1855).
- Бялевіч – шляхецкая сям’я, якая пражывала ў вёсцы Рылі.
- Бялевіч – шляхецкая сям’я, якая пражывала ў вёсцы Гарэлыя Ямы.
- Бялінскі – шляхецкая сям’я, якая пражывала ў вёсцы Бродна.
- Вавілаў – сялянская сям’я, якая пражывала ў двары Парэчча.
- Вайткевіч – шляхецкі род, прадстаўнікі якога пражывалі ў населеных пунктах Дубянец (Дубянцы), Межава.
- Вайцахоўскі – мяшчанская сям’я Пятра В., якая пражывала ў Клясіцкай слабадзе.
- Вайцёнак – сялянскае прозвішча, прадстаўнікі якога пражывалі ў населеных пунктах Аўсюкова, Горспля.
- Валовіч – сялянская сям’я Зміцера В., якая пражывала ў вёсцы Барыскава.
- Варашыла (Верашыла) – шляхецкая сям’я Грыгорыя В., якая пражывала ў населеных пунктах Зайцава, Татарава.
- Варш – шляхецкая сям’я Яна В., якая пражывала ў вёсцы Шатрова.
- Васілеўскі – шляхецкі род, прадстаўнікі якога пражывалі ў населеных пунктах Белая Дуброва, Кілінова, Крывазупаў (Крывашапава), Машчонава, Пушча, Тачонцая, Шатрова.
- Васілёў – сялянская сям’я, прадстаўнікі якой пражывалі ў двары Парэчча.
- Вейштарт – шляхецкі род, прадстаўнікі якога пражывалі ў населеных пунктах Арэхава, Круглікі, Матысова.
- Вішнеўскі – шляхецкая сям’я Міхала В., якая пражывала ў населеным пункце Бялуха.
- Вожык – сялянская сям’я Тамаша В., якая пражывала ў вёсцы Грыбова.
- Воўк – сялянскае прозвішча, прадстаўнікі якога пражывалі ў вёсцы Грыбы (Грыбова).
- Высоцкі – шляхецкая сям’я Казіміра В., якая пражывала ў вёсцы Забалацце.
- Вялічка – аднадворчая сям’я, якая пражывала ў населеным пункце Расоны.
- Вярыга – шляхецкі род, прадстаўнікі якога пражывалі ў населеных пунктах Альшанікі, Аўсюкова, Барсукі, Валатоўкі, Валасова, Дуброўкі, Забалацце, Забароўе, Залюбеж, Ніўкі, Пагарэлы, Падберчыцы, Расамачына, Рубахі (Рубашына), Салдатава, Трэханы, Усце (Уйсце).
- Галімскі – сялянская сям’я Стэфана Г., якая пражывала ў маёнтку Горспля.
- Галіч – шляхецкая сям’я, якая пражывала ў вёсцы Дзяйчаты.
- Галынскі – шляхецкі род, прадстаўнікі якога пражывалі ў населеных пунктах Вярноўшчына, Межава.
- Гарадзенскі – шляхецкі сям’я харужага Полацкага павета Казіміра Г., якая пражывала ў маёнтку Забор. Карысталіся прыдомкам Бажыдар.
- Гарадзецкі – шляхецкая сям’я Антонія Г., якая пражывала ў населеных пунктах Татарава, Грыбова, Дуброўка.
- Гарасімовіч (Герасімовіч) – шляхецкі род, прадстаўнікі якога пражывалі ў населеных пунктах Краснабор’е, Прывоз, Пакачаі.
- Гарэцкі (Гурэцкі) – шляхецкі род, прадстаўнікі якога пражывалі ў населеных пунктах Альшанікі, Белая Дуброва, Беразоўка, Востраў, Гарані, Горспля, Грыбова, Жабіна, Жырамянкі, Забароўе, Закрэўнікі, Крашуты, Лашуцін, Ліпава, Лісаў, Масцішча, Межава, Ружнова, Стары Двор, Традзевічы.
- Гаўрылаў – сялянская сям’я Грыгорыя Г., якая пражывала ў двары Парэчча.
- Гласка – шляхецкі род, прадстаўнікі якога пражывалі ў населеных пунктах Гарадзішча, Межава, Станіславава.
- Глуцёнак – сялянская сям’я, якая пражывала ў вёсцы Дубянец.
- Грачыха – сялянская сям’я Аляксея Г., якая пражывала ў маёнтку Казімірава.
- Грушэўскі – шляхецкая сям’я Яна Г., якая пражывала ў населеных пунктах Ушалюбак, Чарапіта.
- Грыб – сялянскі род, прадстаўнікі якога пражывалі ў населеных пунктах Аўсюкова, Барыскава, Горспля, Грыбова (Грыбы), Ефсілі (?). У адным выпадку сям’я Дзям’яна Г. з вёскі Грыбова запісана па прозвішчы Грыбавец.
- Грыбоўскі – шляхецкая сям’я Дамініка Г., якая пражывала ў фальварку Лыскава.
- Грыбоўскі – аднадворчая сям’я Яна Г., якая пражывала ў вёсцы Валоўнікі.
- Грыгор’еў – сялянскае прозвішча, прадстаўнікі якога пражывалі ў населеных пунктах Грыбова, Івашкавічы, Франопаль.
- Грыневіч – шляхецкая сям’я Вінцэнта Г., якая пражывала ў населеных пунктах Жылы, Ніўе, Рылі. У адным выпадку сям’я адзначана як аднадворчая (1850).
- Гулынскі – шляхецкая сям’я Юзафа Г., якая пражывала ў вёсцы Міхава.
- Гурскі – шляхецкая сям’я Юзафа Г., якая пражывала ў засценку Чалновішчы.
- Гутар – сялянская сям’я Стэфана Г., якая пражывала ў вёсцы Грыбова.
- Гутоўскі (Гатоўскі, Гудоўскі) – шляхецкі род, прадстаўнікі якога пражывалі ў населеных пунктах Баярына, Бярозаўка, Гарашына (Гарушына), Гарбачэва, Дзявіцы, Закрэўнікі, Збаны, Змітроў Мост, Кілаўка, Кітова (Котава), Круглікі, Куляшова, Лаўкова, Лукаі, Марушына, Межава, Палеі, Плунёўка, Старошына, Трэханы, Ціськаўшчына, Швары.
- Дамброўскі – шляхецкая сям’я Вінцэнта Д., якая пражывала ў засценку Вяркоўшчына.
- Данілаў – сялянская сям’я Амелляна Д., якая пражывала ў вёсцы Драгунова.
- Данілевіч – шляхецкая сям’я Яна Д., якая пражывала ў ваколіцы Арэхава.
- Даніловіч – шляхецкі род, прадстаўнікі якога пражывалі ў населеных пунктах Барсукі, Замоша, Замхавыя, Заполле, Круглікі, Лукай, Машаніца, Ніўе, Перападня (Перападзіна), Плігаўкі, Пушчы, Рубахі, Рубішчына, Рылі, Свяціца, Таўстуха, Уйсце, Усвяча, Фількава, Хартова, Шчарбакі. Асобныя сем’і адзначаны ў пэўных выпадках як аднадворчыя (1849, 1851, 1852).
- Дарангоўскі (Дырэнгоўскі) – шляхецкі род, прадстаўнікі якога пражывалі ў населеных пунктах Варкаўшчына, Пяшчанка.
- Дарашкевіч – шляхецкая сям’я Станіслава Д., якая пражывала ў засценку Машніцы.
- Дваяк – сялянская сям’я Ануфрыя Д., якая пражывала ў вёсцы Грыбова.
- Дзівак (Дзівачонак) – сялянскае прозвішча, прадстаўнікі якога пражывалі ў населеных пунктах Горспля, Грыбова.
- Дзімачонак – сялянская сям’я, якая пражывала ў двары Горкі.
- Дзянгель – мяшчанская сям’я, якая пражывала ў маёнтку Стары Двор.
- Дзянгілеўскі – шляхецкая сям’я, якая пражывала ў мызе Краснаполле.
- Дзюкрэ – мяшчанская сям’я Фелікса Д., якая пражывала ў населеных пунктах Капцюгі, Яршы.
- Длускі (Длуцкі) – шляхецкі род, прадстаўнікі якога пражывалі ў населеных пунктах Арэхава, Басцеева, Клікаўшчына, Межава, Якубава.
- Драздовіч – шляхецкая сям’я Андрэя Д., якая пражывала ў вёсцы Крыжы.
- Драздовіч (Драздоўскі) – сялянская сям’я Эміліана Д., якая пражывала ў двары Франопаль.
- Дрозд – сялянская сям’я Архіпа Д., якая пражывала ў вёсцы Калюціна.
- Дрэйшман – сям’я аднадворца Фрыдрыка Д., якая пражывала ў засценку Сафронава.
- Дубінскі (Дубенскі) – шляхецкі род, прадстаўнікі якога пражывалі ў населеных пунктах Каленя (Катленец, Катляніца, Катлянцы), Лукай, Сотніца, Усвея (Усвяча).
- Ермалаевіч – сялянская сям’я Яна Е., якая пражывала ў вёсцы Булыніна.
- Жаваронак – сялянскае прозвішча, прадстаўнікі якога пражывалі ў вёсцы Грыбова (Грыбы).
- Жук – шляхецкая сям’я Антонія Ж., якая пражывала ў двары Юхавічы.
- Жуковіч – сялянская сям’я Яна Ж., якая пражывала ў вёсцы Аўсюкова.
- Жызнеўскі – шляхецкая сям’я Клемента Ж., якая пражывала ў вёсцы Ілліно.
- Жыркевіч – шляхецкая сям’я, якая пражывала ў населеным пункце Бягуны.
- Завадскі – шляхецкая сям’я Стэфана З., якая пражывала ў Рассалова, Парэчча.
- Заглёнка – сялянская сям’я Яна З., якая пражывала ў вёсцы Аўсюкова.
- Загорскі – шляхецкая сям’я, прадстаўнікі якой пражывалі ў вёсцы Фралова.
- Загорскі – сялянскі род, прадстаўнікі якога пражывалі ў населеных пунктах Чарапіта, Яроміна.
- Заракоўскі – шляхецкі род, прадстаўнікі якога пражывалі ў населеных пунктах Востраў, Дубянец, Зайцава, Ігольніца, Кліваўшчына, Клясіцы, Кублін, Лукішны, Яршы. Карысталіся прыдомкам Зарака.
- Заяц – сялянскае прозвішча, прадстаўнікі якога пражывалі ў населеных пунктах Барыскава, Буршкова, Горкі.
- Зігманаў – сялянская сям’я, якая пражывала ў вёсцы Забароўе.
- Зубко – шляхецкая сям’я Яна З., якая пражывала ў вёсцы Рудня. Некалькі разоў згадвалася як мяшчанская (1851, 1852). У адным выпадку памылкова запісана як Зунок (1852).
- Зубок – сялянская сям’я, якая пражывала ў двары Прыхабы.
- Зялёнка – мяшчанская сям’я Базыля З., якая пражывала ў вёсцы Швары.
- Зямацкі (Зямяцкі, Земацкі) – шляхецка-мяшчанскае прозвішча, прадстаўнікі якога пражывалі ў населеных пунктах Анісёўка, Арэхава, Самахвалава (Самухвалава). У адным выпадку З. з Самахвалава згадваюцца як аднадворцы (1845).
- Зянкевіч (Зянькевіч, Зінкевіч) – шляхецкі род, прадстаўнікі якога пражывалі ў населеных пунктах Атокі, Аўсюкова, Балбечына, Басцеева (Басцялёва), Благучына, Бліны, Болбішча, Бутава, Ватосія, Дубянец, Замхавыя, Калюгіна, Карзуны (Карзунова, Карзынава, Карсунова), Кітова, Павалішы, Ракава, Рубахі, Усце.
- Іваноў – сялянскае прозвішча, прадстаўнікі якога пражывалі ў населеных пунктах Горспля, Матысова, Станіславава.
- Івашкевіч – шляхецкая сям’я Яна І., якая пражывала ў вёсцы Фоскава.
- Ігнатовіч – шляхецкі род, прадстаўнікі якога пражывалі ў населеных пунктах Арэхава, Боркі, Горкі, Зімабеж, Ілліно, Казыры, Камлёва, Лапушына, Пліна, Самсоны, Сімеоны, Скарахаткі (Скарахадка), Цясна (Цясны).
- Кавалеўскі – мяшчанская сям’я Ваўрынца К., якая пражывала ў вёсцы Лукаі.
- Кавалеўскі – шляхецкая сям’я Пятра К., якая пражывала ў вёсцы Лаўкова.
- Кажымёнак – шляхецкая сям’я Мацея К., якая пражывала ў двары Івашкавічы.
- Казакевіч – шляхецкі род, прадстаўнікі якога пражывалі ў населеных пунктах Абытокі, Болбішча, Варанкова, Гарбачэва, Забалацце, Межава, Мінава, Парэчча, Салдатава, Саўчына, Свірбля, Цясны. Да роду адносілася сям’я Яна К., святара Гарбачэўскай уніяцкай царквы.
- Казлоўскі – сялянская сям’я Зміцера К., якая пражывала ў двары Чарапіта.
- Казлоўскі – шляхецкая сям’я Зміцера К., якая пражывала ў фальварку Велла.
- Казмінаў – сялянская сям’я, якая пражывала ў двары Матысова.
- Казюкевіч – шляхецкая сям’я Франца К., якая пражывала ў вёсцы Машкарыцы.
- Каласоўскі (Класоўскія) – шляхецкая сям’я Юзафа К., якая пражывала ў населеных пунктах Плыгаўкі (Плігаўкі), Забароўе, Болбішча.
- Каменскі – шляхецкая сям’я Вітальда К., якая пражывала ў маёнтку Утуж.
- Канапацкі – шляхецкая сям’я Юстына К., якая пражывала ў маёнтку Пушчы.
- Канапацкі – аднадворчая сям’я Вінцэнта К., якая пражывала ў засценку Альхоўка.
- Канарскі (Камарскі) – шляхецкі род, прадстаўнікі якога пражывалі ў населеных пунктах Гайдукова, Гарбачэва, Драздынь, Дрожжына (Дрождзіна), Забалацце, Краснабор’е, Куляшова, Лукаі, Ніўе, Рыкава, Цельца. Некаторыя сем’і пісаліся аднадворцамі (1852, 1864).
- Кандраш (Кандрашонак, Кандрашоў) – сялянскае прозвішча, прадстаўнікі якога пражывалі ў населеных пунктах Забароўе (Забарава), Горспля.
- Каралькевіч – сялянскі род, прадстаўнікі якога пражывалі ў населеных пунктах Барыскава, Грыбова, Забароўе. Сям’я Юзафа К. з Забароўя згадваецца як славетная (1838, 1840).
- Караткевіч – мяшчанская сям’я Юзафа К., якая пражывала ў Гарбачэўскай плябаніі.
- Кардзюк – сялянская сям’я Грыгорыя К., якая пражывала ў вёсцы Татарава.
- Каркоўскі – шляхецкі род, прадстаўнікі якога пражывалі ў населеных пунктах Арэхава, Вярэвічы, Межава.
- Карлінскі – шляхецкая сям’я Фелікса К., якая пражывала ў вёсцы Дубовікі.
- Кармеліта – сялянская сям’я Леана К., якая пражывала ў вёсцы Рагунова.
- Карпінскі – шляхецкая сям’я Іахіма К., якая пражывала ў засценку Рудня.
- Касач – сялянская сям’я Казіміра К., якая пражывала ў вёсцы Ілуўка.
- Каспераў (Каспар) – сялянская сям’я Францішка К., якая пражывала ў населеным пункце Непадавічы.
- Катоўскі – шляхецкая сям’я Даніэля К., якая пражывала ў вёсцы Кітова.
- Кладніцкі – шляхецкая сям’я Антонія К., якая пражывала ў вёсцы Прыгарына.
- Клімовіч – шляхецкі род, прадстаўнікі якога пражывалі ў населеных пунктах Пушчы, Карабачы, Карапчонкі.
- Корсак (Курсак) – шляхецкі род, прадстаўнікі якога пражывалі ў населеных пунктах Краснаполь, Улука, Шнуроўкі. У двары Улука пражывала сям’я Юзафа К., межавога суддзі Дзісенскага пав.
- Котвіч – шляхецкая сям’я Юзафа К., якая пражывала ў населеным пункце Пушчы (Пушча).
- Кошка – шляхецкі род, прадстаўнікі якога пражывалі ў населеных пунктах Межава (Мозава), Пунькі.
- Крыжаноўскі – шляхецкая сям’я, якая пражывала ў засценку Шафранова.
- Кулікоўскі – шляхецкая сям’я Вінцэнта К., якая пражывала ў двары Велла.
- Курага (Карага, Карака, Курак) – шляхецкі род, прадстаўнікі якога пражывалі ў населеных пунктах Дубіца, Ілліно, Латышова, Рожнова (Рознава), Сініцы, Сінск, Таўстуха.
- Курзінскі – сям’я вайскоўца Мацея К., якая пражывала ў вёсцы Горы.
- Кутоўскі – шляхецкая сям’я Стэфана К., якая пражывала ў засценку Баяршчызна.
- Лабецкі – шляхецкі род, прадстаўнікі якога пражывалі ў населеных пунктах Анісёўка (Аніскава), Арэхава, Боркі, Гарушына, Гарэлікі, Дрождзіна (Дрожжына), Жабіна, Замошыцы, Заполле, Калюцына, Лёліна, Лукаі, Лявінава, Марыніца, Масткі, Межава, Мішкова, Пакачаі, Прудок, Родня, Рудня, Таўстуха, Чарапяціца, Чорты, Швары. Асобныя сем’і запісаны як аднадворчыя (1852, 1855).
- Лабзеўскі – мяшчанская сям’я Мікалая Л., якая пражывала ў вёсцы Старына.
- Латышэвіч – мяшчанская сям’я Грыгорыя Л., якая пражывала ў засценку Атлоі.
- Лужыцкі – шляхецкая сям’я Антонія Л., якая пражывала ў вёсцы Арэхава.
- Луковіч – шляхецкая сям’я адстаўнога паручніка і кавалера Адольфа Л., якая пражывала ў вёсцы Усвяча.
- Лысёнак – сялянскае прозвішча, прадстаўнікі якога пражывалі ў населеных пунктах Аўсюкова, Барыскава, Забароўе, Закрайцы.
- Лячыцкі – шляхецкая сям’я Антонія Л., якая пражывала ў вёсцы Арэхава.
- Ляшчынскі – шляхецкая сям’я Яна Л., якая пражывала ў вёсцы Зарэчча.
- Макаронак (Макараў) – сялянскае прозвішча, прадстаўнікі якога пражывалі ў населеных пунктах Гасполь, Грыбова.
- Макарскі – шляхецкая сям’я Ігната М., якая пражывала ў мызе Шарстова.
- Малахоўскі – шляхецкі род, прадстаўнікі якога пражывалі ў населеных пунктах Арэхава, Бацвінішча, Брацілава, Васаўка, Васцевозы, Вусава, Дуброва, Дубянец, Жабіна, Забалацце, Забароўе, Змітрова (Дзмітроў/Змітроў Мост), Кітова, Масткі, Межава, Пунькі, Салдатава, Сопіна, Тытарова, Уліна, Якубава, Яршы.
- Малецкі – шляхецкая сям’я Мікалая М., якая пражывала ў засценку Шчыпліцы.
- Маляванец – сялянская сям’я, якая пражывала ў маёнтку Гарадзец.
- Малянчынскі (Маланчынскі, Маленчынскі) – шляхецкая сям’я памешчыка Віктара М., якая пражывала ў двары Лашкова.
- Манчынскі – шляхецкая сям’я Юзафа М., якая пражывала ў засценку Скараходка.
- Мараўскі – шляхецкая сям’я Яна М., якая пражывала ў населеных пунктах Улука, Ялікава.
- Маркаў – сялянская сям’я Тадэвуша М., якая пражывала ў вёсцы Грыбова.
- Маркушэўскі – сялянская сям’я Міхала М., якая пражывала ў засценку Саўрынава.
- Мароз – шляхецкі род, прадстаўнікі якога пражывалі ў населеных пунктах Аўсюкова, Горспля, Грыбова.
- Марціноўскі – шляхецкая сям’я Юзафа М., якая пражывала ў вёсцы Уша.
- Масальскі – шляхецкі род, прадстаўнікі якога пражывалі ў населеных пунктах Зарэчча, Змітроў Мост, Корыкаў, Тролаўцы, Фількава.
- Маскалькоў – сялянская сям’я Амелляна М., якая пражывала ў вёсцы Тофіля.
- Маслінскі – сялянская сям’я Мікіты М., якая пражывала ў двары Прыхабы.
- Мацулевіч (Марцылевіч, Мацылевіч, Мацюлевіч, Мацілевіч) – шляхецкі род, прадстаўнікі якога пражывалі ў населеных пунктах Арэхава, Астравы, Аўчынікі, Барсукі, Гаравыя, Гаручына, Ключышча, Лаўкова, Пустыня, Фількава, Швары, Юстыанполь.
- Мігановіч – шляхецкая сям’я, якая пражывала ў фальварку Крыніцы.
- Мятліцкі – шляхецка-мяшчанская сям’я Валентыя М., якая пражывала ў вёсках Ахонава, Грыбова (двойчы згадана як славетная – у 1841, 1846 гг.).
- Навіцкі – мяшчанскі род, прадстаўнікі якога пражывалі ў населеным пункце Дуброва (Дубраўка).
- Нараўнянскі – шляхецкая сям’я Бенядыкта Н., якая пражывала ў вёсцы Межава.
- Новік (Навічонак) – сялянскае прозвішча, прадстаўнікі якога пражывалі ў населеных пунктах Барвінава, Барыскава, Горспля.
- Непакайчыцкі – шляхецкі род, прадстаўнікі якога пражывалі ў населеных пунктах Бродна (Бродня), Дворышча, Стары Двор, Шатрова, Яршова (Яршы).
- Ніцецкі (Нісецкі, Ніціцкі, Няцецкі) – шляхецкі род, прадстаўнікі якога пражывалі ў населеным пункце Карзунова.
- Нядзвецкі – шляхецкая сям’я Пратазія Н., якая пражывала ў вёсцы Гарынкі.
- Нядзвецкі – сялянская сям’я Стэфана Н., якая пражывала ў двары Дубянец.
- Пагумірскі – шляхецкі род, прадстаўнікі якога пражывалі ў населеных пунктах Горкі, Востраў.
- Падвінскі – шляхецкі род, прадстаўнікі якога пражывалі ў населеных пунктах Вярута, Гарадзішча, Забалацце, Змітроў Мост, Капцюгі, Кіскі, Кісялі, Клікаўшчына, Лукаі, Маляванка, Ніўе, Пірагі, Пушчы, Расамачына, Рубахі.
- Папялкоўскі – шляхецкі род, прадстаўнікі якога пражывалі ў населеных пунктах Велла, Расоны.
- Парай – шляхецкі род, прадстаўнікі якога пражывалі ў населеных пунктах Альшанікі, Дубянец, Замхавыя, Змееўка, Казуліна, Лішуці, Усце, Язона.
- Патракоўскі – шляхецкая сям’я памешчыка Яна П., якая пражывала ў мызе Новы Двор.
- Патуял – сялянская сям’я Станіслава П., якая пражывала ў двары Крашуты.
- Паўлаў (Паўлюкоў) – сялянская сям’я Аверкі П., якая пражывала ў вёсцы Запруддзе.
- Паўтаронак – сялянскае прозвішча, прадстаўнікі якога пражывалі ў вёсцы Грыбова.
- Пачынскі – шляхецкая сям’я Юзафа П., якая пражывала ў вёсцы Шорстава.
- Петрашкевіч (Пятрышкевіч) – шляхецкая сям’я казённага каморніка Станіслава П., якая пражывала ў населеных пунктах Абытокі, Арэхава.
- Піліпёнак – сялянская сям’я Андрэя П., якая пражывала ў вёсцы Грыбова.
- Плавінскі – шляхецкая сям’я Базыля П., якая пражывала ў вёсцы Краснабор’е.
- Пржэленскі (Прыленскі, Прыленцкі) – шляхецкая сям’я Базыля П., якая пражывала ў населеным пункце Арэхава.
- Пукінскі – шляхецкі род, прадстаўнікі якога пражывалі ў населеных пунктах Ажыніца, Расамачына.
- Пузырэўскі – шляхецкая сям’я Пятра П., якая пражывала ў двары Станіславава.
- Пухальскі – шляхецкі род, прадстаўнікі якога пражывалі ў населеных пунктах Валатоўкі, Верацеша, Казімірава, Міхайлава.
- Пятровіч – шляхецкі род, прадстаўнікі якога пражывалі ў населеных пунктах Арэхава, Гарадзішча, Заблудава, Старынка.
- Пятроў – сялянская сям’я Мікалая П., якая пражывала ў двары Ігнаполь.
- Пятроўскі – шляхецкі род, прадстаўнікі якога пражывалі ў населеных пунктах Заблудаўе, Гараватка.
- Пятроўскі – шляхецкая сям’я Яна П., якая пражывала ў двары Мурагі. Карысталіся прыдомкам з Траян-Пятрова.
- Пятрушка – сялянская сям’я Адама П., якая пражывала ў вёсцы Аўсюкова.
- Пятрышча – шляхецкая сям’я, якая пражывала ў вёсцы Боркі.
- Радзівільскі – шляхецкая сям’я Марка Р., якая пражывала ў вёсцы Матысова.
- Радкевіч – шляхецкая сям’я Мікалая Р., якая пражывала ў вёсцы Перападна.
- Ракіцкі – шляхецкая сям’я Габрыэля Р., якая пражывала ў вёсцы Машніца.
- Раманаў – сялянская сям’я, якая пражывала ў фальварку Бродня.
- Раманоўскі – шляхецкая сям’я Віктара Р., якая пражывала ў населеных пунктах Шэвіна, Забароўе.
- Раманоўскі – сялянская сям’я, якая пражывала ў засценку Пяшчанка.
- Раманоўскі – сям’я, якая пражывала ў вёсцы Круглікі.
- Рамідоўскі – шляхецкая сям’я Ігната Р., якая пражывала ў населеных пунктах Мурагі, Казуліна. Карысталася прыдомкам Рэмба.
- Рапніцкі (Рыпніцкі) – шляхецкі род, прадстаўнікі якога пражывалі ў населеных пунктах Крыніцы, Межава, Яршы.
- Расецкі – шляхецкі род, прадстаўнікі якога пражывалі ў населеных пунктах Астравы, Аўчыннікі, Барыскава, Грыбова (Грыбы), Лукаі, Марозава, Расамачына (Расамачы, Расамашына), Сінея, Харона. Сям’я Адама Р. з вёскі Грыбы адзін раз адзначана як славетная (1838). Магчыма блытаніна з прозвішчам Русецкі.
- Русецкі – шляхецкі род, прадстаўнікі якога пражывалі ў населеных пунктах Астравы, Барсукі, Востраў, Грыбова, Дубянец, Забароўе, Капцюгі, Лукаі, Межава, Расамачына, Шутава, Язна. Магчыма блытаніна з прозвішчам Расецкі.
- Руткевіч – шляхецкая сям’я Мікалая (ці Міхала) Р., якая пражывала ў вёсцы Горкі.
- Рыпінскі – шляхецкая сям’я, якая пражывала ў вёсцы Барыскава.
- Рыцка – шляхецкая сям’я Станіслава Р., якая пражывала ў двары Казімірава.
- Рэер – шляхецкая сям’я Аляксандра Р., якая пражывала ў вёсцы Грывы.
- Рэут – шляхецкая сям’я Міхала Р., якая пражывала ў маёнтку Крашуты.
- Сабалеўскі – шляхецкая сям’я Фларыяна С., якая пражывала ў двары Улужыца.
- Сабецкі – шляхецкая сям’я Вінцэнта С., якая пражывала ў вёсцы Межава.
- Савіцкі – шляхецкі род, прадстаўнікі якога пражывалі ў населеных пунктах Круглікі, Прудок, Чарапета. Сям’я Бенядыкта С. з Круглікаў адзін раз называецца славетнай (1835).
- Савіцкі – мяшчанскі род, прадстаўнікі якога пражывалі ў населеным пункце Лаўкова.
- Савіцкі – сялянская сям’я Сымона С., якая пражывала ў вёсцы Сінскае.
- Садоўскі – шляхецкая сям’я Францішка С., якая пражывала ў населеных пунктах Альбрэхтава, Велла.
- Сакалоўскі – шляхецкая сям’я паручніка Георгія С., якая пражывала ў мызе Грыбёл (Грыбло).
- Сакалоўскі – шляхецкая сям’я памешчыка Адольфа С., якая пражывала ў маёнтку Забароўе.
- Самулевіч (Самуйлевіч) – мяшчанскі род, прадстаўнікі якога пражывалі ў населеных пунктах Мурагі, Прушчына, Рогава, Слабада, Традзевічы, Шарына.
- Сасноўскі – сялянская сям’я Тамаша С., якая пражывала ў населеным пункце Старына (Стары Двор).
- Сівіцкі – сялянская сям’я Бенядыкта С., якая пражывала ў вёсцы Дзявіцы.
- Сівоха – шляхецкі род, прадстаўнікі якога пражывалі ў населеных пунктах Горы, свяціца, Сопіна, Усце, Яблынева Пусташ.
- Сівоха – сялянскі род, прадстаўнікі якога пражывалі ў населеным пункце Асцялепкі (Усчалопкі).
- Старасельскі – шляхецкі род, прадстаўнікі якога пражывалі ў населеных пунктах Межава, Ілліно, Зайцава. Сям’я Клеменса С. у пазнейшых запісах згадваецца як аднадворчая (1837, 1840).
- Свіжэўскі (Свіржэўскі, Свяржэўскі) – шляхецкі род, прадстаўнікі якога пражывалі ў населеных пунктах Верацюха (Верацін, Верацюга, Верцюха, Вярыцюхі), Гайкі, Падбярэззе, Салдатава, Стайкі.
- Сівоха – шляхецкі род, прадстаўнікі якога пражывалі ў населеных пунктах Асцялепкі, Горы, Свяціца, Сопіна, Усце, Яблынева Пусташ.
- Сівоха – сялянская сям’я Казіміра С., якая пражывала ў вёсцы Усчалопкі.
- Сідараў – сялянская сям’я Клеменса С., якая пражывала ў вёсцы Новы Двор.
- Скарновіч – сялянскі, затым мяшчанскі род, прадстаўнікі якога пражывалі ў населеным пункце Кілунова (Кідунова, Кілнова, Кілшэўская, Кулінова).
- Снарскі – шляхецкая сям’я Бенядыкта С., якая пражывала ў засценку Лазуўка.
- Спірыдовіч – шляхецкая сям’я Адама С., якая пражывала ў вёсцы Станіславава.
- Станкевіч – шляхецкі род, прадстаўнікі якога пражывалі ў населеных пунктах Барсукі, Басцеева, Гурынава, Дубянец, Засценак, Ігнаполь, Лашуцін, Маскарыцы, Мшанец, Парэчча, Сяляўшчына, Шчуня, Шчэрні.
- Стульгінскі – шляхецкая сям’я Стэфана С., якая пражывала ў маёнтку Ігольніца.
- Сцяпанаў – сялянская сям’я, якая пражывала ў вёсцы Таўстуха.
- Счыпскі – сялянская сям’я Тэадора С., якая пражывала ў двары Хажкова.
- Сыцянка – шляхецкая сям’я Юзафа С., якая пражывала ў фальварку Дзейчвень.
- Сямёнаў – сялянская сям’я Харытона С., якая пражывала ў двары Горспля.
- Таеўскі – шляхецкая сям’я Вінцэнта Т., якая пражывала ў засценку Юстыянполь.
- Тальвінскі (Талвінскі) – шляхецкі род, прадстаўнікі якога пражывалі ў населеных пунктах Іванполь, Краснаполь, Масткі, Прыбыткі, Шутава, Шэвіна, Яскі.
- Талькоўскі – шляхецкая сям’я Фелікса Т., якая пражывала ў засценку Роўная Ніва.
- Тамашоў – сялянская сям’я Дамініка Т., якая пражывала ў вёсцы Грыбова.
- Тамашэвіч – шляхецкая сям’я Францішка Т., якая пражывала ў двары Абытокі.
- Тамковіч (Тамковід) – шляхецкая сям’я Тадэвуша Т., якая пражывала ў населеным пункце Касілаўцы (Касілаўка).
- Тарашкевіч – шляхецкая сям’я Станіслава Т., якая пражывала ў мызе Машніцы (Машніца).
- Тржаскоўскі – шляхецкая сям’я Юзэфа Т., якая пражывала ў населеным пункце Язна Жукоўскага.
- Трыкушонак – сялянская сям’я Юзафа Т., якая пражывала ў вёсцы Грыбова.
- Туровін (Юровін) – сялянскі род, прадстаўнікі якога пражывалі ў вёсцы Аўсюкова.
- Тываловіч – шляхецкая сям’я Бенядыкта Т., якая пражывала ў вёсцы Лугі.
- Уляноўскі – шляхецкая сям’я Каятана У., якая пражывала ў населеных пунктах Юзэфава, Бліны.
- Урбаноўскі – сялянская сям’я, якая пражывала ў двары Карыкі.
- Усакоўскі – шляхецкі род, прадстаўнікі якога пражывалі ў населеных пунктах Лыскава, Шчарбакі, Юхавічы.
- Усвайскі (Усвейскі) – шляхецка-мяшчанска-купецкі род, прадстаўнікі якога пражывалі ў населеным пункце Галубова.
- Усціновіч – шляхецкая сям’я Яна У., якая пражывала ў вёсцы Ілліно.
- Фёдараў – сялянская сям’я Яна Ф., якая пражывала ў вёсцы Аўсюкова.
- Філіповіч – сялянская сям’я, якая пражывала ў двары Карыкі.
- Фядотаў – сялянскае прозвішча, прадстаўнікі якога пражывалі ў населеных пунктах Аўчыннікі, Барыскава.
- Хацкевіч – сялянская сям’я Юзафа Х., якая пражывала ў вёсцы Ніўе.
- Цішчанка – сялянская сям’я Эдуарда Ц., якая пражывала ў мызе Горспля.
- Чайкоўскі – шляхецкая сям’я Актавія Ч., якая пражывала ў фальварку Шэвіна.
- Чапкоўскі – шляхецкі род, прадстаўнікі якога пражывалі ў населеных пунктах Чайкіна, Швары.
- Чарняўскі – сялянская сям’я Яна Ч., якая пражывала ў двары Стары Двор.
- Часнавацкі – шляхецкая сям’я Сільвестра Ч., якая пражывала ў населеных пунктах Утужыца, Трыполле.
- Чаховіч – шляхецкая сям’я Юзафа Ч., якая пражывала ў населеных пунктах Ігодніца, Дваржэцкая Рудня.
- Чачковіч – шляхецкая сям’я, якая пражывала ў фальварку Трыполь.
- Чэрскі – шляхецкая сям’я Францішка Ч., якая пражывала ў двары Парэчча.
- Шаневіч – шляхецкая сям’я Юзафа Ш., якая пражывала ў вёсцы Арэхава.
- Шантыр – шляхецкі род памешчыкаў, прадстаўнікі якога пражывалі ў маёнтках Гарані (падпаручнік расійскіх войскаў Станіслаў), Грыбёл ці Грыбло (паручнік, чыноўнік 14 класа Ігнат), Прыхабы (паручнік, кавалер Аркадзівуш).
- Шантыр – мяшчанскага сям’я Аляксандра Ш., якая пражывала ў фальварку Ігнаполь.
- Шапкевіч – сялянская сям’я Цярэнты Ш., якая пражывала ў вёсцы Забалацце.
- Шаркевіч (Шыркевіч)– шляхецкая сям’я Вінцэнта Ш., якая пражывала ў вёсцы Ігольніца (Яжаніца).
- Шаўра – шляхецкая сям’я Казіміра Ш., якая пражывала ў двары Клясіцы.
- Шкрэда – сялянская сям’я, якая пражывала ў вёсцы Тэрэсполь.
- Шкультэцкі – шляхецкі род, прадстаўнікі якога пражывалі ў населеных пунктах Фількава, Гарушына, Ілліно.
- Шпакоўскі – шляхецкі род, прадстаўнікі якога пражывалі ў населеных пунктах Бялынь, Латышова, Такаўё.
- Шпілкевіч – сялянская сям’я Ігната Ш., якая пражывала ў вёсцы Чарапіта.
- Шпрэнгель (Спрэнгель, Шпэрэнгель, Шпрэнгер) – шляхецка-мяшчанскі род, прадстаўнікі якога пражывалі ў населеных пунктах Брацілава, Гарбачэва, Гарушына, Куляшова, Пунькі, Скарахаткі, Старына, Чайка (Чайкіна). Асобныя сем’і адзначаліся аднадворцамі (1840, 1845, 1851).
- Шукевіч – сялянская сям’я Міхала Ш., якая пражывала ў слабадзе Чарапіта.
- Шчаброўскі – шляхецкая сям’я Адама Ш., якая пражывала ў населеных пунктах Гарадзішча, Анісаўка.
- Шчаброўскі – сялянская сям’я Яна Ш., якая пражывала ў маёнтку Парэчча.
- Шчуцкі – шляхецкая сям’я, якая пражывала ў засценку Гараватка.
- Шыпіла – шляхецкі род, прадстаўнікі якога пражывалі ў населеных пунктах Ракаў, Рылі, Хартова (Харкова).
- Шэршань (Шуршэня, Шэржань) – сялянскае прозвішча, прадстаўнікі якога пражывалі ў вёсцы Барыскава.
- Шымневіч (Шымкевіч?) – шляхецкая сям’я Вінцэнта Ш., якая пражывала ў засценку Ежаніца.
- Эрдман (Гертман, Эртман) – шляхецкі род, прадстаўнікі якога пражывалі ў населеных пунктах Велла, Дзявіцы, Забалотнікі, Лашуціна, Мельніца, Плешкава, Тачапіцы, Усвяча, Чайкіна, Ялоўка.
- Юзафовіч – шляхецкі род, прадстаўнікі якога пражывалі ў населеных пунктах Вераб’і, Жабіна, Себежка, Стары Двор. Сям’я Грыгорыя Ю. з засценка Стары Двор у асобны перыяд запісаная аднадворчай (1852, 1855).
- Юзафовіч – сялянская сям’я Яна Ю., якая пражывала ў двары Утужыца.
- Юрашэўскі – мяшчанская сям’я, якая пражывала ў засценку Востраў.
- Юргелевіч – шляхецкі род, прадстаўнікі якога пражывалі ў населеных пунктах Барсукі, Бярозаўка, Дубянец, Жырны, Забароўе, Ізбішча, Ішунікі, Лазарава, Лукаі, Межава, Рубахі, Сінск, Сяляўшчына, Шатрава. Сям’я Яна Ю. з вёскі Забароўе адзначана як аднадворчая (1864).
- Юр’евіч – шляхецкі род памешчыкаў, прадстаўнікі якога пражывалі ў маёнтках Франопаль (капітан расійскіх войскаў Ян), Парэчча (Міхал).
- Юстынаў – сялянская сям’я, якая пражывала ў вёсцы Барыскава.
- Яблонскі – шляхецкая сям’я Франца Я., якая пражывала ў населеных пунктах Трука, Дрожжына.
- Якубаў – сялянская сям’я Казіміра Я., якая пражывала ў вёсцы Ілуўка.
- Якубоўскі – шляхецкі род, прадстаўнікі якога пражывалі ў населеных пунктах Валатоўкі, Гарушына, Заручая, Капцюгі, Лазоўка, Рубашына (Рабахі), Сопіна, Філіпінкі. Асобныя сем’і адзначаны ў пэўных выпадках як аднадворчыя (1841, 1846, 1855, 1864).
- Янаў – сялянская сям’я Людвіка Я., якая пражывала ў двары Улужыца.
- Янкевіч – шляхецкая сям’я Аляксея Я., якая пражывала ў вёсцы Рудня.
- Янкоўскі – шляхецкі род, прадстаўнікі якога пражывалі ў населеных пунктах Барыскава, Валатоўкі, Марынец, Расамачына, Рубашына (Рабашына).
- Яноўскі – сялянская сям’я, якая пражывала ў слабадзе Ялоўкі.
- Янучонак (Янічонак, Янушонак) – сялянскае прозвішча, прадстаўнікі якога пражывалі ў населеных пунктах Аўсюкова, Барыскава, Грыбы.
- Ярмаловіч – сялянская сям’я Яна Я., якая пражывала ў вёсцы Булыніна.
- Ясянёнак – сялянская сям’я Грыгорыя Я., якая пражывала ў вёсцы Грыбы.
Падрыхтаваў Вадзім Урублеўскі, 30.06.2022