Пасяджэнне ГДГ Радавод на тэму “Генеалогія і генетыка”

27 лютага 2017 г. на гістарычным факультэце БДУ адбылося чарговае пасяджэнне ГДГ “Радавод”, прысвечанае значэнню генетычных дадзеных для даследавання генеалогіі.

106_1851

Этнагенетык Васіль Сяргеевіч Панкратаў  распавёў пра y-храмасомнае (мужчынскае), мітахандрыяльнае  (жаночае) і аўтасомнае ДНК (агульнае), у т.л. асаблівасці іх аналізу. Выступовец падкрэсліў, што генетыка і культура народаў не залежаць адна ад другой, а геаграфічная дыстанцыя народаў уплывае на іх генетычную блізкасць.  Наяўнасць розных y-храмасом у прадстаўнікоў аднаго прозвішча сведчыць пра рознае паходжанне яго носьбітаў, супадзенне y-храмасом у незалежнасці ад супадзення або несупадзення прозвішчаў сведчыць пра агульнасць паходжання (пры гэтым агульны продак можа пражываць і тысячу год назад у дапісьмовы і дафамільны перыяд).

Даследчык генеалогіі Максім Гацак, выкарыстоўваючы пісьмовыя сведчанні  XVIII – XIX стст. аб паходжанні свайго роду з тэрыторыі Бабруйскага павета Мінскай губерні, правёў даследаванне па ўсіх трох напрамках генетычных пошукаў. Па выніках даследавання y-храмасомнага ДНК выступовец вызначыў, што сям’я Гацакоў магла быць пераселена ў Бабруйскае староства з тэрыторый сучаснай Хмяльніцкай вобласці Украіны, Валыні або Заходняй Беларусі, а таксама з рэгіёна польскага Памор’я. Далейшая праца з пісьмовымі крыніцамі і генетычнымі маркерамі можа даць больш канкрэтны адказ аб рэгіёне паходжання Гацакоў з Бабруйшчыны.


106_1852 106_1856

27.02.2017

 

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *


6 + 4 =