Category Archives: Генеалогія

30 лістапада 2016 г. (серада) на гiстарычным факультэце БДУ плануецца чарговае пасяджэнне ГДГ “РАДАВОД”

30 лістапада 2016 г. (серада) на гiстарычным факультэце БДУ плануецца чарговае пасяджэнне ГДГ “РАДАВОД” (генеалагічныя даследаванні, гiсторыя сям’і, вывучэнне ўласнага радаводу).

У праграме пасяджэння плануецца:
Прэзентацыя выдання «Ошмянский край: Том 2. Ксендзы и костелы». Выступоўца – Васіль Адамавіч Юрша, даследчык гісторыі і генеалогіі.
Арганізацыйныя моманты: кансультацыя для жадаючых.

Запрашаем да ўдзелу ўсіх, хто цікавіцца генеалогіяй і ўласным радаводам!

Час і месца пасяджэння: 30 лістапада 2016 г., 17.40, БДУ, гiстарычны факультэт (вул. Чырвонаармейская, 6), ауд. № 29, другі паверх.

Калі вы не можаце самі прысутнічаць на пасяджэнні, але падтрымліваеце нашы ініцыятывы, салідарны з намі ў нашай справе, калі ласка, размясціце абвестку на сваіх старонках у сацыяльных сетках Інтэрнэта.

Кантакты:
+375293998733 (velcom),
slepovron@mail.ru,
http://www.facebook.com/radavod,
http://vk.com/radavod,
http://hist.bsu.by/kafedry/kafedra-istochnikovedeniya/nauchnye-kruzhki.html

14 красавіка 2016 г. адбылося чарговае пасяджэнне ГДГ “Радавод”

14 красавіка 2016 г. адбылося чарговае пасяджэнне ГДГ “Радавод”. На сустрэчах у рамках працы аб’яднання традыцыйна збіраюцца даследчыкі беларускай гісторыі і генеалогіі, навукоўцы і аматары, небезуважныя да тэмы асвятлення белых плям мінулага.

Continue reading 14 красавіка 2016 г. адбылося чарговае пасяджэнне ГДГ “Радавод”

Пасяджэнне ГДГ “РАДАВОД” 14 красавіка 2016 г. (чацвер) на гiстарычным факультэце БДУ

14 красавіка 2016 г. (чацвер) на гiстарычным факультэце БДУ плануецца сумеснае пасяджэнне ГДГ “РАДАВОД” (генеалагічныя даследаванні, гiсторыя сям’і, вывучэнне ўласнага радаводу) і студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі кафедры гісторыі Беларусі новага і найноўшага часу.

Continue reading Пасяджэнне ГДГ “РАДАВОД” 14 красавіка 2016 г. (чацвер) на гiстарычным факультэце БДУ

18 лютага 2016 г.(чацвер) адбудзецца сустрэча гуртка “Радавод”

18 лютага 2016 г.(чацвер) на гiстарычным факультэце БДУ плануецца сумеснае пасяджэнне ГДГ “РАДАВОД” (генеалагічныя даследаванні, гiсторыя сям’і, вывучэнне ўласнага радаводу) і студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі кафедры гісторыі Беларусі новага і найноўшага часу.

Continue reading 18 лютага 2016 г.(чацвер) адбудзецца сустрэча гуртка “Радавод”

Лекцыя ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі (23.01.2015)

23 студзеня 2015 (пятніца) у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі (НГАБ, г. Мінск, вул. Крапоткіна, 55) адбылося азнаямляльнае мерапрыемства, арганізаванае супрацоўнікам згаданай установы Вадзімам Урублеўскім для навучэнцаў Школы Практычнай генеалогіі, катэхізатарскіх курсаў пры Мінскім духоўным вучылішчы, прыхаджан храма Мікалая Японскага ў Мінску (усяго 21 слухач).

Continue reading Лекцыя ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі (23.01.2015)

Акцыя “Бесмяротны полк” адбылася ў адным з праваслаўных прыходаў Мінска 09.05.2015

Памяць аб апошняй вайне ўпарта крочыць за плячыма ўжо не першага пакалення, народжанага пасля яе. Яна не забываецца не толькі з-за колькасці страт і жудасці падзей, не толькі з-за гераізму і ахвярнасці ўдзельнікаў. Яна – агульны звон памяці аб мінулых пакаленнях, што напрацягу шматвяковай і шматпакутнай беларускай гісторыі перанеслі шэраг цяжэйшых выпрабаванняў і пры гэтым далі жыццё нам, а разам з ім здольнасці любіць і ствараць.

Continue reading Акцыя “Бесмяротны полк” адбылася ў адным з праваслаўных прыходаў Мінска 09.05.2015

Выпускны занятак Школы Практычнай генеалогіі (26.04.2015)

26 красавіка 2015 г. адбыўся апошні ў гэтым сезоне занятак Школы Практычнай генеалогіі. Ужо другі год запар выпускны ШПГ адбываецца на праваслаўны дзень жанчыны – дзень Памяці жанчын-міраносіц. “Міраносіцы і апосталы – вобраз двух бакоў нашага жыцця: пачуцця і разважлівасці. Без пачуцця – жыццё не жыццё; без разважлівасці – жыццё сляпое, шмат марнуецца і нямнога добрага плёну прыносіць. Трэба спалучаць адно і другое” (Св. Феафан Затворнік).

Continue reading Выпускны занятак Школы Практычнай генеалогіі (26.04.2015)

33-е пасяджэнне ГДГ “Радавод”

8 кастрычніка 2015 г. (чацвер) на гiстарычным факультэце БДУ плануецца чарговае пасяджэнне ГДГ “РАДАВОД” (генеалагічныя даследаванні, гiсторыя сям’і, вывучэнне ўласнага радаводу).
Continue reading 33-е пасяджэнне ГДГ “Радавод”

Выступленне на моўных курсах “Моваведа” (16.04.2015)

16 красавіка 2015 г. у межах моўных курсаў “Моваведа” на Арт-сядзібе гандлёвага цэнтра “Маскоўскі-Венскі” (Мінск, пр. Незалежнасці, 58) адбылася сустрэча Вадзіма Урублеўскага з удзельнікамі згаданай ініцыятывы. Слухачы азнаёміліся з пакліканнем і сутнасцю генеалогіі як сферы дзейнасці, атрымалі ўяўленне аб генеалагічных дакументах Нацыянальнага архіўнага фонду, пабачылі архіўныя копіі.

Continue reading Выступленне на моўных курсах “Моваведа” (16.04.2015)

Выступленне Юрася Матусевіча на тэму “Вопыт даследавання гісторыі і генеалогіі асобнага шляхецкага роду (на прыкладзе Матусевічаў)” ў Школе Практычнай генеалогіі (05.04.2015)

5 красавіка 2015, на Вербную нядзелю па праваслаўным календары, у прыходзе Мікалая Японскага адбылося выступленне Юрыя Матусевіча, даследчыка генеалогіі свайго роду і каардынатара сайта “Планета Матусевічаў” (www.matusewicz.org).

Continue reading Выступленне Юрася Матусевіча на тэму “Вопыт даследавання гісторыі і генеалогіі асобнага шляхецкага роду (на прыкладзе Матусевічаў)” ў Школе Практычнай генеалогіі (05.04.2015)