Некропалістычны накірунак даследаванняў

Адной з каштоўнейшых крыніц у генеалагічных даследаваннях з’яўляюцца надпісы на надмагіллях. Па іх можна высветліць гады жыцця чалавека, імя бацькі, часам наяўнасць сваякоў, веравызнанне і інш. Ва ўмовах слабай захаванасці метрычных кніг па некаторых рэгіёнах, а ў шэрагу выпадкаў адсутнасці іншых пісьмовых крыніц гэтыя звесткі могуць аказацца адзінай магчымасцю ўстанавіць біяграфічную і генеалагічную інфармацыю аб чалавеку.

Найбольш каштоўныя з гэтай кропкі гледжання старажытныя пахаванні. Нажаль, многія з іх паступова разбураюцца, знікаюць, з імі бясследна знікае і інфармацыя, а самае горшае – памяць. На дадзены момант апублікавана ўсяго некалькі навуковых прац з апісаннямі старых беларускіх нікропаляў. Дадзеныя даследаванні з’яўляецца адным з прыярытэтных накірункаў працы гуртка “Радавод”, замацаваным у яго статуце. У мэтах гуртка – стварэнне базы дадзеных з апісаннямі айчынных пахаванняў перыяду па канец Вялікай Айчыннай вайны.

Таксама ў дадзеным раздзеле прадстаўлена:

Правілы дэтальнага апісвання могілак

Валанцёрскі летнік “Гальшаны-2011”

Апісанне могілак Лугаваслабадскога сельсавета Мінскага р-на

Апісанне могілак Першай Сусветнай вайны з Кобрынскага р-на

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *


− 2 = 6