Крыніцы па генеалогіі XVI — пачатку XX ст.

Аўтар: Рыбчонак Сяргей Аляксандравіч — кандыдат гістарычных навук, супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі, выкладчык кафедры крыніцазнаўства гістарычнага факультэта БДУ.

Метадычныя рэкамендацыі пад назвай “Крыніцы па генеалогіі Беларусі XVI — пачатку XX ст.” (Мінск, 2003 г.) па-сутнасці з’яўляюцца першай працай, якая агульна але комплексна асвятляе багаты інфармацыйны патэнцыял Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (г. Мінск, вул. Крапоткіна, 55) у вобласці правядзення генеалагічных даследаванняў часу знаходжання Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі.

У працы вырашаюцца наступныя задачы:
1) агляд асноўных апублікаваных крыніц па генеалогіі Беларусі;
2) асвятленне агульных асаблівасцяў генеалогіі Беларусі;
3) характарыстыка асноўных прамых і ўскосных генеалагічных крыніц;
4) асвятленне этапаў правядзення генеалагічных даследаванняў у архіве;
5) характарыстыка асноўных архіўных фондаў з генеалагічнай інфармацыяй.
Нягледзячы на больш чым дзесяцігадовы ўзрост метадычка працягвае лічыцца адным з найбольш прыстасавальных даведнікаў для працы з генеалагічнымі матэрыяламі Нацыянальнага архіўнага фонда.

010002

1 thought on “Крыніцы па генеалогіі XVI — пачатку XX ст.

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *


+ 8 = 12