Генеалагічныя крыніцы па раёнах: Смалявіцкі раён (канец XVIII – першая трэць ХХ ст.)

Смалявіцкі раён размешчаны ва ўсходняй частцы Мінскага ўзвышша, на транспартным шляху зносін, што пасля пракладання чыгункі ў сярэдзіне ХІХ ст. паспрыяла паступоваму ўзбуйненню да ўзроўня гарадоў лакацый Смалявічы і Жодзіна. На 2009 г. – 42 917 чал. (у горадзе Смалявічы ў 2017 г. пражывалі 16 643 чал.). Горад Жодзіна з’яўляецца горадам абласнога падпарадкавання і колькасцю насельніцтва значна апярэджвае ўвесь Смалявіцкі раён ( у 2017 г. – 64 303 чал.). Паслярэвалюцыйная гісторыя раёна пачынаецца ў 1924 годзе, калі на яго тэрыторыі былі асобна створаны наступныя раёны Мінскай акругі: Астрашыцка-Гарадоцкі, Смілавіцкі і на большай частцы ўласна Смалявіцкі. У 1931 годзе Астрашыцка-Гарадоцкі раён быў скасаваны і яго Прылепскі сельсавет далучаны да Смалявіцкага раёна. У тым жа годзе да Смалявіцкага былі далучаны Драчкаўскі і Пятровіцкі сельсаветы скасаванага Смілавіцкага раёна. Раён перажыў скасаванне 1962–1965 гг.

Фрагмент “Атласа народанасельніцтва А.Ф. Рыцціха за 1864 г.”

У 1793-1921 гг. тэрыторыя раёна ўваходзіла ў склад Мінскай губерні Расійскай імперыі. У адміністрацыйным плане ў часы Расійскай імперыі гэта былі тэрыторыі наступных валасцей:

  1. Астрашыцка-Гарадзецкая Мінскага павета (захад раёна, з сялом Прылепы);
  2. Смалявіцкая Барысаўскага павета (цэнтр і усход з вёскай Жодзін);
  3. Юр’еўская Барысаўскага павета (поўнач);
  4. Верхменская Ігуменскага павета (паўднёвы ўсход);
  5. Смілавіцкая Ігуменскага павета (поўдзень).

На сярэдзіну ХІХ ст. праваслаўнае насельніцтва раёна было прыхаджанамі трынаццаці праваслаўных цэркваў:

  1. Валмянская Пакроўская,
  2. Верхменьская (Шыпянска-Верхменьская) Міхайлаўская,
  3. Гацкая Раства-Багародзіцкая,
  4. Жодзінская Пятра-Паўлаўская,
  5. Жодзіна-Упірэвіцкай Міхайлаўская,
  6. Замастоцкая Мікалаеўскай, Косінскай Успенская,
  7. Крастагорская (да 1873 Халяўшчынская) Успенская,
  8. Прылепская Георгіеўская,
  9. Смалявіцкая Мікалаеўская,
  10. Смілавіцкая Успенская,
  11. Смілавіцкая Георгіеўская,
  12. Юр’еўская Георгіеўская.

Падборка метрычных кніг і іншых матэрыялаў сакраментальнага характару даволі поўна прадстаўлена ў НГАБ Мінска.

Фрагмент метрычнай кнігі Смалявіцкай царквы аб хрышчаных за 1864 г. (НГАБ. Ф.136. Воп.14. Спр.303)

Валмянская Пакроўская царква

Метрычныя кнігі (хрост, шлюб, смерць): 1726-1919 гг.

Спісы парафіян: 1766 г.

Шлюбныя экзамены: 1919-1920 гг.

Верхменьская (Шыпянска-Верхменьская) Міхайлаўская царква

Метрычныя кнігі (хрост, шлюб, смерць): 1795-1865, 1893-1920 гг.

Спісы парафіян: 1766 г.

Шлюбныя экзамены: 1916-1918 гг.

Гацкая Раства-Багародзіцкая царква

Метрычныя кнігі (хрост, шлюб, смерць): 1767-1865 гг.

Жодзінская Пятра-Паўлаўская і Жодзіна-Упірэвіцкая Міхайлаўская цэрквы

Метрычныя кнігі (хрост, шлюб, смерць): 1745-1918 гг.

Спісы парафіян: 1766, 1838 гг.

Спавядальныя ведамасці: 1841-1914 гг.

Замастоцкая Мікалаеўская царква

Метрычныя кнігі (хрост, шлюб, смерць): 1726-1864, 1915 гг.

Спісы парафіян: 1836 г.

Шлюбныя экзамены: 1834 г.

Косінская Успенская царква

Метрычныя кнігі (хрост, шлюб, смерць): 1742-1916 гг.

Крастагорская Успенская царква

Спавядальныя ведамасці: 1866-1918 гг.

Шлюбныя экзамены: 1873-1920 гг.

Прылепская Георгіеўская царква

Метрычныя кнігі (хрост, шлюб, смерць): 1776-1920 гг.

Спісы парафіян: 1835 г.

Шлюбныя экзамены: 1842-1870 гг.

Смалявіцкая Мікалаеўская царква

Метрычныя кнігі (хрост, шлюб, смерць): 1724-1918 гг.

Спісы парафіян: 1766 г.

Спавядальныя ведамасці: 1861-1865, 1873-1878, 1880, 1881-1883, 1896, 1898, 1904-1910, 1912, 1913, 1916 гг.

Шлюбныя экзамены: 1860-1867, 1873-1879, 1889-1895 гг.

Выпісы з метрычных кніг Смалявіцкай царквы аб шлюбе і смерці
(з архіва аўтара)

Смілавіцкія Успенская, Георгіеўская і іншыя цэрквы Смілавічаў

Метрычныя кнігі (хрост, шлюб, смерць): 1725-1865 гг.

Спісы парафіян: 1766, 1768-1794, 1805, 1828, 1833, 1837, 1838 гг.

Шлюбныя экзамены: 1832 г.

Юр’еўская Георгіеўская царква

Метрычныя кнігі (хрост, шлюб, смерць): 1761-1920 гг.

Спавядальныя ведамасці: 1855-1877, 1898, 1899, 1901, 1905-1907, 1909-1913, 1915, 1916 гг.

Шлюбныя экзамены: 1843-1921 гг.

У часы Расійскай імперыі жыхары Смалявіччыны каталіцкага веравызнання ў залежнасці ад часу і мясцовасці маглі быць парафіянамі мінімум сямі касцёлаў з суседніх тэрыторый.

У 1866 г. у праваслаўнае ведамства перайшла Халяўшчынская каталіцкая парафія (паселішча Халяўшчына было перайменавана ў Крастагорск, цяпер у межах в. Раўбічы Лагойскага р-на). У 1867 г. у праваслаўе пераведзена Смілавіцкая парафія, яе каталіцкае насельніцтва папоўніла шэрагі паствы Ігуменскага касцёла.

Першая парафія ў межах рэгіёна была заснавана з пабудовай касцёла непасрэдна ў Смалявічах у 1917 г. (касцёл праіснаваў да 1935 г.).

Усё захаванае прадстаўлена ў НГАБ Мінска:

Барысаўскі касцёл

Метрычныя кнігі (хрост, шлюб, смерць): 1700-1918 гг.

Спісы парафіян: 1811 г.

Шлюбныя экзамены: 1855-1861, 1865-1871, 1873, 1906-1920 гг.

Бярэзінскі касцёл

Метрычныя кнігі (хрост): 1800-1850, 1896-1901 гг.

Метрычныя кнігі (шлюб): 1800-1850 гг.

Метрычныя кнігі (смерць): 1800-1825, 1827-1850, 1896-1901 гг.

Ганевіцкі касцёл

Метрычныя кнігі (хрост): 1870 г.

Ігуменскі касцёл

Метрычныя кнігі (хрост, шлюб, смерць): 1798-1858 гг.

Шлюбныя экзамены: 1827-1842, 1880-1908 гг.

Спісы канвертытаў у праваслаўе: 1905-1920 гг.

Лагойскі касцёл

Метрычныя кнігі (хрост, шлюб, смерць): 1735-1851, 1861, 1870 гг.

Смалявіцкі касцёл

Метрычныя кнігі (хрост): 1917-1919 гг.

Смілавіцкі касцёл

Метрычныя кнігі (хрост, шлюб, смерць): 1728-1850 гг.

Спісы парафіян: 1832 г.

Шлюбныя экзамены: 1831-1844, 1850-1853 гг.

Халяўшчынскі (Халяўскі) касцёл

Метрычныя кнігі (хрост, шлюб): 1849 г.

*У абодвух спісах па цэрквах і касцёлах прадстаўлены агульныя храналагічныя межы захаванага, але за асобныя гады ў прадстаўленым інтэрвале метрыкі могуць адсутнічаць.

У фондзе НГАБ Мінска “Мінская казённая палата” (ф. 333) захоўваюцца асноўныя рэвізскія сказкі 1795-1858 гг., а таксама дадатковыя рэвізскія сказкі за гэтыя і пазнейшыя гады па ўсіх маёнтках Смалявіччыны, зафіксаваных у “Спісе населеных месцаў” за 1861 г.:

  1. Антопаль, Барысаўскі павет, памешчык Оскар Тышкевіч.
  2. Астрошыцы, Мінскі павет, памешчык Міхаіл Тышкевіч.
  3. Высокае, Мінскі павет, памешчык Радзевіч.
  4. Гатава, Мінскі павет, казённае.
  5. Заямна (з вёскай Каліта), Ігуменскі павет, памешчыца Кудзіновіч.
  6. Косін, Барысаўскі павет, памешчык Міхаіл Тышкевіч.
  7. Красевічы, Ігуменскі павет, памешчыкі Вайніцкія.
  8. Ляды (з вёскамі Ляды, Гудавічы, Верхлес), Ігуменскі павет, памешчык Ельскі.
  9. Ляды (з вёскамі Слабодка і Грыва), Ігуменскі павет, казённае.
  10. Пацячола, Ігуменскі павет, памешчык Манюшка.
  11. Пекалін, Ігуменскі павет, памешчык Бантле.
  12. Прылепы, Мінскі павет, памешчык Папоў.
  13. Пятровічы, Ігуменскі павет, памешчык Пётр Вітгенштэйн.
  14. Тадуліна, Мінскі павет, памешчык Гарліновіч.
  15. Слабада і Радкоўшчына, Ігуменскі павет, памешчык Манюшка.
  16. Смалявічы, Барысаўскі павет, памешчык Пётр Вітгенштэйн.
  17. Смілавічы, Ігуменскі павет, памешчык Ваньковіч.
  18. Сутокі, Барысаўскі павет, памешчык Напалеон Корбдзь.
  19. Чарніца, Ігуменскі павет, памешчык Ліпніцкі.
  20. Шыпяны і Алесін, Ігуменскі павет, памешчык Манюшка.
Фрагмент рэвізскай сказкі маёнтка Смалявічы Барысаўскага павета за 1858 г. (НГАБ. Ф.333. Воп.9. Спр.1094)

У тым жа фондзе прадстаўлены рэвізскія сказкі шляхты за 1795, 1811, 1816 гг., мяшчан-хрысціян і мяшчан-яўрэяў.

Дадатковымі матэрыяламі, якія могуць паведаміць генеалагічныя звесткі па тэрыторыі раёна, з’яўляюцца такія фонды НГАБ па як:

а) «Мінская губернская прысутнасць» (ф.1595) і «Мінская губернская прысутнасць па сялянскіх справах» (ф.242), дзе маюцца матэрыялы аб выкупе зямлі ў памешчыкаў пасля 1861 г., пазямельных спрэчках сялян, куплі-продажу зямлі, перасяленні ва ўнутраныя губерні Расійскай імперыі і інш.

 б) «Мінскае ўпраўленне земляробства і дзяржаўных маёмасцяў» (ф.27) змяшчае афіцыйныя інвентары дзяржаўных маёнткаў рэгіёна (гл. вышэй назвы маёнткаў).

в)  «Мінскі губернскі камітэт для складання і разгляду інвентароў» (ф.142) змяшчае афіцыйныя інвентары памешчыцкіх маёнткаў рэгіёна (гл. вышэй назвы маёнткаў).

г) «Мінскі дваранскі дэпутацкі сход» (ф.319) змяшчае пастановы Мінскага ДДС аб прызнанні ў дваранстве Расійскай імперыі, пасямейныя спісы шляхты, родавыя справы з матэрыяламі аб прызнанні, зацвярджэнні/незацвярджанні і судалучэнні да дваранскага роду.

д) «Мінская мяшчанская управа» (ф.330) змяшчае пасямейныя спісы на мінскіх мяшчан – былых аднадворцаў, грамадзян, вольных хлебапашцаў, шляхты, якія пражывалі ў тым ліку на тэрыторыі Смалявіцкага раёна.

Таксама інфармацыйнымі фондамі НГАБ у дачыненні да Смалявіччыны з’яўляюцца:

  1. «Канцылярыя мінскага губернатара» (ф.295),
  2. «Мінскае губернскае праўленне» (ф.299),
  3. «Мінскі акруговы суд» (ф.183),
  4. «Барысаўскі павятовы суд» (ф.155),
  5. «Барысаўскі павятовы сход земскіх начальнікаў» (ф.254),
  6. «Барысаўская павятовая па сялянскіх справах прысутнасць» (ф.248),
  7. «Барысаўская павятовая земская управа» (ф.1534),
  8. «Барысаўская павятовая управа па справах земскай гаспадаркі» (ф.522),
  9. «Барысаўская павятовая рэкруцкая прысутнасць» (ф.1492),
  10. «Барысаўская павятовая па воінскай павіннасці прысутнасць» (ф.628),
  11. «Барысаўская павятовая землеўладкавальная камісія» (ф.1197),
  12. «Барысаўскае павятовае папячыцельства па наглядзе за сем’ямі ніжніх воінскіх чыноў і ратнікаў апалчэння, прызваных на сапраўдную ваенную службу» (ф.87),
  13. «Барысаўская участковая па падаходным падатку прысутнасць» (ф.352),
  14. «Ігуменскі павятовы суд» (ф.160),
  15. «Ігуменскі павятовы сход земскіх начальнікаў» (ф.255),
  16. «Ігуменская павятовая па сялянскіх справах прысутнасць» (ф.249),
  17. «Ігуменская павятовая земская ўправа» (ф.327),
  18. «Ігуменская павятовая управа па справах земскай гаспадаркі» (ф.523),
  19. «Ігуменская павятовая рэкруцкая прысутнасць» (ф.500),
  20. «Ігуменская павятовая па воінскай павіннасці прысутнасць» (ф.629),
  21. «Ігуменская павятовая землеўладкавальная камісія» (ф.48),
  22. «Ігуменская участковая па падаходным падатку прысутнасць» (ф.353),
  23. «Падатны інспектар Ігуменскага павета» (ф.361), Воп.1. Спр.116. Імянныя спісы сялян-гаспадароў Ігуменскага павета за 1902 г.
  24. «Мінскі павятовы суд» (ф.159),
  25. «Мінскі павятовы сход земскіх начальнікаў» (ф.252),
  26. «Мінская павятовая па сялянскіх справах прысутнасць» (ф.243),
  27. «Мінская павятовая земская управа» (ф.326),
  28. «Мінская павятовая управа па справах земскай гаспадаркі» (ф.520),
  29. «Мінская павятовая землеўладкавальная камісія» (ф.46),
  30. «Мінская павятовая камісія па аказанні дабрачыннай дапамогі сям’ям асобаў, прызваных на І сусветную вайну» (ф.80),
  31. «Мінская 1-я участковая па падаходным падатку прысутнасць» (ф.349),
  32. «Астрашыцка-Гарадзецкае валасное праўленне» (ф.569).

Вопісы: https://niab.by/newsite/by/navukova-davedachny-aparat

Перапісы 1925 і 1926 гг. у НАРБ:

У НАРБ на захаванні маюцца наступныя справы:

Перапіс 1925 года: НАРБ. Ф.30. Воп.2, спр.1480 (Астрашыцка-Гарадоцкі), 1485 (Смілавіцкі), 1486 (Смалявіцкі).

Перапіс 1926 года: НАРБ. Ф.30. Воп.2, спр.6280-6281 (Астрашыцка-Гарадоцкі), 6284 (Смілавіцкі), 6285-6286 (Смалявіцкі).

Фрагмент перапісу 1925 года па сялу Вярхмень Вярхменскага с/с Смалявіцкага р-на

Калі фінальна ацэньваць перспыктывы канструявання генеалогіі па тэрыторыі Смалявіцкага раёна, то магчыма спыніцца на паказальніку ў 95 %.

Падрыхтаваў Вадзім Урублеўскі,

04.02.2022

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *


× 6 = 42