Генеалагічныя крыніцы па раёнах: Шаркаўшчынскі раён (канец XVIII – першая палова ХХ ст.)

Шаркаўшчынскі раён размешчаны ў межах Дзісненскай нізіны, на месцы дагістарычнага Дзісненска-Полацкага прыледавіковага вадаёма. Тэрыторыя раёна шырока задзейнічана ў сельскагаспадарчым выкарыстанні, за выключэннем асобных лясных і балотных масіваў на захадзе, усходзе і поўначы раёна.

Атлас народанасельніцтва А.Ф. Рыцціха за 1864 г.

Раён заснаваны 15 студзеня 1940 года ў складзе Вілейскай, з 1944 – Полацкай, з 1954 – Маладзечанскай вобласці. Раён перажыў перыяд скасавання 1962-1965 гг. Цэнтр атрымаў статус гарадскога пасёлка ў 1940 годзе. На 2009 г. у раёне пражывала 18 620 чал., з іх каля 6 000 у Шаркаўшчыне.

У 1795-1918 гг. тэрыторыя раёна ўваходзіла ў склад Дзісненскага павета Віленскай губерні Расійскай імперыі. У адміністрацыйным плане гэта былі тэрыторыі наступных валасцей: Ігуменаўская, Іодская (Ёдская), Лужкоўская, Нова-Пагосцкая, Пастаўская, Сцяфанпальская, Чарневіцкая. Да ліку буйных населеных пунктаў неабходна аднесці мястэчкі Германавічы, Іоды (Ёды), Лужкі, Нова-Шаркаўшчына, Стара-Шаркаўшчына. Два апошніх у пачатку ХХ ст. зліліся ў адзін населены пункт. Тэрыторыя Дзісненскага павета ў 1922 г. увайшла ў склад Віленскага ваяводства.

Уніяцкія парафіі і праваслаўныя прыходы

У перыяд Расійскай імперыі дамінуючая частка хрысціянскага насельніцтва рэгіёна вызнавала грэка-каталіцтва (уніяцтва), з якога ў 1839 годзе адбыўся масавы перавод у праваслаўе, і рыма-каталіцтва. Метрычныя кнігі уніяцкіх парафій па раёну за канец XVIII – першую палову ХІХ ст. зберагаюцца ў Дзяржаўным гістарычным архіве Літвы (ДГАЛ) (фонд 634 “Духоўная кансісторыя епіскапства літоўскіх уніятаў”).

Фрагмент метрычнай кнігі Лужкоўскай уніяцкай царквы за 1805 г. (ДГАЛ, ф. 634, воп.4, спр.2)

Пералік уніяцкіх парафій адпавядае прыведзенаму ніжэй пераліку праваслаўных прыходаў, чые метрыкі разам з часткамі ўніяцкіх метрык зберагаюцца ў НГАБ Мінска і НГАБ Горадні (пазначаны агульныя храналагічныя рамкі захоўваемых крыніц):

Асін-Гарадоцкая Пакроўская царква ў с. Асін-Гарадок

Метрычныя кнігі аб хросце (НГАБ Мінска): 1831-1832 гг.

Метрычныя кнігі аб смерці (НГАБ Мінска): 1838 г.

Метрычныя кнігі аб хросце, шлюбе, смерці (НГАБ Мінска): 1867-1943 гг.

Ігуменаўска-Шкунцікаўская Іллінская царква ў с. Ігуменава

Метрычныя кнігі аб хросце (НГАБ Мінска): 1831-1832 гг.

Метрычныя кнігі аб смерці (НГАБ Мінска): 1838 г.

Метрычныя кнігі аб хросце, шлюбе, смерці (НГАБ Мінска): 1862-1944 гг.

Іодкаўская (Ёдкаўская) Іллінская царква ў м. Іоды (Іодкі, Ёды)

Метрычныя кнігі аб хросце (НГАБ Мінска): 1831-1832 гг.

Метрычныя кнігі аб хросце, шлюбе, смерці (НГАБ Мінска): 1867-1944 гг.

Лужкоўская Раства-Багародзіцкая царква ў м. Лужкі

Метрычныя кнігі аб смерці (НГАБ Мінска): 1838 г.

Метрычныя кнігі аб хросце, шлюбе, смерці (НГАБ Мінска): 1867-1945 гг.

Нова-Пагосцкая Мікалаеўская царква ў м. Новы Пагост

Метрычныя кнігі аб хросце, шлюбе, смерці (НГАБ Мінска): 1891-1940 гг.

Нова-Шаркаўшчынская Зачаццеўская царква ў м. Нова-Шаркаўшчына

Метрычныя кнігі аб хросце, шлюбе, смерці (НГАБ Мінска): 1830-1832, 1867-1944 гг.

Рымкаўская Дабравешчанская царква ў с. Рымкі

Метрычныя кнігі аб хросце, шлюбе, смерці (НГАБ Мінска): 1830-1833, 1845, 1847, 1867-1940 гг.

Метрычныя аб хросце (НГАБ Горадні): 1850-1852, 1856-1861, 1871-1872 гг.

Метрычныя аб шлюбе (НГАБ Горадні): 1856-1861, 1871-1872 гг.

Метрычныя аб смерці (НГАБ Горадні): 1856-1861, 1871-1872 гг.

Стара-Шаркаўшчынская Успенская царква ў м. Стара-Шаркаўшчына

Метрычныя кнігі аб хросце, смерці (НГАБ Мінска): 1830-1832 гг.

Метрычныя кнігі аб хросце, шлюбе, смерці (НГАБ Мінска): 1867-1944 гг.

Сцяфанпальская царква ў маёнт. Сцяфанпаль

Метрычныя кнігі аб хросце, шлюбе, смерці (НГАБ Мінска): 1917-1938 гг.

Чарневіцкая Параскеўская царква ў с. Чарневічы

Метрычныя кнігі аб хросце (НГАБ Мінска): 1834 г.

Метрычныя кнігі аб смерці (НГАБ Мінска): 1838 г.

Метрычныя кнігі аб хросце, шлюбе, смерці (НГАБ Мінска): 1867-1937 гг.

Юдыцынскія Мікалаеўская і Пакроўская цэрквы ў м. Юдыцын

Метрычныя кнігі аб хросце, шлюбе, смерці (НГАБ Мінска): 1830-1832, 1842-1844, 1867-1944 гг.

Стараабрадніцкія абшчыны

На тэрыторыі Шаркаўшчынскага раёна меў месца факт існавання стараабрадніцкіх цэркваў-малельняў, чые метрыкі таксама прадстаўлены:

Варонкаўская Успенская царква ў вёсках Варонка і Ганова

Метрычныя кнігі аб хросце, шлюбе, смерці (НГАБ Мінска): 1909-1944 гг.

Германавіцкая Успенская царква царква ў мястэчку Германавічы

Метрычныя кнігі аб хросце, шлюбе, смерці (НГАБ Мінска): 1927-1944 гг.

Рымска-каталіцкія парафіі

На сярэдзіну ХІХ ст. тэрыторыя раёна ўваходзіла ў склад чатырох каталіцкіх парафій: Германавіцкай, Лужкоўскай, Мосарскай і Нова-Пагосцкай. У першай палове ХХ ст. колькасць парафій павялічылася за кошт Барадзеніцкай, Драздоўшчынскай, Замошскай, Чарневіцкай і Шаркаўшчынскай парафіі.

Барадзеніцкі касцёл у вёсцы Барадзенічы

Метрычныя кнігі аб хросце, шлюбе, смерці (НГАБ Мінска): 1904-1938 гг.

Германавіцкі касцёл у мястэчку Германавічы

Метрычныя кнігі аб хросце (НГАБ Мінска): 1806-1826 гг.

Метрычныя кнігі аб шлюбе (НГАБ Мінска): 1807-1826 гг.

Метрычныя кнігі аб смерці (НГАБ Мінска): 1806-1807, 1810-1826 гг.

Метрычныя кнігі аб хросце, шлюбе, смерці (НГАБ Мінска): 1827-1847, 1865-1938 гг.

Метрычныя кнігі аб хросце, шлюбе, смерці (НГАБ Горадні): 1870-1871 гг.

Драздоўшчынскі касцёл у вёсцы Драздоўшчына

Метрычныя кнігі аб хросце, шлюбе, смерці (НГАБ Мінска): 1930-1938 гг.

Замошскі касцёл у вёсцы Замошша

Метрычныя кнігі аб хросце, шлюбе, смерці (НГАБ Мінска): 1917-1938 гг.

Лужкоўскі касцёл у мястэчку Лужкі

Метрычныя кнігі аб хросце, шлюбе, смерці (НГАБ Мінска): 1749-1798, 1800-1824, 1832, 1835-1847, 1865-1933, 1936-1937 гг.

Метрычныя кнігі аб хросце, шлюбе, смерці (НГАБ Горадні): 1870-1871 гг.

Мосарскі касцёл у мястэчку Мосар

Метрычныя кнігі аб хросце, шлюбе, смерці (НГАБ Мінска): 1792-1799, 1827-1847, 1865-1938 гг.

Метрычныя кнігі аб хросце, шлюбе, смерці (НГАБ Горадні): 1870-1871 гг.

Нова-Пагосцкі (Пагосцкі) касцёл у мястэчку Новы Пагост

Метрычныя кнігі аб хросце, шлюбе, смерці (НГАБ Мінска): 1754-1799, 1827-1847, 1865-1938 гг.

Метрычныя кнігі аб хросце (НГАБ Мінска): 1939 г.

Метрычныя кнігі аб хросце, шлюбе, смерці (НГАБ Горадні): 1870-1871 гг.

Чарневіцкі касцёл у сяле Чарневічы

Метрычныя кнігі аб хросце, шлюбе, смерці (НГАБ Мінска): 1925-1937 гг.

Шаркаўшчынскі касцёл у мястэчку Шаркаўшчына

Метрычныя кнігі аб хросце, шлюбе, смерці (НГАБ Мінска): 1907-1938 гг.

Іншыя крыніцы

Менавіта ў Дзяржаўным гістарычным архіве Літвы змяшчаюцца павятовыя і губернскія фонды па гэтай мясцовасці: https://vilnius.penki.lt/fondy.html (рэвізскія сказкі Віленскай губерні знаходзяцца ў фондзе 515).

Пагаспадарчыя кнігі, якія складаліся ў БССР у пасляваенны перыяд, прадстаўлены па гэтым рэгіёне ў Занальным дзяржаўным архіве гор. Глубокае:  https://archives.gov.by/home/organy-arhivnogo-dela-i-deloproizvodstva-i-sistema-gosudarstvennyh-arhivnyh-uchrezhdenij/oblastnye-i-zonalnye-gosudarstvennye-arhivy-v-vitebskoj-oblasti/uchrezhdenie-zonalnyj-gosudarstvennyj-arhiv-v-g-glubokoe/nauchno-spravochnyj-apparat

Фрагмент паказальніка па гаспадарчым кнігам, прадстаўленага па спасылцы вышэй

Даследаванне генеалогіі па Шаркаўшчынскім раёне мае добрую перспектыву па прычыне станоўчай захаванасці метрычных кніг цэркваў і касцёлаў ў НГАБ Мінска, НГАБ Горадні і ДГАЛ Вільні. У працэнтных суадносінах пабудовы радаводу да другой паловы XVIII ст. магчыма спыніцца на паказальніку ў 70 %.

Падрыхтаваў Вадзім Урублеўскі,

11.03.2022

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *


4 × = 4