Генеалагічныя крыніцы па раёнах: Полацкі раён (XIX – першая трэць ХХ ст.)

Полацкі раён – самы вялікі па плошчы раён Беларусі. На 01.01.2017 г. яго насельніцтва налічвала 109 16 чал., з іх больш за 80 тысяч чалавек пражывала ў раённым цэнтры – горадзе Полацк. Паслярэвалюцыйная гісторыя раёна пачынаецца ў 1924 годзе, калі на яго тэрыторыі былі створаны асобна Полацкі, Дрэтунскі і Ветрынскі раёны. У 1925 годзе Дрэтунскі раён быў перайменаваны ў Краснапольскі, а ў 1927 яго сельсаветы размеркаваны паміж Полацкім і Расонскім раёнамі. Ветрынскі з кароткім перапынкам праіснаваў да 1960 года, калі яго тэрыторыі былі размеркаваны паміж Полацкім і Ушацкім раёнамі.

Тэрыторыя раёна, дзякуючы гораду Полацк, з’яўляецца калыскай беларускай дзяржаўнасці – месцам знаходжання летапіснага Полацкага княства. Балотна-лясістыя паўночныя рэгіёны менш абжытыя, чым паўднёвыя, і з прычыны рэльефу больш пацярпелі падчас нямецкіх антыпартызанскіх карных аперацый, уплываючы тым самым на дэмаграфічную карціну.

Фрагмент “Атласа народанасельніцтва” А. Рыцціха за 1864 г.

У 1802-1924 гг. тэрыторыя раёна ўваходзіла ў склад Полацкага павета Віцебскай губерні Расійскай імперыі і фарміравала яго цэнтральную і паўднёвую частку. Таксама Полацкі раён закраналі Дрысенскі павет (на захадзе), Гарадоцкі павет (на ўсходзе), Лепельскі павет (на поўдні).

Захаванасць метрычных кніг і іншых матэрыялаў сакраментальнага характару (па цэрквах) у НГАБ:

У другой палове ХІХ – пачатку ХХ ст. праваслаўнае насельніцтва раёна належыла да прыходаў Арцейкавіцкай Іаана-Прадцечанскай, Арэхаўнянскай Мікалаеўскай, Бабыніцкай Мікалаеўскай, Баноньскай Георгіеўскай, Бедрыцкай Мікалаеўскай, Бельскай Вазнясенскай цэркваў, Вароніцкай Увядзенскай, Ветрынскай Мікалаеўскай, Дуброўскай Ганнінскай, Казіміраўскай Касьма-Даміянаўскай, Казьянскай Мікалаеўскай, Мала-Сітнянскай Мікалаеўскай, Махіроўскай Пятроўскай, Мяніцкай Мікалаеўскай, Начаўскай Троіцкай, Нова-Замшанскай Георгіеўскай цэркваў, Полацкай Іаана-Багаслоўскай, Полацкай Мікалаеўскай, Полацкай Пакроўскай, Полацкай Сафійскай, Слабада-Дзісненскай Мікалаеўскай, Смалянскай, Сосніцкай Пакроўскай, Струнскай Крыжаўзвіжанскай, Тураўлянскай Дабравешчанскай, Турэцкай Пакроўскай, Шацілаўскай Мікалаеўскай, Экіманьскай Георгіеўскай, Юравіцкай Раства-Багародзіцкай цэркваў.

*Калі царквы няма ў спісе, то адпаведныя яе матэрыялы ў НГАБ адсутнічаюць.

Бабыніцкая Мікалаеўская ў сяле Бабынічы

Метрычныя кнігі (хрост, шлюб, смерць): 1863, 1880 гг.

Баноньская Георгіеўская царква ў сяле Банонь

Метрычныя кнігі (хрост): 1824-1860 гг.

Метрычныя кнігі (смерць): 1824-1835, 1845 гг.

Бедрыцкая Мікалаеўская царква ў маёнтку Бедрыца

Метрычныя кнігі (хрост): 1827-1841, 1847-1859 гг.

Метрычныя кнігі (шлюб): 1827-1837 гг.

Метрычныя кнігі (смерць): 1827-1837, 1841, 1844, 1845 гг.

Вароніцкая Раства-Багародзіцкая царква ў мястэчку Варонеч

Метрычныя кнігі (хрост): 1846-1865, 1870-1875 гг.

Ветрынская Міхайлаўская царква ў мястэчку Ветрына

Метрычныя кнігі (хрост): 1854-1862, 1866-1871, 1878-1884 гг.

Дуброўская Ганнінская царква ў сяле Дуброва

Метрычныя кнігі (хрост): 1861-1865 гг.

Казіміроўская Касьма-Даміянаўская царква ў сяле Казімірова

Метрычныя кнігі (хрост): 1848-1860 гг.

Царкоўны летапіс: 1880-1899 гг.

Меніцкая Мікалаеўская царква ў сяле Меніца

Метрычныя кнігі (хрост): 1846-1861 гг.

Начаўская Троіцкая царква ў сяле Нача

Метрычныя кнігі (хрост): 1846-1853, 1857-1865 гг.

Нова-Замшанская Георгіеўская царква ў сяле Нова-Замшаны

Метрычныя кнігі (хрост): 1835-1841 гг.

Метрычныя кнігі (шлюб): 1850-1891 гг.

Метрычныя кнігі (смерць): 1850-1864 гг.

Кліравыя ведамасці: 1844-1912 гг.

Царкоўны летапіс: 1890-1908 гг.

Полацкая Іаана-Багаслоўская царква ў горадзе Полацк

Метрычныя кнігі (хрост): 1835-1841 гг.

Метрычныя кнігі (шлюб): 1839-1841 гг.

Метрычныя кнігі (смерць): 1835-1841 гг.

Шлюбныя экзамены: 1903-1907 гг.

Кліравыя ведамасці: 1862-1916 гг.

Царкоўны летапіс: 1867-1899 гг.

Полацкая Мікалаеўская царква ў горадзе Полацк

Спавядальныя ведамасці: 1889, 1896, 1902 гг.

Кліравыя ведамасці: 1849-1850 гг.

Полацкая Пакроўская царква ў горадзе Полацк

Метрычныя кнігі (хрост): 1801-1832 гг.

Метрычныя кнігі (шлюб): 1801-1853 гг.

Метрычныя кнігі (смерць): 1801-1832 гг.

Шлюбныя экзамены: 1883-1890 гг.

Кліравыя ведамасці: 1829, 1909 гг.

Царкоўны летапіс: 1868-1899 гг.

Полацкая Сафійская царква ў горадзе Полацк

Спавядальныя ведамасці: 1849, 1850 гг.

Кліравыя ведамасці: 1850, 1857 гг.

Слабада-Дзісненская Мікалаеўская царква ў слабадзе Дзісна

Метрычныя кнігі (хрост): 1828-1843 гг.

Метрычныя кнігі (шлюб): 1828-1848 гг.

Метрычныя кнігі (смерць): 1850-1864 гг.

Сосніцкая Пакроўская царква на пагосце Сосніца

Царкоўны летапіс: 1899 г.

Тураўлянская Дабравешчанская царква ў сяле Туроўля

Метрычныя кнігі (хрост): 1843-1864 гг.

Метрычныя кнігі (шлюб): 1843-1872 гг.

Метрычныя кнігі (смерць): 1843-1862 гг.

Турэцкая (Туржэцкая) Пакроўская царква ў сяле Турэц (Туржэц)

Метрычныя кнігі (хрост): 1855-1862, 1872-1885 гг.

Кліравыя ведамасці: 1869-1879 гг.

Шацілаўская Мікалаеўская царква ў вёсцы Шацілава

Царкоўны летапіс: 1865-1895 гг.

Экіманьская Георгіеўская царква ў мястэчку Экімань

Метрычныя кнігі (хрост): 1834-1842, 1856-1862 гг.

Метрычныя кнігі (шлюб): 1834-1866 гг.

Метрычныя кнігі (смерць): 1834-1873 гг.

Шлюбныя экзамены: 1834-1866 гг.

Захаванасць метрычных кніг і іншых матэрыялаў сакраментальнага характару (па касцёлах) у НГАБ:

Населенымі пунктамі, у межах якіх дзейнічалі каталіцкія храмы, былі Загацце, Заскаркі, Палюдавічы, Полацк, Улужыцы, Шацілава, Экімань.

Загацце, маёнт.

Метрычныя кнігі (хрост, шлюб, смерць): 1783-1864, 1877 гг.

Спіс парафіян: 1852 г.

Заскаркі, маёнт.

Метрычныя кнігі (хрост, шлюб, смерць): 1800-1854 гг.

Шлюбныя экзамены: 1826-1827 гг.

Спіс парафіян: 1852 г.

Палюдавічы, маёнт.

Метрычныя кнігі (хрост, шлюб, смерць): 1802-1854 гг.

Спісы парафіян: 1843, 1852 г.

Полацк, горад (розныя касцёлы)

Метрычныя кнігі (хрост, шлюб, смерць): 1705-1867 гг.

Спісы парафіян: 1833, 1836, 1840, 1852, 1854, 1909-1911 гг.

Дакументы для шлюбных экзаменаў: 1847-1884 гг.

Улужыцы, фальв.

Метрычныя кнігі (хрост, шлюб, смерць): 1820-1822 гг.

Шацілава, фальв.

Метрычныя кнігі (хрост, шлюб, смерць): 1817-1818, 1825-1827 гг.

Экімань, мяст. (Экімана-Дручанская парафія)

Метрычныя кнігі (хрост, шлюб, смерць): 1773-1864 гг.

Захаванасць рэвізскіх сказак і інвентароў у НГАБ:

У адміністратыўным плане гэта былі тэрыторыі Арцейкавіцкай, Баноньскай, Замшанскай, Мікалаеўскай, Пятрапаўлаўскай, Струнскай, Тураўлянскай, Юр’евіцкай валасцей Полацкага павета, Каменскай воласці Дрысенскага павета, Уладзімірскай воласці Гарадоцкага павета, Бабыніцкай, Вароніцкай, Ветрынскай, Начаўскай валасцей Лепельскага павета.

Па тэрыторыях Полацкага раёна захаваліся матэрыялы дзвюх асноўных рэвізій за 1811 і 1834 гг., але прадстаўлены яны выключна па духавенству Полацкага і Лепельскага павета:

Ф. 2640. Воп. 1. Спр. 13. Арк. 81-109. РС на духавенства Полацкага павета за 03.11.1811 г.

Ф. 2640. Воп. 1. Спр. 13. Арк. 110-151. РС на духавенства Лепельскага павета за 03.11.1811 г.

Ф. 2640. Воп. 1. Спр. 14. Арк. 24-25. РС на духавенства Лепельскага павета за 09.1811 г.

Ф. 2640. Воп. 1. Спр. 14. Арк. 26-29 адв. РС на духавенства Полацкага павета за 07-10.1811 г.

Ф. 2640. Воп. 1. Спр. 56. Арк. 44-65. РС на духавенства Лепельскага павета за сакавік-май 1834 г.

Ф. 2640. Воп. 1. Спр. 56. Арк. 66-77. РС на духавенства Полацкага павета за красавік, жнівень 1834 г.

Ф. 2640. Воп. 1. Спр. 65. Арк. 65-130. РС на духавенства Полацкага павета за 1834 г.

Ф. 2640. Воп. 1. Спр. 65. Арк. 131-240. РС на духавенства Лепельскага павета за красавік 1834 г.

У дачыненні да інвентароў памешчыцкіх маёнткаў Віцебскай губерні перспектыўным прадстаўляецца фонд 2635 (Віцебскі губернскі камітэт для разгляду і складання інвентароў памешчыцкіх маёнткаў), дзе ў тым ліку прадстаўлены тэрыторыі Полацкага раёна.

Па тэрыторыі Полацкага раёна сяляне згадваюцца ў матэрыялах фонда 2510 (Віцебскае аддзяленне Сялянскага пазямельнага банка) НГАБ. Справы заводзіліся па пытаннях атрымання суды ў банку пры куплі зямлі. З 22 273 спраў у дачыненні да сялян рэгіёна прадстаўлены 724 індывідуальных і групавых справы. На сялян-пакупнікоў складаліся пасямейныя спісы.

Фрагмент імяннога паказальніка В.В. Урублеўскага
па частцы фонда 2510

Іншыя генеалагічныя матэрыялы па Полацкім раёне могуць быць адшуканы па наступных фондах НГАБ:

а) «Віцебскі губернскі дваранскі дэпутацкі сход» (ф.2512) змяшчае матэрыялы па дваранскіх і шляхецкіх родах, у тым ліку дадзенага рэгіёна.

б) «Полацкая гарадская управа» (ф.2523) змяшчае спісы домаўладальнікаў па горадзе Полацк за 1863 год (воп.1, спр.2-5), спісы мужчын-яўрэяў за 1874 год (воп.1, спр.12).

в) «Полацкая павятовая земская ўправа» (ф.2564) змяшчае спісы сялян (воп. 1, спр. 40, спісы сялян-недаімшчыкаў па сямянной судзе за 1905 г.), таксама спісы настаўнікаў земскіх школ і асабовыя справы на ветэрынараў).

г) «Полацкая павятовая рэкруцкая прысутнасць» (ф.2653) змяшчае фармулярныя спісы рэкрутаў 1836-1873 гг.

д) «Упраўленне полацкага павятовага воінскага начальніка» (ф.2676), акрамя матэрыялаў палітычнага вышуку, змяшчае алфавітныя спісы запасных ніжніх чыноў і ратнікаў апалчэння за 1914-1915 гг. (воп. 1, спр. 1-6). 


е) «Полацкая павятовая па справах аб выбарах у 1-ю Дзяржаўную думу камісія» (ф.2680) змяшчае справы аб унясенні або выключэнні з ліку выбаршчыкаў.

ж) «Пасярэднік па палюбоўным размежаванні зямель Полацкага павета» (ф.2797) змяшчае матэрыялы па размежаванні сялянскіх валоданняў за 1842-1896 гг.

з) «Полацкая ўчастковая па падаходным падатку прысутнасць» (ф.2806) змяшчае справы аб спагнанні падаходных падаткаў за 1915-1918 гг.

і) «Полацкая павятовая землеўладкавальная камісія» (ф.2939) змяшчае матэрыялы адносна землеўладкавання за 1909-1913 гг. У дачыненні да Полацкага раёну маецца геадэзічнае апісанне сяльца Сосна Струнскай воласці за 1909 год (воп. 1, спр. 1) і землеўладкавальны праект вёскі Заенкі Арцейкавіцкай воласці за 1910 год (воп. 1, спр. 3).

Вопісы НГАБ: https://niab.by/newsite/by/navukova-davedachny-aparat

Перапісы 1925 і 1926 гг. у НАРБ:

Паколькі тэрыторыя Полацкага раёна ўваходзіла ў склад БССР у 1920-я гг., то па ёй у 1925-1926 гг. праводзіліся перапісы. У НАРБ на захаванні маюцца наступныя справы па трох раёнах, якія на той перыяд яе складалі:

Перапіс 1925 года: НАРБ. Ф.30. Воп.2, спр.1530 (Ветрынскі), 1532 (Дрэтунскі), 1535 (Полацкі).

Перапіс 1926 года: НАРБ. Ф.30. Воп.2, спр.6345-6349 (Ветрынскі), 6355-6356 (Краснапольскі – найменне Дрэтунскага раёна з 1925 года), 6357-6360 (Полацкі раён).

Фрагмент Перапісу 1925 года па вёсцы Ліпнікі Домнікскага с/с Полацкага р-на

Адносная захаванасць метрычных кніг, а таксама дадатковых крыніц ускоснага характару другой паловы ХІХ – пчатаку ХХ ст. і перапісаў 1925 і 1926 гг., стварае некаторую перспектыву ў даследаванні радаводаў мясцовага жыхарства. Эксклюзіўнасць рэгіёну надае факт захаванасці шасці царкоўных летапісаў па асобных прыходах Полацкага павета, якія хаця і не з’яўляюцца генеалагічнымі крыніцамі, але паведамляюць пра этнаграфічна-гістарычны кантэкст жыцця продкаў. Працэнт верагоднасці пабудовы радаводу да канца XVIII ст., з улікам добрай захаванасці інвентароў памешчыцкіх маёнткаў за 1844-1846 гг., прыпыняецца лічбах  – 40-45%.

Падрыхтаваў Вадзім Урублеўскі,

31.12.2021

2 thoughts on “Генеалагічныя крыніцы па раёнах: Полацкі раён (XIX – першая трэць ХХ ст.)

  1. Спасибо за статью. Много лет, собираю информацию о Дедах для внуков. Мои родные жили в Рубаново — бабушкины корни Вербицкие, и Мыщено — Кузимичи.
    В 2016 году в НАРБ мы нашли Списки за 1925 и 26 годы по этим деревням. Было интересно посмотреть как жили родные, какое у них было хозяйство.
    Просмотрели метрические книги по православным приходам, но фамилий наших родных в них не было.
    На могилах наших предков католические кресты.
    В вашей статье вижу, что появились метрики костела в Полюдовичах за 1802 -1854 годы. Если там есть фамилии Вербицких и Кузьмич, то кто-то из них мои деды в 5 колене. Кузьмич Митрован родился в 1854 году, его отец Гаврила Кузьмич, у нас о нем сведений почти нет.
    Вербицкий Алексей Осипович г.р. 1856 — 1913. Сведения об Осипе и Гавриле могут быть в этих метриках.

    1. У 1852 годзе Кузьмічы ўпамінаюцца ў Слабадзе Палюдавіцкай парафіі, але з каталіцкімі імёнамі (Вашы, зважаючы на імя Мітрафан, былі праваслаўнымі). Другіх Кузьмічаў і Вярбіцкіх не заўважана. Населеныя пункты Рубанава і Мышчана ў складзе Палюдавіцкай, а таксама Загацкай парафій на гэты год не зафіксаваныя.

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *


× 9 = 9