Генеалагічныя крыніцы па раёнах: Навагрудскі раён (сярэдзіна XVIII – першая палова ХХ ст.)

Навагрудскі раён размешчаны на Навагрудскім узвышшы, літаральна ў самым сэрцы Панямоння. Менавіта тут, вакол вялікакняжацкай рэзідэнцыі ў Наваградку, у сярэдзіне ХІІІ ст. адбывалася паспяховае станаўленне Вялікага Княства Літоўскага. На працягу стагоддзяў Наваградак заставаўся адным з найбольш значных і буйных гарадоў Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай (у 1506–1795 гг. з’яўляўся цэнтрам Новагародскага ваяводства). У 1795–1921 гг. Навагрудскі павет уваходзіў у склад Мінскай губерні Расійскай імперыі, у 1921–1940 гг. у склад Навагрудскага павета Навагрудскага ваяводства Польскай Рэспублікі.

Атлас народанасельніцтва А.Ф. Рыцціха за 1864 г.

Навагрудскі раён утвораны 15 студзеня 1940 г. у складзе Баранавіцкай вобласці БССР, з 8 студзеня 1954 г. у складзе Гродзенскай вобласці. 17 снежня 1956 г. да раёна далучаны сельсаветы скасаванага Любчанскага раёна, які ў 1940–1954 гг. меў падобную гісторыю адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання. На 2009 г. – 49 107 чал. (у горадзе Навагрудак у 2017 г. пражывалі 29 459 чал.).

У адміністрацыйным плане ў 1795-1921 гг. гэта былі тэрыторыі наступных валасцей:

  1. Кашалёўская воласць Навагрудскага павета Мінскай губерні (цэнтр – Кашалёва).
  2. Вераскаўская воласць тых жа павета і губерні (цэнтр – Вераскава).
  3. Гарадзечанская воласць тых жа павета і губерні (цэнтр – Гарадзечна).
  4. Любчанская воласць тых жа павета і губерні (цэнтр – Любча).
  5. Нягневіцкая воласць тых жа павета і губерні (цэнтр – Нягневічы).
  6. Райчанская воласць тых жа павета і губерні (цэнтр – Райца).
  7. Уселюбская воласць тых жа павета і губерні (цэнтр – Уселюб).
  8. Шчорсаўская воласць тых жа павета і губерні (цэнтр – Шчорсы).
  9. Дакудаўская воласць Лідскага павета Віленскай губерні (цэнтр – Дакудава, вёскі Навагрудскага р-на – Альхоўка, Астроўна, Васілевічы, Пудзіна, Руда).

Метрычныя кнігі і іншыя матэрыялы сакраментальнага характару

На сярэдзіну ХІХ ст. праваслаўнае насельніцтва раёна было прыхаджанамі наступных праваслаўных цэркваў:

  1. Ахонаўская Мікалаеўская царква ў с. Ахонава Слонімскага павета Гродзенскай губерні (вёска Навіны);
  2. Валеўская Пятра-Паўлаўская царква ў с. Валеўка Навагрудскага павета;
  3. Ваўкавіцкая Успенская царква ў с. Ваўкавічы Навагрудскага павета;
  4. Дакудаўская Раства-Багародзіцкая царква ў с. Дакудава Лідскага павета Віленскай губерні;
  5. Дзяляціцкая Крыжаўзвіжанская царква ў с. Дзяляцічы Навагрудскага павета;
  6. Карэліцкая Пятрапаўлаўская царква ў с. Карэлічы Навагрудскага павета;
  7. Лаўрышаўская Успенская царква ў с. Лаўрышава Навагрудскага павета;
  8. Любчанская Пакроўская царква ў мяст. Любча Навагрудскага павета;
  9. Марозавіцкая Раства-Багародзіцкая царква ў с. Марозавічы Навагрудскага павета;
  10. Морынская Свята-Троіцкая царква ў с. Морына Навагрудскага павета;
  11. Навагрудская Барыса-Глебская царква ў гор. Навагрудак;
  12. Навагрудская Мікалаеўская саборная царква ў гор. Навагрудак;
  13. Нягневіцкая Мікалаеўская царква ў с. Нягневічы Навагрудскага павета;
  14. Пачапаўская Пакроўская царква ў с. Пачапава Навагрудскага павета;
  15. Паўбярэгская Раства-Багародзіцкая царква ў с. Паўбераг Навагрудскага павета;
  16. Руцкая (Рутаўская) Раства-Багародзіцкая ў с. Дольная Рута Навагрудскага павета;
  17. Сенненска-Загорская Троіцкая царква ў с. Сенненскае Загор’е Навагрудскага павета;
  18. Стараельнянская Свята-Троіцкая царква ў с. Стараельня Навагрудскага павета;
  19. Суляціцкая Варварынская царква ў с. Суляцічы Навагрудскага павета;
  20. Уселюбская Міхайлаўская царква ў мяст. Уселюб Навагрудскага павета;
  21. Шчорсаўская Дзмітрыеўская царква ў с. Шчорсы Навагрудскага павета;
  22. Ятранская Раства-Багародзіцкая царква ў с. Ятра Навагрудскага павета.

Падборка метрычных кніг і іншых матэрыялаў сакраментальнага характару прадстаўлена ў НГАБ Мінска і НГАБ Горадні (пазначаны агульныя храналагічныя рамкі захоўваемых крыніц):

Ахонаўская царква

Метрычныя кнігі аб хросце, шлюбе, смерці (НГАБ Горадні): 1923-1939 гг.

Валеўская царква

Спісы парафіян-уніятаў (НГАБ Мінска): 1763 г.

Метрычныя кнігі аб хросце, шлюбе, смерці (НГАБ Мінска): 1841 г

Метрычныя кнігі аб хросце, шлюбе, смерці (НГАБ Горадні): 1914-1939 гг.

Ваўкавіцкая царква

Спісы парафіян-уніятаў (НГАБ Мінска): 1763 г.

Метрычныя кнігі аб хросце, шлюбе, смерці (НГАБ Горадні): 1878-1944 гг.

Метрычны запіс аб шлюбе ўраджэнца Ваўкавіцкага прыходу
(выпіска аўтара)

Дакудаўская царква

Метрычныя кнігі аб хросце, шлюбе, смерці (НГАБ Горадні): 1833-1841, 1920-1939 гг.

Лаўрэш Л. “Прыходы ў Ганчарах і Дакудаве”:

http://pawet.net/library/history/city_district/religion/13/%D0%9F%D1%80%D1%8B%D1%85%D0%BE%D0%B4%D1%8B_%D1%9E_%D0%93%D0%B0%D0%BD%D1%87%D0%B0%D1%80%D0%B0%D1%85_%D1%96_%D0%94%D0%B0%D0%BA%D1%83%D0%B4%D0%B0%D0%B2%D0%B5.html

Дзяляціцкая царква

Метрычныя кнігі аб шлюбе (НГАБ Мінска): 1849, 1851 г.

Метрычныя кнігі аб смерці (НГАБ Мінска): 1849 г.

Метрычныя кнігі аб смерці (НГАБ Горадні): 1925-1939 гг.

Карэліцкая царква

Спісы парафіян-уніятаў (НГАБ Мінска): 1763 г.

Шлюбныя экзамены (НГАБ Мінска): 1830 г.

Метрычныя кнігі аб хросце, шлюбе, смерці (НГАБ Мінска): 1830 г.

Метрычныя кнігі аб хросце, шлюбе, смерці (НГАБ Горадні): 1939 г.

Лаўрышаўская царква

Метрычныя кнігі аб хросце (НГАБ Мінска): 1805-1827 гг.

Метрычныя кнігі аб хросце (НГАБ Горадні): 1827-1834 гг.

Шлюбныя экзамены (НГАБ Мінска): 1830 г.

Метрычныя кнігі аб хросце, шлюбе, смерці (НГАБ Мінска): 1830, 1842, 1915 гг.

Метрычныя кнігі аб хросце, шлюбе, смерці (НГАБ Горадні): 1919-1939 гг.

Любчанская царква

Спісы парафіян-уніятаў (НГАБ Мінска): 1763 г.

Шлюбныя экзамены (НГАБ Мінска): 1830 г.

Метрычныя кнігі аб хросце, шлюбе, смерці (НГАБ Мінска): 1830, 1841-1842 гг.

Метрычныя запісы аб хросце (НГАБ Мінска): 1900 г. (Петрукоўская В.Ф., Скрабец М.І.).

Марозавіцкая царква

Метрычныя кнігі аб хросце, шлюбе, смерці (НГАБ Мінска): 1835-1889, 1898-1901, 1906, 1907, 1909 -1915 гг.

Метрычныя кнігі аб хросце (НГАБ Мінска): 1895-1896 гг.

Шлюбныя экзамены (НГАБ Мінска): 1856, 1874, 1902-1915 гг.

Спавядальныя ведамасці (НГАБ Мінска): 1914, 1915 гг.

Метрычныя кнігі аб хросце, шлюбе, смерці (НГАБ Горадні): 1833-1834, 1915-1939 гг.

Морынская царква

Метрычныя кнігі аб хросце, шлюбе, смерці (НГАБ Мінска): 1842 г.

Метрычныя кнігі аб хросце, шлюбе, смерці (НГАБ Горадні): 1920-1939 гг.

Навагрудская Барыса-Глебская царква

Метрычныя кнігі аб хросце, шлюбе, смерці (НГАБ Горадні): 1939 г.

Навагрудская саборная Мікалаеўская царква

Спісы парафіян-уніятаў (НГАБ Мінска): 1763 г.

Шлюбныя экзамены (НГАБ Мінска): 1830 г.

Метрычныя кнігі аб хросце, шлюбе, смерці (НГАБ Мінска): 1830 г.

Метрычныя кнігі аб хросце, шлюбе, смерці (НГАБ Горадні): 1918-1939 гг.

Навагрудская Уваскрасенская царква

Спісы парафіян-уніятаў (НГАБ Мінска): 1763 г.

Шлюбныя экзамены (НГАБ Мінска): 1830 г.

Метрычныя кнігі аб хросце, шлюбе, смерці (НГАБ Мінска): 1830 г.

Навагрудская Іааннаўская царква

Спісы парафіян-уніятаў (НГАБ Мінска): 1763 г.

Нягневіцкая царква

Спісы парафіян-уніятаў (НГАБ Мінска): 1763 г.

Шлюбныя экзамены (НГАБ Мінска): 1830 г.

Метрычныя кнігі аб хросце, шлюбе, смерці (НГАБ Мінска): 1830, 1842 г.

Метрычныя кнігі аб шлюбе і смерці (НГАБ Горадні): 1880-1887, 1894-1897, 1939 гг.

Метрычныя кнігі аб хросце (НГАБ Горадні): 1939 г.

Пачапаўская царква

Спісы парафіян-уніятаў (НГАБ Мінска): 1763 г.

Шлюбныя экзамены (НГАБ Мінска): 1830 г.

Метрычныя кнігі аб хросце, шлюбе, смерці (НГАБ Мінска): 1830, 1841, 1940-1941 гг.

Паўбярэгская царква

Спісы парафіян-уніятаў (НГАБ Мінска): 1763 г.

Спавядальныя ведамасці (НГАБ Мінска): 1914 г.

Шлюбныя экзамены (НГАБ Мінска): 1830 г.

Метрычныя кнігі аб хросце, шлюбе, смерці (НГАБ Мінска): 1830, 1841-1875, 1877-1915 гг.

Метрычныя кнігі аб шлюбе і смерці (НГАБ Мінска): 1827-1849 г.

Метрычныя кнігі аб хросце, шлюбе, смерці (НГАБ Горадні): 1922, 1939 г.

Руцкая (Рутаўская) Горна-Рутаўская царква

Спісы парафіян-уніятаў (НГАБ Мінска): 1763 г.

Руцкая (Рутаўская) Дольна-Рутаўская царква

Шлюбныя экзамены (НГАБ Мінска): 1830 г.

Метрычныя кнігі аб хросце, шлюбе, смерці (НГАБ Мінска): 1830 г.

Метрычныя кнігі аб хросце, шлюбе, смерці (НГАБ Горадні): 1919-1939 г.

Сенненска-Загорская царква

Спісы парафіян-уніятаў (НГАБ Мінска): 1763 г.

Метрычныя кнігі аб шлюбе (НГАБ Мінска): 1825-1826 гг.

Метрычныя кнігі аб хросце, шлюбе, смерці (НГАБ Мінска): 1841-1842 гг.

Метрычныя кнігі аб хросце, шлюбе, смерці (НГАБ Горадні): 1927-1937, 1939 гг.

Стара-Ельнянская царква

Спісы парафіян-уніятаў (НГАБ Мінска): 1763 г.

Метрычныя кнігі аб хросце, шлюбе, смерці (НГАБ Горадні): 1867-1939 гг.

Суляціцкая царква

Спісы парафіян-уніятаў (НГАБ Мінска): 1763 г.

Шлюбныя экзамены (НГАБ Мінска): 1830 г.

Метрычныя кнігі аб хросце, шлюбе, смерці (НГАБ Мінска): 1830, 1842 гг.

Сянежыцкая царква

Спісы парафіян-уніятаў (НГАБ Мінска): 1763 г.

Метрычныя кнігі аб хросце, шлюбе, смерці (НГАБ Мінска): 1830 г.

Уселюбская царква

Спісы парафіян-уніятаў (НГАБ Мінска): 1763 г.

Метрычныя кнігі аб хросце, шлюбе, смерці (НГАБ Мінска): 1841-1842 гг.

Спавядальныя ведамасці (НГАБ Мінска): 1843-1856, 1858-1861, 1863-1867, 1870-1871, 1897, 1910 гг.

Шлюбныя экзамены (НГАБ Мінска): 1888-1893 гг.

Дакументы аб дазволах жаніцьбы з праваслаўнымі асобам іншаслаўных вызнанняў (НГАБ Мінска): 1850-1913 гг.

Метрычныя кнігі аб хросце, шлюбе, смерці (НГАБ Горадні): 1919-1939 г.

Шчорсаўская царква

Спісы парафіян-уніятаў (НГАБ Мінска): 1763 г.

Шлюбныя экзамены (НГАБ Мінска): 1830 г.

Метрычныя кнігі аб хросце, шлюбе, смерці (НГАБ Мінска): 1807-1823 гг.

Метрычныя кнігі аб хросце, шлюбе, смерці (НГАБ Мінска): 1830, 1842 гг.

Ятраўская царква

Спісы парафіян-уніятаў (НГАБ Мінска): 1763 г.

Шлюбныя экзамены (НГАБ Мінска): 1830 г.

Метрычныя кнігі аб хросце, шлюбе, смерці (НГАБ Мінска): 1830 гг.

Метрычныя кнігі аб хросце, смерці (НГАБ Мінска): 1841 гг.

Метрычныя кнігі аб хросце, шлюбе, смерці (НГАБ Горадні): 1915-1939 г.

На пачатак ХІХ ст. каталіцкае насельніцтва раёна было прыхаджанамі наступных каталіцкіх касцёлаў:

  1. Валеўскі касцёл (у 1830 г. пераведзены і асвечаны ў праваслаўе).
  2. Навагрудскі касцёл пры Францысканскім мужчынскім манастыры (з 1845 г. Навагрудскі Мікалаеўскі сабор).
  3. Навагрудскі касцёл пры Дамініканскім жаночым манастыры (у 1864 г. пераведзены ў праваслаўную юрыздыкцыю, у 1903 г. разабраны).
  4. Нягневіцкі касцёл (у 1865 г. пераведзены ў праваслаўную юрыздыкцыю, у 1871 г. асвечаны пад праваслаўную царкву).
  5. Стараельнянскі касцёл (у 1867 г. пераведзены і асвечаны ў праваслаўе).
  6. Уселюбскі касцёл (у імперскі перыяд не зачыняўся).

Падборка метрычных кніг і іншых матэрыялаў сакраментальнага характару прадстаўлена ў НГАБ Мінска і НГАБ Горадні (пазначаны агульныя храналагічныя рамкі захоўваемых крыніц):

Валеўскі касцёл

Метрычныя кнігі аб хросце, шлюбе, смерці (НГАБ Мінска): 1800-1831 гг.

Навагрудскія касцёлы

Метрычныя кнігі аб хросце, шлюбе, смерці (НГАБ Мінска): 1798-1850 гг.

Шлюбныя экзамены (НГАБ Мінска): 1830 г.

Метрычныя кнігі аб хросце (НГАБ Горадні): 1848-1857, 1879-1889, 1902-1908, 1915-1918, 1920, 1928-1939 гг.

Метрычныя кнігі аб шлюбе (НГАБ Горадні): 1907-1937 гг.

Метрычныя кнігі аб смерці (НГАБ Горадні): 1932-1939 гг.

Нягневіцкі касцёл

Метрычныя кнігі аб хросце, шлюбе, смерці (НГАБ Мінска): 1798-1850 гг.

Шлюбныя экзамены (НГАБ Мінска): 1830 г.

Метрычныя кнігі аб хросце (НГАБ Горадні): 1921-1939 гг.

Метрычныя кнігі аб шлюбе (НГАБ Горадні): 1936-1939 гг.

Стара-Ельнянскі касцёл

Метрычныя кнігі аб хросце, шлюбе, смерці (НГАБ Мінска): 1798-1850 гг.

Метрычныя кнігі аб хросце (НГАБ Горадні): 1921-1939 гг.

Уселюбскі касцёл

Метрычныя кнігі аб хросце, шлюбе, смерці (НГАБ Мінска): 1680-1850 гг.

Шлюбныя экзамены (НГАБ Мінска): 1830 г.

Метрычныя кнігі аб хросце (НГАБ Горадні): 1895-1906, 1914-1918, 1934-1939 гг.

Метрычныя кнігі аб шлюбе (НГАБ Горадні): 1895-1896, 1920-1922 гг.

Метрычныя кнігі аб смерці (НГАБ Горадні): 1895-1896, 1929-1931, 1939 гг.

Больш падрабязна захаванасць матэрыялаў сакраментальнага характару ў НГАБ  Горадні прапісана тут:

https://archives.gov.by/home/genealogiya/metricheskie-knigi

Рэвізскія сказкі

У фондзе НГАБ Мінска “Мінская казённая палата” (ф. 333) захоўваюцца асноўныя рэвізскія сказкі 1795-1858 гг., а таксама дадатковыя рэвізскія сказкі за гэтыя і пазнейшыя гады па ўсіх маёнтках Навагрудчыны, зафіксаваных у “Спісе населеных месцаў” за 1861 г.

Прыналежнасць вёскі да маёнтка вызначаецца праз пошукавую сістэму “Дапаможнік”: https://helper.archonline.by/#

Прыклад вызначэння маёнтка па пошукавай сістэме “Дапаможнік”

Паказальнік рэвізскіх сказак па Навагрудскім паваеце Мінскай губерні ў дачыненні да фондаў НГАБ у Мінску прадстаўлены тут: https://archives.gov.by/home/genealogiya/revizskie-skazki/revizskie-skazki-po-minskoj-gubernii/osnovnye-revizskie-skazki-po-novogrudskomu-uezdu-minskoj-gubernii (заглаўныя літары ў рэвізіях на прыгонных сялян за 1811, 1816, 1834 гг. тычацца назваў маёнткаў, за 1850 і 1858 гг. – прозвішчаў памешчыкаў). У тым жа фондзе прадстаўлены рэвізскія сказкі шляхты за 1795, 1811, 1816 гг., мяшчан-хрысціян і мяшчан-яўрэяў.

Рэвізскія сказкі па Лідскім павеце Віленскай губерні прадстаўлены ў Дзяржаўным гістарычным архіве Літвы (ДГАЛ), па Слонімскім – у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў Горадні.

Матэрыялы валасных праўленняў

У НГАБ Мінска прадстаўлены матэрыялы Вераскаўскага (ф. 1615), Любчанскага (ф. 1612), Нягневіцкага (ф. 1511) валасных праўленняў. Праблематыка гэтых фондаў зводзіцца да невялікай колькасці спраў па паўстанні 1863-1864 гг. У НГАБ Горадні маецца фонд Дакудаўскага валаснога праўлення (ф. 1636), дзе прадстаўлены пасямейны спіс сялян воласці за 1893 г.

Іншыя фонды

Дадатковымі матэрыяламі, якія могуць паведаміць генеалагічныя звесткі па тэрыторыі раёна, з’яўляюцца такія фонды НГАБ па як:

а) «Мінская губернская прысутнасць» (ф.1595) і «Мінская губернская прысутнасць па сялянскіх справах» (ф.242), дзе маюцца матэрыялы аб выкупе зямлі ў памешчыкаў пасля 1861 г., пазямельных спрэчках сялян, куплі-продажу зямлі, перасяленні ва ўнутраныя губерні Расійскай імперыі і інш.

 б) «Мінскае ўпраўленне земляробства і дзяржаўных маёмасцяў» (ф.27) змяшчае афіцыйныя інвентары дзяржаўных маёнткаў рэгіёна (гл. вышэй назвы маёнткаў).

в)  «Мінскі губернскі камітэт для складання і разгляду інвентароў» (ф.142) змяшчае афіцыйныя інвентары памешчыцкіх маёнткаў рэгіёна (гл. вышэй назвы маёнткаў).

г) «Мінскі дваранскі дэпутацкі сход» (ф.319) змяшчае пастановы Мінскага ДДС аб прызнанні ў дваранстве Расійскай імперыі, пасямейныя спісы шляхты, родавыя справы з матэрыяламі аб прызнанні, зацвярджэнні/незацвярджанні і судалучэнні да дваранскага роду.

Таксама інфармацыйнымі фондамі НГАБ у дачыненні да Навагрудчыны з’яўляюцца:

  1. «Канцылярыя мінскага губернатара» (ф.295),
  2. «Мінскае губернскае праўленне» (ф.299),
  3. «Мінскі акруговы суд» (ф.183),
  4. «Навагрудская павятовая управа па справах земскай гаспадаркі» (ф.525),
  5. «Навагрудская павятовая землеўладкавальная камісія» (ф.558),
  6. «Навагрудскае павятовае папячыцельства па апецы над сем’ямі ніжніх воінскіх чыноў, прызваных на вайсковую службу па мабілізацыі» (ф.612),
  7. «Навагрудскае павятовае паліцэйскае ўпраўленне» (ф.614),
  8. «Навагрудская павятовая камісія па ацэнцы земляў, адчужаных з надзелаў сялян для патрэб Палескай казённай чыгункі» (ф.812),
  9. «Навагрудскае павятовае скарбніцтва» (ф.1004),
  10. «Навагрудская павятовая па чыншавых справах прысутнасць» (ф.1024).
  11. «Навагрудская павятовая земская управа» (ф.1038),
  12. «Навагрудскі павятовы з’езд земскіх начальнікаў» (ф.1046),
  13. «Навагрудская павятовая па сялянскіх справах прысутнасць» (ф.1208),
  14. «Навагрудская павятовая па рэкруцкіх справах прысутнасць» (ф.1231).

Вопісы: https://niab.by/newsite/by/navukova-davedachny-aparat

Фонды павятовага і губернскага значэння па Дакудаўскай воласці прадстаўлены ў НГАБ Горадні і ДГАЛ адпаведна.

Спісы выбаршчыкаў у сейм Польскай Рэспублікі могуць быць прадстаўлены ў фондах акруговых выбарчых камісій Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці (ДАГВ):

https://fk.archives.gov.by/quick/%D0%9E%D0%BA%D1%80%D1%83%D0%B6%D0%BD%D0%B0%D1%8F+%D0%B8%D0%B7%D0%B1%D0%B8%D1%80%D0%B0%D1%82%D0%B5%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D0%B0%D1%8F+%D0%BA%D0%BE%D0%BC%D0%B8%D1%81%D1%81%D0%B8%D1%8F/

Калі фінальна ацэньваць перспыктывы канструявання генеалогіі па тэрыторыі Навагрудскага раёна, то нягледзячы на значныя лакуны ў захаванні метрык і іншых матэрыялаў сакраментальнага характару, магчыма спыніцца на паказальніку ў 65 %.

Падрыхтаваў Вадзім Урублеўскі,

28.02.2022

1 thought on “Генеалагічныя крыніцы па раёнах: Навагрудскі раён (сярэдзіна XVIII – першая палова ХХ ст.)

  1. Вадим доброе время суток.
    Прочитав вашу статью я для себя нашел что по церквям Почапово и Ятра сохранились списки парафиян-униатов за 1763 г. А также метрические книги и брачные обыски за 1830 г. А подскажите какой это фонд и дело? Мои предки ходили в эти церкви. А мне как то эти документы не попались.

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *


5 − = 1