Лунінецкі раён размешчаны ў цэнтры Беларускага Палесся, на яго поўдні працякае рака Прыпяць. Адзін з чатырох раёнаў Брэсцкай вобласці, якія найбольш пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 1986 г. У 1795–1921 гг. заходняя і цэнтральная частка раёна належыла да Пінскага павета Мінскай губерні Расійскай імперыі, паўночная і ўсходняя – да Мазырскага павета той жа губерні, у 1921–1939 гг. уся тэрыторыя ўваходзіла ў склад Лунінецкага павета Палескага ваяводства Польскай Рэспублікі.

З прыходам савецкай улады 15 студзеня 1940 г. створаны Лунінецкі раён Пінскай вобласці БССР, з 8 студзеня 1954 г. у складзе Брэсцкай вобласці. На 2009 г. насельніцтва раёна складала 73 200 чал. На 01.01.2022 г. у горадзе Лунінец пражывае 23 569 чал., у горадзе Мікашэвічы – 12 527 чал.
У адміністрацыйным плане ў 1795-1921 гг. гэта былі тэрыторыі наступных валасцей:
- Кажан-Гарадоцкая воласць Пінскага павета Мінскай губерні (цэнтр – мястэчка Кажан-Гарадок).
- Лахаўская (Лахвенская) воласць Мазырскага павета Мінскай губерні (цэнтр – мястэчка Лахва).
- Ленінская воласць Мазырскага павета Мінскай губерні (цэнтр – мястэчка Ленін).
- Лунінская воласць Мазырскага павета Мінскай губерні (цэнтр – сяло Лунін).
- Пагост-Загародская воласць Пінскага павета Мінскай губерні (цэнтр – мястэчка Пагост-Загародскі).
- Чучавіцкая воласць Мазырскага павета Мінскай губерні (цэнтр – сяло Вялікія Чучавічы).
Метрычныя кнігі і іншыя матэрыялы сакраментальнага характару
У ХІХ ст. праваслаўнае насельніцтва раёна было прыхаджанамі наступных праваслаўных цэркваў:
- Бастыньская Параскеўская царква ў сяле Бастынь.
- Вічынская Троіцкая царква ў сяле Вічын.
- Дзятлавіцкая Праабражэнская манастырская царква ў сяле Дзятлавічы.
- Кажан-Гарадзецкая Мікалаеўская царква ў мястэчку Кажан-Гарадок.
- Лахаўская (Лахвенская) Георгіеўская царква ў мястэчку Лахва.
- Лахаўская (Лахвенская) Раства-Багародзіцкая царква ў мястэчку Лахва.
- Лунінецкая Крыжаўзвіжанская царква ў сяле Лунінец.
- Лунінская Ганнінская (з 1824 г. Барысаглебская) царква ў сяле Лунін.
- Мокраўская Георгіеўская царква ў сяле Мокрава.
- Мокраўская Пакроўская царква ў сяле Мокрава.
- Пагост-Загародская Пакроўская (з 1920-х гг. Кірыла-Мяфодзьеўская) царква ў мястэчку Пагост-Загародскі.
- Сінкевіцкая Георгіеўская царква ў вёсцы Сінкевічы.
- Сітніцкая Троіцкая царква ў сяле Сітніца.
- Чучавіцкая Троіцкая (з 1813/1815 г. Пакроўская) царква ў сяле Чучавічы.
- Язвінская Праабражэнская царква ў сяле Язвінка.
Падборка метрычных кніг і іншых матэрыялаў сакраментальнага характару даволі поўна прадстаўлена ў НГАБ Мінска.
Бастыньская Параскеўская царква
Метрычныя кнігі (хрост, шлюб, смерць): 1798-1930 гг.
Шлюбныя экзамены: 1828, 1832 гг.
Вічынская Троіцкая царква
Метрычныя кнігі (хрост, шлюб, смерць): 1797-1930 гг.
Шлюбныя экзамены: 1828, 1832 гг.
Дзятлавіцкая Праабражэнская манастырская царква
Метрычныя кнігі (хрост, шлюб, смерць): 1788, 1793, 1795, 1796, 1814-1842, 1862-1930 гг.
Кажан-Гарадзецкая Мікалаеўская царква
Метрычныя кнігі (хрост, шлюб, смерць): 1797-1930 гг.
Шлюбныя экзамены: 1828, 1832 гг.
Лахаўская (Лахвенская) Георгіеўская і Лахаўская (Лахвенская) Раства-Багародзіцкая цэрквы
Метрычныя кнігі (хрост, шлюб, смерць): 1786-1930 гг.
Шлюбныя экзамены: 1827, 1828, 1830, 1832 гг.
Спісы парафіян: 1823, 1825 гг.
Лунінецкая Крыжаўзвіжанская царква
Метрычныя кнігі (хрост, шлюб, смерць): 1786-1930 гг.
Шлюбныя экзамены: 1919-1926 гг.
Лунінская Ганнінская (з 1824 г. Барысаглебская) царква
Метрычныя кнігі (хрост, шлюб, смерць): 1796-1930 гг.
Мокраўская Георгіеўская і Мокраўская Пакроўская цэрквы
Метрычныя кнігі (хрост, шлюб, смерць): 1834-1925 гг.
Пагост-Загародская Пакроўская (з 1920-х гг. Кірыла-Мяфодзьеўская) царква
Метрычныя кнігі (хрост, шлюб, смерць): 1798-1917, 1924-1929, 1932-1938 гг.
Сінкевіцкая Георгіеўская царква
Метрычныя кнігі (хрост, шлюб, смерць): 1779-1833 гг.
Шлюбныя экзамены: 1827, 1828, 1830 гг.
Спісы парафіян: 1824 г.
Сітніцкая Троіцкая царква
Метрычныя кнігі (хрост, шлюб, смерць): 1799-1868 гг.
Шлюбныя экзамены: 1827, 1828, 1830 гг.
Спісы парафіян: 1823, 1826, 1840 гг.
Чучавіцкая Троіцкая (з 1813/1815 г. Пакроўская) царква
Метрычныя кнігі (хрост, шлюб, смерць): 1798-1930 гг.
Шлюбныя экзамены: 1907-1926 гг.
Спісы парафіян: 1823, 1825, 1840 гг.
Язвінская Праабражэнская царква
Метрычныя кнігі (хрост, шлюб, смерць): 1797-1918, 1920-1930 гг.
Шлюбныя экзамены: 1928, 1932 гг.
У ХІХ ст. у межах раёна размяшчаліся рымска-каталіцкія парафіі ў Пагост-Загародскім (на захадзе) і Лахве (на ўсходзе). З іх Пагост-Загародскі касцёл быў зачынены ў 1864 г., перададзены ў праваслаўную юрыздыкцыю і пераўтвораны ў царкву. Пасля 1921 гг. аднавіў сваю дзейнасць.
Усё захаванае прадстаўлена ў НГАБ Мінска:
Лахвенскі касцёл
Метрычныя кнігі (хрост, шлюб, смерць): 1798-1869, 1915, 1918, 1923-1930 гг.
Спісы парафіян: 1825, 1841, 1853-1855, 1865, 1868 гг.
Пагост-Загародскі касцёл
Метрычныя кнігі (хрост, шлюб, смерць): 1922-1929 гг.
Адносна метрык Лахаўскага яўрэйскага таварыства маецца адзіная справа аб шлюбах за 1879, 1887, 1890, 1891, 1894-1899, 1901-1916 гг. (ф. 917, воп. 1, спр. 11).
Рэвізскія сказкі
У фондзе НГАБ Мінска “Мінская казённая палата” (ф. 333) захоўваюцца асноўныя рэвізскія сказкі 1795-1858 гг., а таксама дадатковыя рэвізскія сказкі за гэтыя і пазнейшыя гады па ўсіх маёнтках Лунінеччыны, зафіксаваных у “Спісе населеных месцаў” за 1861 г.:
- Багданаўка, Пінскі павет, уласнасць Друцкіх-Любецкіх.
- Бастынь, Пінскі павет, уласнасць Друцкіх-Любецкіх.
- Навасёлкі, Пінскі павет, уласнасць Друцкіх-Любецкіх.
- Лунін, Пінскі павет, уласнасць Друцкіх-Любецкіх.
- Пагост-Загародскі, Пінскі павет, уласнасць Друцкіх-Любецкіх.
- Лахва, Мазырскі павет, уласнасць Вітгенштэйнаў.
- Любачын, Мазырскі павет, уласнасць Вітгенштэйнаў.
- Сітніца, Мазырскі павет, уласнасць Вітгенштэйнаў.
- Чучавічы, Мазырскі павет, уласнасць Вітгенштэйнаў.
- Дварэц, Пінскі павет, уласнасць Шчытоў.
- Кажан-Гарадок, Пінскі павет, уласнасць Шчытоў.
- Любажэрдзе, Пінскі павет, уласнасць Шчытоў.
- Новы Двор, Пінскі павет, уласнасць Шчытоў.
- Ракітнае, Пінскі павет, уласнасць Шчытоў.
- Тарэсін, Пінскі павет, уласнасць Шчытоў.
- Язвінка, Пінскі павет, уласнасць Шчытоў.
- Лунінец, Пінскі павет, казённый маёнтак.
Прыналежнасць вёскі да маёнтка вызначаецца праз пошукавую сістэму “Дапаможнік”: https://helper.archonline.by/#

У тым жа фондзе прадстаўлены рэвізскія сказкі шляхты за 1795, 1811, 1816 гг., мяшчан-хрысціян і мяшчан-яўрэяў.
Іншыя фонды
Дадатковымі матэрыяламі, якія могуць паведаміць генеалагічныя звесткі па тэрыторыі раёна, з’яўляюцца такія фонды НГАБ па як:
а) «Мінская губернская прысутнасць» (ф.1595) і «Мінская губернская прысутнасць па сялянскіх справах» (ф.242), дзе маюцца матэрыялы аб выкупе зямлі ў памешчыкаў пасля 1861 г., пазямельных спрэчках сялян, куплі-продажу зямлі, перасяленні ва ўнутраныя губерні Расійскай імперыі і інш.
б) «Мінскае ўпраўленне земляробства і дзяржаўных маёмасцяў» (ф.27) змяшчае афіцыйныя інвентары дзяржаўных маёнткаў рэгіёна (гл. вышэй назвы маёнткаў).
в) «Мінскі губернскі камітэт для складання і разгляду інвентароў» (ф.142) змяшчае афіцыйныя інвентары памешчыцкіх маёнткаў рэгіёна (гл. вышэй назвы маёнткаў).
г) «Мінскі дваранскі дэпутацкі сход» (ф.319) змяшчае пастановы Мінскага ДДС аб прызнанні ў дваранстве Расійскай імперыі, пасямейныя спісы шляхты, родавыя справы з матэрыяламі аб прызнанні, зацвярджэнні/незацвярджанні і судалучэнні да дваранскага роду.
Таксама інфармацыйнымі фондамі НГАБ у дачыненні да Лунінеччыны з’яўляюцца:
- «Канцылярыя мінскага губернатара» (ф.295)
- «Мінскае губернскае праўленне» (ф.299)
- «Мінскі акруговы суд» (ф.183)
- «Пінскі павятовы суд» (ф.534)
- «Пінскі павятовы сход земскіх начальнікаў» (ф.617)
- «Пінская павятовая па сялянскіх справах прысутнасць» (ф.889)
- «Пінская павятовая земская управа» (ф.723)
- «Пінская павятовая управа па справах земскай гаспадаркі» (ф.526)
- «Пінская павятовая рэкруцкая прысутнасць» (ф.1501)
- «Пінская павятовая па воінскай павіннасці прысутнасць» (ф.718)
- «Пінская павятовая землеўладкавальная камісія» (ф.559)
- «Пінскае павятовае казначэйства» (ф.725)
- «Мазырскі павятовы суд» (ф.163)
- «Мазырскі павятовы сход земскіх начальнікаў» (ф.256)
- «Мозырская павятовая па сялянскіх справах прысутнасць» (ф.1264)
- «Мозырская павятовая земская ўправа» (ф.928)
- «Мозырская павятовая управа па справах земскай гаспадаркі» (ф.524)
- «Мозырская павятовая рэкруцкая прысутнасць» (ф.1499)
- «Мозырская павятовая па воінскай павіннасці прысутнасць» (ф.1564)
- «Мозырская павятовая землеўладкавальная камісія» (ф.997)
- «Мозырская 2-я участковая па падаходным падатку прысутнасць» (ф.354)
- «Мозырскае павятовае казначэйства» (ф.666)
- «Пагост-Загародскае валасное праўленне» (ф.1029).
- «Кажан-Гарадзецкае валасное праўленне» (ф.1045).
- «Лахаўскае сельскае крэдытнае таварыства» (ф.728).
- «Міравыя суддзі Пінскага павета» (ф.921).
Вопісы: https://niab.by/newsite/by/navukova-davedachny-aparat
Спісы выбаршчыкаў у сейм Польскай Рэспублікі 1922-1938 гг. могуць быць прадстаўлены ў фондах акруговых выбарчых камісій Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці (ДАБВ):
https://fk.archives.gov.by/fond/108506/
Калі фінальна ацэньваць перспыктывы канструявання генеалогіі па тэрыторыі Лунінецкага раёна, то магчыма спыніцца на паказальніку ў 95 %.
Падрыхтаваў Вадзім Урублеўскі,
11.04.2022