Генеалагічныя крыніцы па раёнах: Баранавіцкі раён (сярэдзіна XVIII – першая палова ХХ ст.)

Баранавіцкі раён размешчаны на пераважна раўніннай тэрыторыі ў басейне ракі Нёман. Знаходжанне на старадаўнім шляху зносін выявілася значным фактарам для пракладання тут чыгункі ў 1870-я гг., што паспрыяла стварэнню буйнога гандлёва-транспартнага вузла. Зліццё ў канцы ХІХ ст. мястэчак Старыя Баранавічы (Развадова) і Новыя Баранавічы прывяло да ўзнікнення новага населенага пункта Баранавічы (горад з 1919 г.). У 1795–1921 гг. усходняя частка раёна належыла да Навагрудскага павета Мінскай губерні Расійскай імперыі, а заходняя – да Слонімскага павета Гродзенскай губерні, у 1921–1940 гг. уваходзіла ў склад Баранавіцкага, Слонімскага і Навагрудскага паветаў Навагрудскага ваяводства Польскай Рэспублікі.

Атлас народанасельніцтва А.Ф. Рыцціха за 1864 г.

З прыходам савецкай улады 15 студзеня 1940 г. створаны Навамышскі раён Баранавіцкай вобласці БССР, з 8 студзеня 1954 г. у складзе Брэсцкай вобласці (у маі 1954 г. замест Новай Мышы адміністрацыйным цэнтрам раёна сталі Баранавічы). 8 красавіка 1957 г. Навамышскі раён перайменаваны ў Баранавіцкі. На 01.01.2021 г. – 29 110 чал. У той жа час у горадзе Баранавічы пражывалі 174 183 чал.

У адміністрацыйным плане ў 1795-1921 гг. гэта былі тэрыторыі наступных валасцей:

  1. Востраўская воласць Навагрудскага павета Мінскай губерні (цэнтр – Востраў).
  2. Гарадзейская воласць тых жа павета і губерні (цэнтр – Гарадзея).
  3. Гарадзішчанская воласць тых жа павета і губерні (цэнтр – Гарадзішча).
  4. Жухавіцкая воласць тых жа павета і губерні (цэнтр – Вялікія Жухавічы).
  5. Навамышская воласць тых жа павета і губерні (цэнтр – Новая Мыш).
  6. Пачапаўская воласць тых жа павета і губерні (цэнтр – Пачапава).
  7. Стваловіцкая воласць тых жа павета і губерні (цэнтр – Стваловічы/Сталовічы).
  8. Чэрніхаўская воласць тых жа павета і губерні (цэнтр – Чэрніхава).
  9. Ястрабінская воласць тых жа павета і губерні (цэнтр – Ястрабель).
  10. Дабрамысльская воласць Слонімскага павета Гродзенскай губерні (цэнтр – Дабрамысль).
  11. Дзераўноўская воласць Слонімскага павета Гродзенскай губерні (цэнтр – Дзераўная).
  12. Люшнеўская воласць Слонімскага павета Гродзенскай губерні (цэнтр – Люшнева).
  13. Шылавіцкая воласць Слонімскага павета Гродзенскай губерні (цэнтр – Шылавічы).

Метрычныя кнігі і іншыя матэрыялы сакраментальнага характару

На сярэдзіну ХІХ ст. – першую палову ХХ ст. праваслаўнае насельніцтва раёна было прыхаджанамі наступных праваслаўных цэркваў:

  1. Адахаўшчынская (Адахаўская) Іллінская царква ў с. Адахоўшчына Навагрудскага павета Мінскай губерні;
  2. Баранавіцкая Мікалаеўская царква на ст. Баранавічы-Палескія Навагрудскага павета;
  3. Баранавіцкі Пакроўскі сабор у мяст. Баранавічы Навагрудскага павета;
  4. Вольнянска-Чэрніхаўская Троіцкая царква ў с. Вольна Навагрудскага павета;
  5. Востраўская Троіцкая царква ў с. Востраў Навагрудскага павета;
  6. Вяліка-Луцкая (Луцкая) Георгіеўская царква ў с. Вялікія Лукі (Лукі) Навагрудскага павета;
  7. Вяліка-Сваротваўская Троіцкая царква ў с. Вялікая Сваротва Навагрудскага павета;
  8. Гавінавіцкая царква Св. Антонія Пячэрскага ў с. Гавінавічы (цяпер Падгорная) Слонімскага павета;
  9. Гарадзішчанская Троіцкая царква ў мяст. Гарадзішча Навагрудскага павета;
  10. Дабрамысльская Мікалаеўская царква ў с. Дабрамысль Слонімскага павета;
  11. Жалезніцкая Пакроўская царква ў с. Жалезніца Навагрудскага павета;
  12. Ішкалдская Троіцкая царква ў мяст. Ішкалдзь Навагрудскага павета;
  13. Каўпеніцкая Іаана-Прадцечынская царква ў с. Каўпеніца Навагрудскага павета;
  14. Крывошынская Пакроўская царква ў мяст. Крывошын Навагрудскага павета;
  15. Люшнеўская Успенская царква ў с. Люшнева Слонімскага павета;
  16. Мала-Жухавіцкая Іаана-Прадцечынская царква ў с. Малыя Жухавічы Навагрудскага павета;
  17. Мілавідская царква Св. Сергія Раданежскага ў с. Мілавіды Слонімскага павета;
  18. Моўчадская Пятра-Паўлаўская царква ў мяст. Моўчадзь Слонімскага павета;
  19. Навамышская Праабражэнская царква ў мяст. Новая мыш Навагрудскага павета;
  20. Палонкаўская Параскеўская царква ў мяст. Палонка Навагрудскага павета;
  21. Пачапаўская Пакроўская царква ў с. Пачапава Навагрудскага павета;
  22. Стваловіцкая царква Св. Аляксандра Неўскага ў мяст. Стваловічы Навагрудскага павета;
  23. Ястрамбельская Мікалаеўская царква ў с. Ястрамбель (Ястрабель) Навагрудскага павета;
  24. Ятранская Раства-Багародзіцкая царква ў с. Ятра Навагрудскага павета.

Падборка метрычных кніг і іншых матэрыялаў сакраментальнага характару прадстаўлена ў НГАБ Мінска і НГАБ Горадні (пазначаны агульныя храналагічныя рамкі захоўваемых крыніц):

Адахаўшчынская (Адахаўская) царква

Метрычныя кнігі аб хросце (НГАБ Мінска): 1841, 1925-1926, 1929, 1930, 1932, 1934-1936, 1938 гг.

Метрычныя кнігі аб шлюбе (НГАБ Мінска): 1841, 1925-1926, 1929, 1930, 1934-1936, 1938-1939 гг.

Метрычныя кнігі аб смерці (НГАБ Мінска): 1841, 1925-1926, 1929, 1930, 1932, 1934-1936, 1938 г.

Баранавіцкая Мікалаеўская царква

Метрычныя кнігі аб хросце, смерці (НГАБ Мінска): 1900-1904 гг.

Метрычныя кнігі аб шлюбе (НГАБ Мінска): 1901-1904 гг.

Выпісы з метрычных кніг Баранавіцкай Мікалаеўскай царквы

Вольнянска-Чэрніхаўская (Вольнянская) царква

Метрычныя кнігі аб хросце (НГАБ Мінска): 1791-1813, 1785-1799, 1818-1842, 1866-1869, 1936, 1939 гг.

Метрычныя кнігі аб шлюбе (НГАБ Мінска): 1801-1806, 1808-1813, 1839-1842, 1852-1854, 1866-1869, 1936, 1939, 1940 гг.

Метрычныя кнігі аб смерці (НГАБ Мінска): 1782-1806, 1808-1813, 1818-1835, 1837, 1852-1854, 1866-1869, 1936, 1939, 1940 гг.

Востраўская царква

Метрычныя кнігі аб хросце (НГАБ Мінска): 1801-1812, 1818-1834, 1844-1914, 1943-1944 гг.

Метрычныя кнігі аб шлюбе (НГАБ Мінска): 1801-1812, 1841, 1844-1914, 1943-1944 гг.

Метрычныя кнігі аб смерці (НГАБ Мінска): 1801-1812, 1841, 1844-1914, 1943-1944 гг.

Вялікалуцкая (Луцкая) царква

Метрычныя кнігі аб хросце (НГАБ Горадні): 1854-1862 гг.

Метрычныя кнігі аб хросце, шлюбе, смерці (НГАБ Мінска): 1901, 1903, 1920, 1921, 1925-1940 гг.

Вяліка-Сваротваўская (Сваротваўская) царква

Метрычныя кнігі аб хросце (НГАБ Мінска): 1830, 1940-1942 гг.

Метрычныя кнігі аб шлюбе (НГАБ Мінска): 1830, 1942 гг.

Метрычныя кнігі аб смерці (НГАБ Мінска): 1830, 1942 гг.

Шлюбныя экзамены (НГАБ Мінска): 1830 г.

Спісы парафіян-уніятаў (НГАБ Мінска): 1763 г.

Гарадзішчанская царква

Метрычныя кнігі аб хросце, шлюбе, смерці (НГАБ Мінска): 1841, 1844, 1939-1941 гг.

Спісы парафіян-уніятаў (НГАБ Мінска): 1763 г.

Дабрамысльская царква

Метрычныя кнігі аб хросце, шлюбе, смерці (НГАБ Мінска): 1784-1790, 1930 гг.

Метрычныя кнігі аб хросце, шлюбе, смерці (НГАБ Горадні): 1922-1925, 1931, 1935, 1937-1939 гг.

Метрычныя кнігі аб хросце (НГАБ Мінска): 1745-1784 гг.

Метрычныя кнігі аб смерці (НГАБ Мінска): 1762-1784 гг.

Спісы парафіян-уніятаў (НГАБ Мінска): 1784, 1786, 1811 гг.

Жалезніцкая царква

Метрычныя кнігі аб хросце, шлюбе, смерці (НГАБ Мінска): 1830, 1835-1841, 1853-1864, 1901-1902, 1907, 1914, 1942-1944 гг.

Шлюбныя экзамены (НГАБ Мінска): 1830 г.

Ішкалдская царква

Кліравыя ведамасці (НГАБ Мінска): 1888, 1893 гг.

Каўпеніцкая царква

Метрычныя кнігі аб хросце (НГАБ Мінска): 1841, 1860-1867, 1911-1915, 1919-1923, 1925, 1927, 1929-1943 гг.

Метрычныя кнігі аб шлюбе (НГАБ Мінска): 1841, 1860-1867, 1887-1888, 1911-1914, 1918-1923, 1925, 1927, 1929-1943 гг.

Метрычныя кнігі аб смерці (НГАБ Мінска): 1841, 1860-1867, 1881-1888, 1911-1915, 1919-1923, 1925, 1927, 1929-1943 гг.

Крывошынская царква

Метрычныя кнігі аб хросце (НГАБ Мінска): 1867-1893, 1896-1902, 1911, 1913, 1920, 1942-1946 гг.

Метрычныя кнігі аб шлюбе (НГАБ Мінска): 1894-1895, 1898-1902, 1911, 1913, 1920, 1942-1946 гг.

Метрычныя кнігі аб смерці (НГАБ Мінска): 1867-1885, 1889-1892, 1894-1902, 1911, 1913, 1920, 1942-1946 гг.

Люшнеўская царква

Метрычныя кнігі аб хросце, шлюбе, смерці (НГАБ Мінска): 1905-1930 гг.

Метрычныя кнігі аб хросце, шлюбе, смерці (НГАБ Горадні): 1905-1939 гг.

Мала-Жухавіцкая царква

Метрычныя кнігі аб хросце, шлюбе, смерці (НГАБ Мінска): 1841 г.

Шлюбныя экзамены (НГАБ Мінска): 1844-1854, 1870-1911 гг.

Спісы парафіян-уніятаў (НГАБ Мінска): 1763 г.

Мілавідская царква

Метрычныя кнігі аб хросце, шлюбе, смерці (НГАБ Мінска): 1930 г.

Метрычныя кнігі аб хросце, шлюбе, смерці (НГАБ Горадні): 1930, 1932, 1936, 1937, 1939 гг.

Навамышская царква

Метрычныя кнігі аб хросце (НГАБ Мінска): 1841, 1915, 1918-1920, 1922-1924, 1926-1940 гг.

Метрычныя кнігі аб шлюбе (НГАБ Мінска): 1841, 1915, 1919-1921-1924, 1926-1940 гг.

Метрычныя кнігі аб смерці (НГАБ Мінска): 1841, 1915, 1918-1920, 1922-1924, 1926-1940 гг.

Палонкаўская царква

Метрычныя кнігі аб хросце, шлюбе, смерці (НГАБ Мінска): 1841, 1843, 1898-1900, 1902-1904, 1908, 1910-1915, 1920-1947 гг.

Метрычныя кнігі аб хросце (НГАБ Мінска): 1844-1880, 1895-1899 гг.

Метрычныя кнігі аб шлюбе, смерці (НГАБ Мінска): 1844-1855 гг.

Пачапаўская царква

Спісы парафіян-уніятаў (НГАБ Мінска): 1763 г.

Шлюбныя экзамены (НГАБ Мінска): 1830 г.

Метрычныя кнігі аб хросце, шлюбе, смерці (НГАБ Мінска): 1830, 1841, 1940-1941 гг.

Стваловіцкая царква

Метрычныя кнігі аб хросце, шлюбе, смерці (НГАБ Мінска): 1841 гг.

Метрычныя кнігі аб хросце (НГАБ Мінска): 1886-1891 гг.

Ястрамбельская царква:

Метрычныя кнігі аб хросце, шлюбе, смерці (НГАБ Мінска): 1801-1806, 1808-1813, 1841, 1923-1940 гг.

Ятраўская царква

Спісы парафіян-уніятаў (НГАБ Мінска): 1763 г.

Шлюбныя экзамены (НГАБ Мінска): 1830 г.

Метрычныя кнігі аб хросце, шлюбе, смерці (НГАБ Мінска): 1830 гг.

Метрычныя кнігі аб хросце, смерці (НГАБ Мінска): 1841 гг.

Метрычныя кнігі аб хросце, шлюбе, смерці (НГАБ Горадні): 1915-1939 г.

У ХІХ ст. – першай палове ХХ ст. каталіцкае насельніцтва раёна было прыхаджанамі наступных каталіцкіх касцёлаў:

  1. Баранавіцкі касцёл Узвіжання Крыжа Гасподняга ў мяст. Баранавічы;
  2. Баранавіцкі касцёл Маці Божай Каралевы Польшчы ў мяст. Баранавічы;
  3. Быценьскі касцёл у мяст. Быцень Слонімскага павета;
  4. Высоцкі касцёл у с. Высоцк Слонімскага павета;
  5. Гарадзішчанскі касцёл у мяст. Гарадзішча Навагрудскага павета (у 1868 г. пераведзены ў праваслаўную юрыздыкцыю і перароблены пад царкву, у 1919 г. аддадзены каталікам);
  6. Дараўскі касцёл у в. Дарава Навагрудскага павета;
  7. Жалезніцкі касцёл у в. Жалезніца Навагрудскага павета;
  8. Задвейскі касцёл у маёнт. Задвея Навагрудскага павета (у 1870 г. пераведзены ў праваслаўную юрыздыкцыю і перароблены пад царкву, у 1920-я гг. аддадзены каталікам);
  9. Ішкалдскі касцёл у мяст. Ішкалдзь Навагрудскага павета (у 1869 г. пераведзены ў праваслаўную юрыздыкцыю і перароблены пад царкву, у 1921 г. аддадзены каталікам);
  10. Крошынскі касцёл у мяст. Крошын Навагрудскага павета;
  11. Крывошынскі касцёл у мяст. Крывошын Навагрудскага павета (у 1866 г. пераведзены ў праваслаўную юрыздыкцыю і перароблены пад царкву, пасля Першай сусветнай вайны аддадзены каталікам);
  12. Ляснянскі касцёл у в. Лясная Навагрудскага павета;
  13. Моўчадскі касцёл у мяст. Моўчадзь Слонімскага павета (у 1867 г. пераведзены ў праваслаўную юрыздыкцыю і перароблены пад царкву, каля 1921 г. вернуты каталікам);
  14. Навамышскі касцёл у мяст. Новая Мыш Навагрудскага павета;
  15. Навасадскі касцёл (капліца) у в. Навасады Навагрудскага павета;
  16. Паланецкі касцёл у мяст. Паланечка Навагрудскага павета;
  17. Палонкаўскі касцёл у мяст. Палонка Навагрудскага павета;
  18. Сваятыцкі касцёл у мяст. Сваятычы Навагрудскага павета (зачынены пасля паўстання 1863-1864 гг.);
  19. Слонімскі касцёл у гор. Слонім Слонімскага павета;
  20. Стваловіцкі касцёл у мяст. Стваловічы Навагрудскага павета (у 1867 г. пераведзены ў праваслаўную юрыздыкцыю і перароблены пад царкву);
  21. Юшкавіцкі касцёл у в. Юшкавічы Навагрудскага павета.

Парафіі ў Баранавічах, Быцені, Высоцку, Жалезніцы, Лясной, Навасадах, Палонцы, Юшкавічах дзейнічалі толькі ў міжваенны час.

Падборка метрычных кніг і іншых матэрыялаў сакраментальнага характару прадстаўлена ў НГАБ Мінска і НГАБ Горадні (пазначаны агульныя храналагічныя рамкі захоўваемых крыніц):

Баранавіцкія касцёлы Узвіжання Крыжа Гасподняга і Маці Божай Каралевы Польшчы

Метрычныя кнігі аб хросце, шлюбе, смерці (НГАБ Мінска): 1919-1929 гг.

Быценьскі касцёл

Метрычныя кнігі аб хросце, шлюбе, смерці (НГАБ Горадні): 1928-1937 гг.

Высоцкі касцёл

Метрычныя кнігі аб хросце, шлюбе, смерці (НГАБ Горадні): 1921-1937 гг.

Гарадзішчанскі касцёл

Метрычныя кнігі аб хросце, шлюбе, смерці (НГАБ Мінска): 1798-1850, 1863 гг.

Дараўскі касцёл

Метрычныя кнігі аб хросце, шлюбе, смерці (НГАБ Мінска): 1798-1850, 1863, 1891-1941 гг.

Шлюбныя экзамены (НГАБ Мінска): 1931-1939 гг.

Задвейскі касцёл

Метрычныя кнігі аб хросце, шлюбе, смерці (НГАБ Мінска): 1798-1850, 1863 гг.

Ішкалдскі касцёл

Метрычныя кнігі аб хросце, шлюбе, смерці (НГАБ Мінска): 1715-1867 гг.

Шлюбныя экзамены (НГАБ Мінска): 1849-1862, 1865-1867, 1922-1941 гг.

Спісы парафіян (НГАБ Мінска): 1854, 1856-1862, 1865-1867, 1930, [1880-1939 гг.].

Крошынскі касцёл

Метрычныя кнігі аб хросце, шлюбе, смерці (НГАБ Мінска): 1798-1850, 1863 гг.

Крывошынскі касцёл

Метрычныя кнігі аб хросце, шлюбе, смерці (НГАБ Мінска): 1798-1850, 1863 гг.

Ляснянскі касцёл

Метрычныя кнігі аб хросце, шлюбе, смерці (НГАБ Мінска): 1936-1941 гг.

Моўчадскі касцёл

Метрычныя кнігі аб хросце, шлюбе, смерці (НГАБ Мінска): 1802, 1921-1926 гг.

Метрычныя кнігі аб хросце, шлюбе, смерці (НГАБ Горадні): 1866-1867, 1921-1938 гг.

Навамышскі касцёл

Метрычныя кнігі аб хросце, шлюбе, смерці (НГАБ Мінска): 1798-1850, 1863, 1899-1946 гг.

Навасадскі касцёл

Метрычныя кнігі аб хросце, шлюбе, смерці (НГАБ Мінска): 1921-1941гг.

Паланецкі касцёл

Метрычныя кнігі аб хросце, шлюбе, смерці (НГАБ Мінска): 1798-1850, 1863 гг.

Шлюбныя экзамены (НГАБ Мінска): 1827-1862, 1875-1924, 1935-1945 гг.

Спісы парафіян (НГАБ Мінска): 1843, 1847, 1859, 1864-1867, 1876, 1882-1886, 1894, 1896-1899, 1903, 1905-1920, 1927, 1928 гг.

Рэестры шлюбаваных (НГАБ Мінска): 1935-1938 гг.

Палонкаўскі касцёл

Метрычныя кнігі аб хросце, шлюбе, смерці (НГАБ Мінска): 1922-1946 гг.

Сваятыцкі касцёл

Метрычныя кнігі аб хросце, шлюбе, смерці (НГАБ Мінска): 1798-1850, 1863 гг.

Слонімскі касцёл

Метрычныя кнігі аб хросце (НГАБ Горадні): 1866-1917, 1920-1937 гг.

Метрычныя кнігі аб шлюбе (НГАБ Горадні): 1866-1937 гг.

Метрычныя кнігі аб смерці (НГАБ Горадні): 1866-1917, 1920-1937 гг.

Стваловіцкі касцёл

Метрычныя кнігі аб хросце, шлюбе, смерці (НГАБ Мінска): 1798-1850, 1863 гг.

Больш падрабязна захаванасць матэрыялаў сакраментальнага характару ў НГАБ  Мінска і Горадні прапісана тут:

https://archives.gov.by/home/genealogiya/metricheskie-knigi

Па дадзеных генеалога Аляксея Білецкага з Горадні, у фондзе № 606 Дзяржаўнага гістарычнага музея гор. Масквы зберагаюцца метрычныя кнігі, спавядальныя і кліравыя ведамасці па наступных цэрквах і касцёлах Слонімскага і Навагрудскага паветаў (тэрыторыя Баранавіцкага раёна):

Адахаўская Іллінская царква: 1734-1916 гг.

Дараўская Троіцкая царква: 1819, 1843-1915 гг.

Дараўскі касцёл: 1703-1916 гг.

Крывошынская Пакроўская царква: 1794-1934 гг.

Слонімскі Спаса-Праабражэнскі сабор і Слонімская Троіцкая царква: 1840-1918 гг.

Адзінкавыя дакументы па цэрквах у Каўпеніцы, Стваловічах і інш.

Рэвізскія сказкі

У фондзе НГАБ Мінска “Мінская казённая палата” (ф. 333) захоўваюцца асноўныя рэвізскія сказкі 1795-1858 гг., а таксама дадатковыя рэвізскія сказкі за гэтыя і пазнейшыя гады па ўсіх маёнтках Навагрудчыны, зафіксаваных у “Спісе населеных месцаў” за 1861 г.

Прыналежнасць вёскі да маёнтка вызначаецца праз пошукавую сістэму “Дапаможнік”: https://helper.archonline.by/#

Прыклад вызначэння маёнтка па пошукавай сістэме “Дапаможнік”

Паказальнік рэвізскіх сказак па Навагрудскім паваеце Мінскай губерні ў дачыненні да фондаў НГАБ у Мінску прадстаўлены тут: https://archives.gov.by/home/genealogiya/revizskie-skazki/revizskie-skazki-po-minskoj-gubernii/osnovnye-revizskie-skazki-po-novogrudskomu-uezdu-minskoj-gubernii (заглаўныя літары ў рэвізіях на прыгонных сялян за 1811, 1816, 1834 гг. тычацца назваў маёнткаў, за 1850 і 1858 гг. – прозвішчаў памешчыкаў). У тым жа фондзе прадстаўлены рэвізскія сказкі шляхты за 1795, 1811, 1816 гг., мяшчан-хрысціян і мяшчан-яўрэяў.

Рэвізскія сказкі па Слонімскім павеце Гродзенскай губерні прадстаўлены ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў Горадні (ф. 24).

Матэрыялы валасных праўленняў

У НГАБ Мінска прадстаўлены матэрыялы Стваловіцкага (ф. 1513), Гарадзішчанскага (ф. 1616), Востраўскага (ф. 1619) валасных праўленняў. Праблематыка гэтых фондаў зводзіцца да адзінкавай колькасці спраў па паўстанні 1863-1864 гг. У НГАБ Горадні маюцца фонды Шылавіцкага (ф. 157, 222), Дзераўноўскага (ф. 754), Дабрамысльскага (ф. 755), Люшнеўскага (ф. 756) валасных праўленняў, у справах якіх пераважна прыведзены звесткі аб сямейна-маёмасным становішчы сялян за 1885, 1893, 1894 гг., а ў фондзе 157 таксама справы аб выдачы сялянам прыгавораў аб праве валодання ўчасткамі зямлі, складанні ўліковых дадзеных аб прызыўніках, прыгаворы сельскіх сходаў, спісы гаспадароў, пасямейныя спісы сялян, страхавыя ведамасці за 1861, 1876, 1878-1879, 1891, 1900, 1902, 1904, 1906, 1911, 1912, 1914-1915 гг.

Іншыя фонды

Дадатковымі матэрыяламі, якія могуць паведаміць генеалагічныя звесткі па “навагрудскай частцы” тэрыторыі раёна, з’яўляюцца такія фонды НГАБ па як:

а) «Мінская губернская прысутнасць» (ф.1595) і «Мінская губернская прысутнасць па сялянскіх справах» (ф.242), дзе маюцца матэрыялы аб выкупе зямлі ў памешчыкаў пасля 1861 г., пазямельных спрэчках сялян, куплі-продажу зямлі, перасяленні ва ўнутраныя губерні Расійскай імперыі і інш.

 б) «Мінскае ўпраўленне земляробства і дзяржаўных маёмасцяў» (ф.27) змяшчае афіцыйныя інвентары дзяржаўных маёнткаў рэгіёна (гл. вышэй назвы маёнткаў).

в)  «Мінскі губернскі камітэт для складання і разгляду інвентароў» (ф.142) змяшчае афіцыйныя інвентары памешчыцкіх маёнткаў рэгіёна (гл. вышэй назвы маёнткаў).

г) «Мінскі дваранскі дэпутацкі сход» (ф.319) змяшчае пастановы Мінскага ДДС аб прызнанні ў дваранстве Расійскай імперыі, пасямейныя спісы шляхты, родавыя справы з матэрыяламі аб прызнанні, зацвярджэнні/незацвярджанні і судалучэнні да дваранскага роду.

Таксама інфармацыйнымі фондамі НГАБ у дачыненні да Баранавіцкага раёна (частка ў Навагрудскім павеце) з’яўляюцца:

  1. «Канцылярыя мінскага губернатара» (ф.295),
  2. «Мінскае губернскае праўленне» (ф.299),
  3. «Мінскі акруговы суд» (ф.183),
  4. «Навагрудская павятовая управа па справах земскай гаспадаркі» (ф.525),
  5. «Навагрудская павятовая землеўладкавальная камісія» (ф.558),
  6. «Навагрудскае павятовае папячыцельства па апецы над сем’ямі ніжніх воінскіх чыноў, прызваных на вайсковую службу па мабілізацыі» (ф.612),
  7. «Навагрудскае павятовае паліцэйскае ўпраўленне» (ф.614),
  8. «Навагрудская павятовая камісія па ацэнцы земляў, адчужаных з надзелаў сялян для патрэб Палескай казённай чыгункі» (ф.812),
  9. «Навагрудскае павятовае скарбніцтва» (ф.1004),
  10. «Навагрудская павятовая па чыншавых справах прысутнасць» (ф.1024).
  11. «Навагрудская павятовая земская управа» (ф.1038),
  12. «Навагрудскі павятовы з’езд земскіх начальнікаў» (ф.1046),
  13. «Навагрудская павятовая па сялянскіх справах прысутнасць» (ф.1208),
  14. «Навагрудская павятовая па рэкруцкіх справах прысутнасць» (ф.1231).

Вопісы: https://niab.by/newsite/by/navukova-davedachny-aparat

Фонды павятовага і губернскага значэння па Дзераўноўскай, Люшнеўскай, Шылавіцкай валасцям Слонімскага павета Гродзенскай губерні прадстаўлены ў НГАБ Горадні.

Вопісы: https://niab.grodno.by/science

Спісы выбаршчыкаў у сейм Польскай Рэспублікі могуць быць прадстаўлены ў фондах акруговых выбарчых камісій Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці (ДАГВ):

https://fk.archives.gov.by/quick/%D0%9E%D0%BA%D1%80%D1%83%D0%B6%D0%BD%D0%B0%D1%8F+%D0%B8%D0%B7%D0%B1%D0%B8%D1%80%D0%B0%D1%82%D0%B5%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D0%B0%D1%8F+%D0%BA%D0%BE%D0%BC%D0%B8%D1%81%D1%81%D0%B8%D1%8F/

Калі фінальна ацэньваць перспыктывы канструявання генеалогіі па тэрыторыі Навагрудскага раёна, то нягледзячы на значныя лакуны ў захаванні метрык і іншых матэрыялаў сакраментальнага характару, магчыма спыніцца на паказальніку ў 75 %.

Падрыхтаваў Вадзім Урублеўскі,

29.03.2022

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *


8 × = 72