Астравецкі раён размешчаны ў басейне ракі Вілія, на паўночна-заходняй ускраіне Беларусі, у зоне этнічнага памежжа. У геаграфічным сэнсе ў межах раёна вылучаюцца наступныя часткі: 1) Астравецкая, паўднёвая, у басейне ракі Лоша; 2) Варнянска-Гервяцка-Міхалішкаўская, цэнтральная; 3) Кемелішкаўска-Жэлядска-Клюшчанская, пааўночная, на поўнач ад ракі Вілія).
Раён заснаваны 15 студзеня 1940 года ў складзе Вілейскай, з 1944 – Маладзечанскай, з 1960 – Гродзенскай вобласці. Раён перажыў перыяд скасавання 1962-1965 гг. Цэнтр атрымаў статус гарадскога пасёлка ў 1958 годзе. На 2019 г. у раёне пражывала 27 683 чал., з іх 12 837 у Астраўцы.

Краязнаўчы нарыс гэтаму рэгіёну прысвяціў выбітны дзеяч беларускай культуры Адам Восіпавіч Мальдзіс (1932-2012), ураджэнец вёскі Расолы (на захад ад Астраўца):
Мальдзіс, А. Астравеччына, край дарагі…: Нарыс. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1977. — 208 с.
https://www.rulit.me/books/astravechchyna-kraj-daragi-read-428417-1.html

У 1795-1918 гг. тэрыторыя раёна ўваходзіла ў склад Віленскага і Свянцянскага паветаў Віленскай губерні Расійскай імперыі. У адміністрацыйным плане гэта былі тэрыторыі наступных валасцей: Аляксандраўскай, Кемелішскай, Лынтупскай, Свірскай (усе – Свянцянскі павет), Быстрыцкай, Варнянскай, Шумскай (усе – Віленскі павет). Да ліку буйных населеных пунктаў неабходна аднесці сёлы Астравец і Гервяты, мястэчка Міхалішкі (усе – Варнянская воласць), сяло Быстрыца (Быстрыцкая воласць), мястэчка Кемелішкі (Кемелішская воласць), мястэчка Клюшчаны (Лынтупская воласць), мястэчка Свіранка і сяло Жэлядзь (Аляксандраўская воласць). Тэрыторыя Свянцянскага павета ў 1922 г. увайшла ў склад Віленскага ваяводства, у яго ж склад увайшла пад назвай Віленска-Трокскага павета тэрыторыя Віленскага павета.
На сярэдзіну ХІХ ст. праваслаўных прыходаў на тэрыторыі Астравеччыны не зафіксавана, аб чым каларытна сведчыць ружовы колер на атласе А.Ф. Рыцціха (ім пазначаліся каталіцкія парафіі). Верагодна, праваслаўным даводзілася дабірацца да цэркваў у Вільні, Свянцянах, Ашмянах, Спягле. Насуперак, у рэгіёне дзейнічала больш дзесяць рымска-каталіцкіх парафій: Астравецкая, Быстрыцкая, Варнянская, Гервяцкая, Жэлядзкая, Кемелішкаўская, Клюшчанская, Міхалішкаўская, Свіранская, Сольская (Гудагайская парафія не існвала з 1832 па 1906 гг., жыхары былі прыпісаныя да Солаў Ашмянскага павета).
У НГАБ Горадні захаваліся наступныя метрычныя кнігі па гэтых парафіях:
Астравецкі касцёл
Метрычныя кнігі (хрост): 1910-1938 гг.
Метрычныя кнігі (шлюб, смерць): 1910-1921, 1923-1938 гг.
Быстрыцкі касцёл
Метрычныя кнігі (хрост, шлюб): 1919-1939 гг.
Метрычныя кнігі (смерць): 1919-1938 гг.
Варнянскі касцёл
Метрычныя кнігі (хрост): 1877-1938 гг.
Метрычныя кнігі (шлюб, смерць): 1891-1938 гг.
Гервяцкі касцёл
Метрычныя кнігі (хрост): 1848-1851, 1856-1860, 1877-1883, 1891-1939 гг.
Метрычныя кнігі (шлюб): 1883-1939 гг.
Метрычныя кнігі (смерць): 1848-1868, 1887-1892, 1895-1910, 1912-1939 гг.
Гудагайскі касцёл
Метрычныя кнігі (хрост, смерць): 1906-1938 гг.
Метрычныя кнігі (шлюб): 1906-1939 гг.
Жэлядскі касцёл
Метрычныя кнігі (хрост): 1865, 1919-1938 гг.
Метрычныя кнігі (шлюб): 1865, 1920-1938 гг.
Метрычныя кнігі (смерць): 1865, 1918-1938 гг.
Кемелішкаўскі касцёл
Метрычныя кнігі (хрост): 1846-1853, 1858-1938 гг.
Метрычныя кнігі (шлюб): 1863-1938 гг.
Метрычныя кнігі (смерць): 1865-1938 гг.
Клюшчанскі касцёл
Метрычныя кнігі (хрост, шлюб, смерць): 1865-1938 гг.
Міхалішкаўскі касцёл
Метрычныя кнігі (хрост): 1836-1848, 1884-1939 гг.
Метрычныя кнігі (шлюб): 1891-1892, 1895-1919, 1921-1938 гг.
Метрычныя кнігі (смерць): 1891-1892, 1895-1938 гг.

(НГАБ Горадні. Ф. 212.Воп.1. Спр.1)
Свіранскі касцёл (в. Вялікія Свіранкі)
Метрычныя кнігі (хрост): 1827-1848, 1857-1862, 1865-1939 гг.
Метрычныя кнігі (шлюб): 1848-1861, 1865-1939 гг.
Метрычныя кнігі (смерць): 1827-1842, 1861-1891, 1893-1939 гг.
Сольскі касцёл
Метрычныя кнігі (хрост): 1834, 1836-1840, 1842-1848, 1850-1854, 1856-1861, 1863-1939 гг.
Метрычныя кнігі (шлюб): 1835-1848, 1850-1854, 1856-1861, 1863-1938 гг.
Метрычныя кнігі (смерць): 1834-1837, 1839, 1841-1848, 1850-1854, 1856-1861, 1863-1939 гг.
Фондавы каталог з пошукам па НГАБ Горадні: https://fk.archives.gov.by/catalogue/10/
Вопісы НГАБ Горадні: https://niab.grodno.by/science
У Дзяржаўным гістарычным архіве Літвы (ДГАЛ) захоўваюцца метрычныя кнігі і іншыя матэрыялы сакраментальнага характару па гэтых парафіях за XVIII – першую палову ХІХ ст. Напрыклад, метрыкі Гудагайскай парафіі маюцца на захаванні ДГАЛ за 1798-1829 гг. (фонд 604, Духоўная кансісторыя Віленскага епіскапства).
Менавіта ў ДГАЛ змяшчаюцца павятовыя і губернскія фонды па гэтай мясцовасці: https://vilnius.penki.lt/fondy.html (рэвізскія сказкі Віленскай губерні знаходзяцца ў фондзе 515).
У дачыненні да міжваеннага калягенеалагічнага пошуку цікавым уяўляецца фонд Віленска-Трокскага павятовага стараства № 592 Занальнага дзяржаўнага архіва гор. Маладзечна: https://fk.archives.gov.by/fond/10230. Тут змяшчаюцца планы, праекты земляў вёсак, засценкаў, ваколіц, дзяржаўных і прыватных маёнткаў, сядзіб, урочышчаў за 1920–1939 гг.
Даследаванне генеалогіі па Астравецкім раёне мае добрую перспектыву па прычыне станоўчай захаванасці метрычных кніг каталіцкіх касцёлаў Астравеччыны ў НГАБ Горадні і ДГАЛ Вільні. У працэнтных суадносінах пабудовы радаводу да другой паловы XVIII ст. магчыма спыніцца на паказальніку ў 70 %.
Падрыхтаваў Вадзім Урублеўскі,
28.01.2022