ГЕНЕАЛАГІЧНЫЯ КРЫНІЦЫ Ў ФОНДЗЕ НДА КНІГАЗНАЎСТВА НАЦЫЯНАЛЬНАЙ БІБЛІЯТЭКІ БЕЛАРУСІ (пералік ад А.М. Сцебуракі)

БЕРАСЦЕЙСКАЯ ВОБЛАСЦЬ:

Метрычная кніга ўніяцкай царквы ў в. Вострава, Лунінецкі раён. (Шлюбы, хрышчэнні). Польская мова., 1774 – 1798 гг. (шыфр – 11Рк746).

ВІЦЕБСКАЯ ВОБЛАСЦЬ:

Метрычная кніга каталіцкага парафіяльнага касцёла ў м. Пагост Мёрскі раён. (раней Дзісненскі павет, Віленскай губ.) Аб хрышчэнні. Польская мова. 1842–1848 гг. (шыфр – 30Н//289К(026))

Метрычная кніга каталіцкага парафіяльнага касцёла ў м. Пагост Мёрскі раён. Аб хрышчэнні. Руская мова. 1849–1858 гг. (шыфр –30Н//287К(026))

Метрычная кніга каталіцкага парафіяльнага касцёла ў м. Пагост Мёрскі раён Аб хрышчэнні. Руская мова. 1858–1862 гг. (шыфр – 30Н//324К(026))

Метрычная кніга каталіцкага парафіяльнага касцёла ў м. Пагост Мёрскі раён. Аб хрышчэнні. Руская мова. 1872–1888 гг. (шыфр – 30Н//288К(026)

Метрычная кніга каталіцкага касцёла ў Камаях Пастаўскага раёну. Аб хрышчэнні. Лацінская мова. 1715–1745 гг. (шыфр –091/224).

Метрычная кніга стараверскай царквы ў в. Ракаўцы, Шаркаўшчынскі раён (зараз у рысе г.п. Шаркаўшчына) за 1921 г. Аб хрышчэнні. (шыфр – 11Н//8К(026)).

Метрычная кніга стараверскай царквы ў в. Ракаўцы, Шаркаўшчынскі раён, за 1933 г. Аб памерлых (шыфр – 11Н//9К(026)).

Метрычная кніга стараверскай царквы ў в. Ракаўцы, Шаркаўшчынскі раён, за 1939 г. Аб шлюбах (шыфр – 11Н//10К(026))

Кніга перадшлюбных экзаменаў праваслаўнай царквы ў в. Норыца Пастаўскага раёну (раней — Вілейскага павету) 1873 – 1883 гг. (шыфр – 11Н//321Ф, Фонд Уладзіміра Ліхадзедава).

З выставы ў НББ за люты-сакавік 2019 г.

ГАРАДЗЕНСКАЯ ВОБЛАСЦЬ:

Метрычная кніга ўніяцкай царквы ў в. Мізгіры, Слонімскі раён. Пахаванні 1752 – 1772 гг., шлюбы 1778 г., спісы прыхаджан па сем’ях у паселішчах парафіі за 1749, 1750 і пазнейшыя гады. Польская мова. (шыфр – 096/4018К).

Спаведныя ведамасці праваслаўнай царквы ў в. Малыя Жухавічы, Карэліцкі раён. 1827–1843 гг. (шыфр – 30Н//356К(026)). Гэта частка архіва царквы. У НББ есць шэраг рукапісаў маёмаснага характару).

Спаведныя ведамасці праваслаўнай царквы ў в. Малыя Жухавічы, Карэліцкі раён. 1880–1886 гг., (шыфр – 30Н//357К(026))

Спаведныя ведамасці праваслаўнай царквы ў в. Малыя Жухавічы, Карэліцкі раён. 1933–1935 гг., 60 л. (шыфр – 11//1К(026))

Спаведныя ведамасці прыхадской царквы Святога Мікалая ў в. Самуйлавічы (зараз вёска Самуйлавічы Дольныя ў Мастоўскім раёне) 1903–1905 гг. (шыфр – 30Н//353К(026)).

Спаведныя ведамасці прыхадской царквы Святога Мікалая ў в. Самуйлавічы за 1901, 1905, 1906, 1908, 1910, 1913, 1914 і кліравыя ведамасці за 1926, 1932, 1934, 1935, 1936, 1937 гг. (шыфр – 30Н//359К(026))

Кніга перадшлюбных экзаменаў праваслаўнай царквы Святога Мікалая ў в. Самуйлавічы 1941г., – 9 л.(шыфр – 30Н//1828(026))

Кніга перадшлюбных экзаменаў праваслаўнай царквы Святога Мікалая ў в. Самуйлавічы 1941г., – 6 л. (шыфр – 30Н//1831(026))

Кніга перадшлюбных экзаменаў праваслаўнай царквы Святога Георгія ў Гальшанах Ашмянскага раёну. 1844 – 1845 гг., – 54 л. Тут жа асобны сшытак спаведных ведамасцяў прыхаджан царквы за 1922 г. (шыфр – 11Рк1010Ф).

ГОМЕЛЬСКАЯ ВОБЛАСЦЬ:

Метрычная кніга ўніяцкай царквы ў Чабатовічах, Буда-Кашалёўскі раён, Польская і царкоўнаславянская (з 1796 г.) мовы., 1784–1797 гг. Аб хрышчэнні. (шыфр – 091/262К).

Метрычная кніга каталіцкі парафіяльны касцёл у Мазыры 1815 – 1829 гг. Аб памерлых.Лацінская мова. (шыфр – 091/230K).

МАГІЛЁЎСКАЯ ВОБЛАСЦЬ:

Метрычная кніга каталіцкага парафіяльнага касцёлу ў Магілёве 1827 – 1835 гг. Польская мова., 47 л. (шыфр – 096/259К).

Метрычная кніга Быхаўскага парафіяльнага касцёла канонікаў рэгулярных латэранскіх. Лацінская мова. (Хросты, шлюбы, пахаванні). 1747–1776 гг. (шыфр – 096/4995). Гэта частка архіва кляштара, зачыненага пасля паўстання 1830-31 гг. У НББ захоўваецца шэраг рукапісных дакументаў маёмаснага характару.

МІНСКАЯ ВОБЛАСЦЬ:

Метрычная кніга ўніяцкай царквы ў Самахвалавічах, Мінскі раён. (Шлюбы, хрышчэнні). Польская мова., 1774–1779 гг. (шыфр – 096/4364К; паходзіць з даваеннага збору НББ).

Кніга перадшлюбных экзаменаў праваслаўнай царквы ў Блячыне ў Слуцкім павет 1876–1903 гг., 432 л. (Зараз в. Садовая Клецкага раёну). Руская мова, (шыфр – 11Рк497). Ёсць іншыя дакументы з гэтай царквы.

Кніга перадшлюбных экзаменаў праваслаўнай царквы ў Блячыне ў Нясвіжскім павет 1929–1943 гг., 422 л. Руская мова, (шыфр – 11Рк496).

Алфавітны спіс памерлых Будслаўскі каталіцкі касцёл 1780–1855 гг. (Мядзельскі раён). – 83 л. Польская мова, (шыфр – 30Н//665К(026)).

Алфавітны спіс шлюбаў у Будслаўскім каталіцкім касцёле 1780 – 1855 гг. – 92 л. Польская мова, (шыфр – 30Н//664К(026)).

Алфавітны спіс народжаных Будслаўскі каталіцкі касцёл 1780 – 1900 гг. Літары: “A – L”. – 100 л. Польская мова, (шыфр – 30Н//666К(026)).

Алфавітны спіс народжаных Будслаўскі каталіцкі касцёл 1780 – 1900 гг. Літары: “M – Z”. – 80 л. Польская мова, (шыфр – 30Н//667К(026)).

Кніга перадшлюбных экзаменаў праваслаўнай царквы ў Новым Свержані ў Стаўбцоўскага раёна 1875–1884 гг., 236 л. Руская мова, (шыфр – 11Рк417К).

Дадатковыя крыніцы:

Каляндарны запіс памерлых манахаў бернардзінцаў у Беларусі з канца ХVII – да 1870-ых гг. Лацінская мова. Дакумент у форме табліцы, дзе адзначаюцца імя і прозвішча, духоўнае званне, месца і год смерці. (“Згадваюцца душы айцоў і братоў нашага краю ў розных месцах памерлых. Душы сваіх і ўсіх верных нябожчыкаў праз міласэрнасць Бога хай спачываюць у міры…. . ” 366 л. (па колькасці дзён у годзе для памінання), (шыфр – 096/4488).

Кніга перадшлюбных экзаменаў 1841–1844 гг. Скрудальскай Пакроўскай царквы Зельбургскага павету Курляндскай губ., Полацкай духоўнай кансісторыі (зараз у Латвіі). – 50 л. (Фонд Уладзіміра Ліхадзедава №10, часовая частка).

Метрыкі дасяжныя ў ЧЗ рукапісаў, старадрукаў і рэдкіх выданняў. Перад замовай неабходна прадставіць адносіны ад арганізацыі, або напісаць заяву аб неабходнасці весці працу з рукапісным фондам НББ.

Стан на 27.03.2019 г.

Складальнік – Анатоль Сцебурака

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *


6 × = 36