Артыкулы Сяргея Рыбчонка ў адкрытым доступе

РЫБЧОНАК Сяргей Аляксандравіч нарадзіўся 7 верасня 1966 года ў Мінску, праходзіў службу ў савецкай арміі (1985–1987), скончыў гістарычны факультэт БДУ (1990), працаваў навуковым супрацоўнікам у аддзеле інфармацыі і навуковага выкарыстання дакументаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў Мінску (1990–2009), у аддзеле інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі (2010–2013), на кафедры крыніцазнаўства гістарычнага факультэта БДУ (з 2010 па цяперашні час), у Інстытуце гісторыі Акадэміі Навук (з 2013 па цяперашні час).

Рыбчонак

 

Абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме: “Крыніцы масавага паходжання па генеалогіі Беларусі сярэдзіны XVII – пачатку ХХ ст. (па матэрыялах Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі)” (2010).

Даследуе генеалогію шляхты ВКЛ, праблемы крыніцазнаўства і гісторыі Беларусі Сярэдніх вякоў і пачатку Новага часу. Аўтар больш за 50 навуковых публікацый, у тым ліку манаграфій “Малы гербоўнік Наваградзкай шляхты” (Мінск, 1997; складальнік і адзін з аўтараў), “Гербоўнік беларускай шляхты” (Т. 1–2. Мінск, 2002, 2007; складальнік і адзін з аўтараў), “Род Іллінічаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XV – XVI стст.: радавод, гербы, уладанні” (Мір, 2015; у суаўтарстве з Р. Аляхновіч і А. Шаландам) і інш. Аўтар-складальнік метадычнага дапаможніка “Крыніцы па генеалогіі Беларусі XVI – пачатак ХХ ст.” (Мінск, 2003).

Асобныя артыкулы аўтара змешчаны на наступным рэсурсе:

https://nasb-by.academia.edu/SergueyRybchonok

01.05.2018

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *


9 + = 15