Апытальнік:
Аўтар Вадзім Урублеўскі
І. Генеалогія
- Прозвішча, імя, імя па бацьку.
- Дата і месца нараджэння.
- Месца цяперашняга пражывання. Дзе пражывалі дагэтуль?
- Інфармацыя пра бацьку. Прозвішча, імя, імя па бацьку, гады жыцця, месцы нараджэння, пражывання і смерці, род заняткаў і рабочая спецыяльнасць, адукацыя, веравызнанне, адносіны да Бога, да іншых людзей, да працы. Якія цікавыя здарэнні з яго ўдзелам можаце прыгадаць?
- Інфармацыя пра бацькоў бацькі (пытанні такія ж).
- Інфармацыя пра маці. Прозвішча, імя, імя па бацьку, гады жыцця, месцы нараджэння, пражывання і смерці, род заняткаў і рабочая спецыяльнасць, адукацыя, веравызнанне, адносіны да Бога, да іншых людзей, да працы. Якія цікавыя здарэнні з яе ўдзелам можаце прыгадаць?
- Інфармацыя пра бацькоў маці (пытанні такія ж).
- Інфармацыя пра братоў і сясцёр. Імёны, гады жыцця, месцы нараджэння, пражывання і смерці, род заняткаў і рабочая спецыяльнасць, склад сям’і, адукацыя, веравызнанне, адносіны да Бога, да іншых людзей, да працы.
- Інфармацыя пра мужа. Прозвішча, імя, імя па бацьку, гады жыцця, месцы нараджэння, пражывання і смерці, род заняткаў і рабочая спецыяльнасць, адукацыя, веравызнанне, адносіны да Бога, да іншых людзей, да працы. Якія цікавыя здарэнні з яго ўдзелам можаце прыгадаць?
- Інфармацыя пра бацькоў мужа. Прозвішчы, імёны, імёны па бацьку, гады жыцця, месцы нараджэння, пражывання і смерці, род заняткаў і рабочая спецыяльнасць, адукацыя, веравызнанне, адносіны да Бога, да іншых людзей, да працы. Якія цікавыя здарэнні з іх удзелам можаце прыгадаць?
- Інфармацыя пра ўласных дзяцей і іх сем’і. Прозвішча, імя, імя па бацьку, гады жыцця, месцы нараджэння, пражывання і смерці, род заняткаў і рабочая спецыяльнасць, адукацыя, веравызнанне.
ІІ. Асабістае
- Самы яркі ўспамін дзяцінства.
- Аб чым вы марылі ў дзяцінстве? Кім хацелі стаць?
- Як вы любілі бавіць свой вольны час?
- Хто быў ваш лепшы сябар (ці сяброўка) у дзяцінстве? Як склаўся яго (яе) жыццёвы лёс?
- Ці помніце сваю першую настаўніцу?
- Ці помніце сваю першую любоў?
- Ці ўмелі вы маляваць? Складаць вершы? Спяваць? Танчыць? Выступаць на сцэне? Граць на інструментах? Што з гэтага рабілі ў маладосці найлепш і чаму навучыліся пазней?
- Як пазнаёміліся з мужам? Дзе і як адгулялі вяселле? Ці вянчаліся з мужам?
- Якую ўстанову адукацыі скончылі (калі школа, то колькі класаў)? Якую атрымалі спецыяльнасць?
- Ці з’яўляліся піянеркай, камсамолкай, ці ўступілі ў партыю? У чым заключаліся вашы партыйныя абавязкі? Ці даводзілася выступаць на сходах?
- Дзе і па якой спецыяльнасці працавалі?
- З якімі знакамітымі людзьмі былі знаёмы? Што можаце прыгадаць аб іх?
- Ад каго цяпер адчуваеце найбольшую падтрымку ў свае гады? Ад дзяржавы? Дзяцей? Суседзяў? Аднавяскоўцаў?
- Ці давялося вам перанесці цяжкую хваробу?
- Ці задумваліся глыбока над сэнсам жыцця чалавека на зямлі?
- Ці верыце ў Бога? Як вы прыйшлі да яго? Ці адчуваеце вы прысутнасць Бога ў сваім жыцці?
- Ці часта бываеце ў царкве? Па якой прычыне? Як вы разумееце сэнс хрысціянскага набажэнства, таямніцы споведзі і прычасця?
- Якія малітвы вы ведаеце?
- Ці снілі кагосьці з памерлых блізкіх?
- Ці верыце ва Ўваскрасенне памерлых?
- Распавядзіце пра абразы, якія ў вас ёсць. Калі і як яны ў вас з’явіліся? Хто ці што на іх адлюстравана?
- Дзе бывалі акрамя роднай вёскі? Ці даводзілася выязджаць за межы вобласці і куды?
ІІІ. Геаграфія і гісторыя вёскі
- З якіх вуліц складаецца вёска? Якія з іх даўнейшыя, а якія ўзніклі нядаўна? Як называецца вуліца, на якой вы жывяце?
- Прыгадайце мясцовыя найменні ляскоў, урочышчаў, палёў, хутароў побач з вёскай?
- Прыгадайце гісторыю вёскі. Як яна ўзнікала? Што вы ведаеце пра яе былых памешчыкаў? Людзі з якімі прозвішчамі яе заснавалі і засялілі. Якія прозвішчы былі распаўсюджаны да вайны, а якія пашыраны цяпер?
- Колькі насельніцтва было ў вёсцы да вайны, а колькі пражывае цяпер?
- У які час пабудавана Ваша хата і гаспадарчыя пабудовы каля яе? З чаго будаваліся? Ці ёсць печ, сенцы, камора, скляпенне, гарышча? Колькі маецца пакояў? У які час пабудаваны большасць цяпер існуючых у вёсцы дамовак? Якія ставілі калодзежы ў 1930-1950-я гг.?
IV. Вясковыя сем’і
- Якую мянушку мела сям’я вашых бацькоў? Якія мянушкі мелі сем’і вашых дзядуль і бабуль? Якімі мянушкамі празываліся іншыя сем’і? Прыгадайце асабістыя мянушкі родных і вяскоўцаў.
- Наколькі вялікімі былі сем’і? Колькі ў сярэднім было дзяцей у кожнай? Колькі было дзяцей у сям’і вашых бацькоў? Колькі нарадзілася дзяцей у вас?
- Ці былі сакральныя імёны, якія давалі народжаным з надзеяй, што яны захаваюць ім жыццё (паслужаць абярэгам)?
- Ці былі на вёсцы дзеці, народжаныя па-за шлюбам? Як іх называлі? Якое было стаўленне да іх?
- Ці бывалі выпадкі, калі ў межах адной сям’і народжанае дзіця называлі імем памерлага старэйшага браціка ці сястрычкі?
- Каго ў сем’ях нараджалася болей – хлопчыкаў ці дзяўчынак?
- Якія сем’і былі найбольш працавітыя, а якія найбольш ленаватыя?
V. Фізічны стан, маральнасць, асаблівасці паводзінаў
- Ці былі ў вёсцы асілкі, якія вылучаліся асаблівым здароўем? У чым праяўлялася іх фізічная сіла? Прыгадайце прозвішчы і імёны.
- Ці былі на вёсцы калекія, бязногія і бязрукія? З-за чаго яны былі такімі? Якімі былі адносіны да іх? Прыгадайце прозвішчы і імёны.
- Ці былі ў вёсцы сляпыя і глухія? З-за чаго яны былі такімі? Якімі былі адносіны да іх? Прыгадайце прозвішчы і імёны.
- Ці былі ў вёсцы хворыя на розум ці эпілептыкі? З-за чаго яны былі такімі? Якімі былі адносіны да іх? Прыгадайце прозвішчы і імёны.
- Прыгадайце сем’і, якія вылучаліся асаблівай маральнасцю і культурнасцю.
- Ці былі ў вёсцы злачынцы? Калі злачыннасці было найбольш? У чым яна заключалася (забойства, крадзеж, гвалт)? Якое злачынства было найбольш страшным у свядомасці людзей?
- Параўнайце як адносіліся да алкаголю ў даваенны час, а як зараз. Ці былі ў вёсцы моцна п’ючыя? Калі п’янства было найбольш? На вашу думку, па якой прычыне п’юць і пілі?
- Ці былі ў вёсцы да вайны асаблівыя аматары запаліць цыгарку. Што і як курылі? На вашу думку, па якой прычыне кураць і курылі?
- Ці былі ў вёсцы асабліва актыўныя карцёжнікі? Прыгадайце прозвішчы і імёны. Як склаўся іх лёс?
- Прыгадайце асабліва вясёлых жартаўнікоў, людзей з асабліва дасціпных пачуццём гумару?
- Прыгадайце найбольш актыўных і дзейсных аднавяскоўцаў. Дзе яны працавалі і чаго дабіліся?
- Прыгадайце найбольш нелюдзімых аднавяскоўцаў? Як да іх ставіліся?
VI. Узаемадачыненні з навакольнай прыродай
- На якіх рэках і азёрах адпачывалі ўлетку? Ці ўмелі дарослыя і дзеці плаваць? Ці ўмелі плаваць вы?
- Ці былі ў ваколіцах вёскі крыніцы, вада з якіх лічылася святой і цудадзейнай? Дзе размяшчаліся? Што можаце згадаць пра іх?
- Чым і дзе лавілі рыбу. Якую? Прыгадайце найбольш вядомых рыбакоў?
- Наколькі дазвалялася ў савецкі час карыстацца лесам? З якіх дрэў будавалі хаты?
- Ці былі ў вашай мясцовасці асабліва старыя дрэвы (дубы, таполі, ясені)? Ці захаваліся яны да нашага часу?
- Ці любілі Вы хадзіць у грыбы і ягады. Якія грыбы і ягады збіралі? Хто быў найлепшым грыбніком і ягаднікам?
- Прыгадайце свае і чужыя выпадкі сутыкнення з дзікай жывёлай (ваўкамі, дзікамі, ласямі, аленямі, мядзведзямі, зубрамі)? Хто быў найлепшым паляўнічым?
- Ці гнездаваліся птушкі ў страсе вашай хаты і побач? Якія? Якімі былі адносіны да іх у дарослых і дзяцей?
VII. Рэлігійнае жыццё
- Ці была ў вёсцы царква? Дзе размяшчалася? У гонар каго ці чаго была асвечана?
- Каго з яе свяшчэнна- і царкоўнаслужыцеляў вы помніце? Распавядзіце пра іх. Як да іх ставіліся вяскоўцы?
- Ці былі вашыя родныя веруючымі, ці хадзілі на службы, ці дапамагалі ў набажэнствах?
- Прыгадайце асабліва набожных і праведных людзей.
- Ці былі на вёсцы юродзівыя, незвычайныя і відушчыя людзі, якія прадказвалі нейкія здарэнні, адзначаліся празарлівасцю?
- Калі, дзе і ў якой веры вас хрысцілі? Хто хрысціў (прозвішчы і імёны бацюшкі і хросных)? Ці было ваша выхаванне рэлігійным? Ці быў хрышчаны ваш муж?
- Ці верылі ў варажбу, магію, гаданне? Хто гэтым займаўся?
- Як успрымалі і шанавалі раней крыж і распяцце? Дзе ставілі крыжы? З якой мэтай? Ці захаваліся такія ў вёсцы?
- Як адносіліся да нябожчыкаў? Ці верылі ва Ўваскрасенне памерлых? Якія павер’і вакол памерлых памятаеце?
VIII. Культура
- Хто з вёскі ў даваенны час быў граматным? Ці выпісвалі газеты?
- Ці была ў вёсцы школа і дзе размяшчалася? Прыгадайце дырэктараў і настаўнікаў школы перыяду свайго там навучання.
- У якую вопратку апраналіся да вайны? З якой матэрыі? Як называліся элементы звычайнага і святочнага мужчынскага і жаночага касцюмаў? Апішыце. Ці ўжываліся элементы арнаменту?
- Хто шыў адзенне да вайны? Хто быў найлепшым ткачом ці ткачыхай? Калі пачалі закупаць адзенне ў дзяржавы і перасталі ткаць самі?
- Ці быў у вёсцы клуб і дзе размяшчаўся? Якія мерапрыемствы там праводзіліся?
- Як на вёсцы ладзіліся вячоркі? Хто і на якіх інструментах граў? Якія мелодыі? Ці засталі вы дудароў і цымбалістаў? Ці бачылі дуды, цымбалы, жалейку?
- Ці былі сярод жыхароў вашай вёскі спевакі, людзі з добрымі музычнымі галасамі? Якія спяваліся песні?
- Прыгадайце найлепшых танцораў? Якія танцы танчылі ў часы вашага дзяцінства і маладосці?
- Ці былі ў вёсцы мастакі, ці тыя, хто прыгожа маляваў?
- Ці былі ў вёсцы казачнікі-баюны, ці проста людзі якія прыгожа распавядалі розныя цікавыя гісторыі?
- Ці выйшлі з вашай вёскі культурныя дзеячы?
- Якія стравы гатавалі на святочны стол? Што елі звычайна? Якія святы адзначалі? Хто ў вёсцы адзіны мог рабіць нейкую асабліва рэдкую і смачную страву?
- Ці была ў вёсцы грамадская лазня? Дзе размяшчалася? Па якіх днях мыліся? Хто адказваў за яе атапленне? Ці былі лазні пры хатах?
IX. Адносіны да культурных праяў новага часу
- Калі і ў каго з’явіўся першы ровар? Калі і ў каго з’явіўся першы тэлевізар? Калі з’явілася першая радыёкропка?
- Калі мужчыны пачалі галіць бароды і вусы? Хто прыўнес гэту моду ў вашу вёску? Як вы лічыце з чым гэта звязана?
- Калі жанчыны пачалі адмаўляцца ад хустак і спадніц? Хто прыўнес гэту моду ў вашу вёску? Як вы лічыце з чым гэта звязана?
- Калі з’явіўся тэлевізар у вас? Як ставіцеся да ўсяго, што па ім паказваюць?
- Як адносіцеся да цяперашняй эпохі матэрыяльнага дабрабыту і камфорту і ў той жа час бездухоўнасці?
- Якое ваша стаўленне да цяперашняй моладзі?
X. Медыцына
- Ці быў у вёсцы фельдшарска-акушэрскі пункт і дзе размяшчаўся? Прыгадайце дактароў, якія там працавалі.
- Ці былі на вёсцы свае знахары, да якіх звярталіся з мэтай аказання дапамогі пры лячэнні жывёлы і людзей. Як іх звалі?
XI. Сельскагаспадарчыя, рамесныя, гандлёвыя заняткі
- Каго з вяскоўцаў вы можаце прыгадаць як асабліва працавітага і добрага працаўніка?
- Ахарактарызуйце сваю працу ў калгасе. Рэжым працы. Асноўныя заняткі вясной, летам, восенню, зімой. Стан працоўнага інвентару, наяўнасць механізаванай тэхнікі.
- Якую свойскую жывёлу трымалі вы і іншыя? У якой колькасці?
- Ці вырошчвалі пчол у калгасе? Хто гадаваў пчол самастойна? Мёд прадавалі ці спажывалі самі?
- Хто ў вёсцы быў кавалём і дзе стаяла кузня? Як да яго і яго справы адносіліся людзі?
- Хто ў вёсцы быў млынаром і дзе стаяў млын? Як да яго і яго справы адносіліся людзі?
- Ці былі ў вёсцы свае шаўцы, краўцы, кушнеры? Назавіце.
- Прыгадайце вядомых вам конюхаў, пчаляроў, цесляроў, печнікаў.
- Як і чым гандлявалі? Ці помніце вы кірмашы? Дзе яны ладзіліся?
XII. Адносіны да грамадска-палітычных з’яў
- Каго з вяскоўцаў, якія ваявалі ў японскую, першую сусветную вайну, грамадзянскую вайну, фінскую войны вы помніце? Ці насілі ўзнагароды? Як да іх адносіліся людзі і ўлады?
- Як людзі адносіліся да далучэння Заходняй Беларусі да БССР у 1939 г.? У які бок змянілася жыццё пасля далучэння?
- Як перажывалі рэпрэсіі? Каго з вёскі забралі ў 1930-50-я гг.? Як склаўся іх лёс?
- Якім было стаўленне да калгасаў? Як называўся, дзе размяшчаўся ваш калгас? Назавіце старшынь свайго калгасу таго часу. Наколькі ўмелымі, на вашу думку, яны былі кіраўнікамі?
- Якія адносіны былі паміж людзьмі да вайны, у час вайны і пасля яе, наколькі давяралі адзін аднаму? Як адносіліся да чужых?
- Параўнайце як адносіліся да працы раней і як цяпер?
- Як успрынялі распад СССР?
- Да якой нацыянальнасці сябе адносіце? Кім сябе лічылі бацькі? Ці прыгадвалі яны што-небудзь пра сваю нацыянальнасць?
- Калі параўнаць савецкі час з цяперашнім перыядам, то ў які час жылося лягчэй матэрыяльна і маральна?
- Ці выйшлі з вашай вёскі дзяржаўныя і грамадскія дзеячы?
XIII. Грамадскае кіраванне
- Ці быў у вёсцы сельсавет і дзе размяшчаўся?
- Як святкаваліся дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі, 1 мая, 9 мая, 23 лютага, 8 сакавіка? Як праводзіліся выбары ў савецкі час?
- Як мясцовая ўлада ажыццяўляе кіраванне зараз.
- Прыгадайце найбольш актыўных дзеячоў мясцовай улады савецкага часу.
XIV. Адносіны да прадстаўнікоў іншых народаў
- Ці сустракаліся вы з этнічнымі рускімі? Чым яны адрозніваюцца ад беларусаў?
- Ці сустракаліся вы з этнічнымі палякамі? Чым яны адрозніваюцца ад беларусаў?
- Ці сустракаліся вы з украінцамі? Чым яны адрозніваюцца ад беларусаў?
- Ці жылі ў вёсцы яўрэі? Якім было стаўленне да іх у мясцовых жыхароў? Што вы ведаеце пра лёс мясцовых яўрэяў у вайну?
- Якім было стаўленне да немцаў перад вайной, у час вайны, пасля вайны? Якое яно цяпер?
- Ці бачылі вы ў сваім краі да вайны і ў савецкі час цыганоў? Якімі вы іх запомнілі?
- Ці даводзілася бачыць прадстаўнікоў іншых народаў? Каго менавіта і дзе?
XV. Успаміны аб вайне
- Ці помніце вестку аб пачатку вайны? Як да гэтага адносіліся людзі?
- Як вы запомнілі савецкае адступленне ў 1941 годзе?
- Як упершыню прыехалі немцы? Ці часта яны наязджалі ў вёску? Як паводзілі сябе? Якімі былі адносіны да іх?
- Хто быў старастай? Ці былі паліцаі? Як паводзілі сябе? Якімі былі адносіны да іх?
- Ці многа было ў вёсцы такіх, хто пайшоў у партызаны? Як партызаны паводзілі сябе? Якія партызанскія атрады дзейнічалі ў вашай акрузе? Якімі былі адносіны да іх?
- Што можаце прыгадаць пра ваеннапалонных?
- Ці назіралі ў вайну паветраныя баі? Ці бачылі лётчыкаў?
- Ці працавала ў акупацыю царква? Ці хадзілі ў яе на службы? Ці помніце вы мясцовага святара таго часу? Як да яго адносіліся немцы, партызаны, паліцаі, звычайныя вяскоўцы?
- Ці дзейнічала пад час акупацыі школа? Дзе размяшчалася? Ці навучаліся вы там? Чаму там вучылі? Хто быў настаўнік?
- На якія хваробы людзі часцей хварэлі ў акупацыю? Як лячыліся? Ці быў доктар, да якога асабліва звярталіся па дапамогу?
- Дзе працавалі дарослыя ў часы акупацыі? З чаго харчаваліся? Што вырошчвалі на полі?
- Ці помніце вызваленне савецкай арміяй сваёй вёскі? Як гэта адбывалася?
- Як сустрэлі канец вайны? Якія былі эмоцыі? Як сустракалі тых, хто вярнуўся з фронту? Ці загінуў на фронце хто-небудзь з родзічаў?
- Ці былі арышты пасля вайны? За што арыштоўваліся?
XVI. Сямейны архіў
- Ці захаваліся ў Вас старыя фотаздымкі, абразы, дакументы, перапіска, старадаўняя вопратка, прадметы хатняга побыту? Просьба паказаць і сфатаграфаваць. Акрамя гэтага, наведаць могілкі і сфатаграфаваць надмагільныя помнікі па продках і сваяках, а таксама іншыя асабліва цікавыя аб’екты (курганы, камяні, крыжы, капліцы).