8 кастрычніка 2015 г. (чацвер) на гiстарычным факультэце БДУ плануецца чарговае пасяджэнне ГДГ “РАДАВОД” (генеалагічныя даследаванні, гiсторыя сям’і, вывучэнне ўласнага радаводу).
У праграме пасяджэння плануецца:
1) Гісторыя беларускай шляхты: біяграфічны даведнік “Ураднікі Менскага ваяводства XVI–XVIIIстст.” (асаблівасці выдання, змест, біяграфічныя і генеалагічныя сюжэты, прэзентацыя выпуска IV). Выступленне аўтара – гісторыка Фёдара Віктаравіча Чарняўскага.
2) Арганізацыйныя моманты: прэзентацыя новых кніжных выданняў па генеалогіі, адказы на практычныя пытанні адносна складання радавода.
Запрашаем да ўдзелу ўсіх, хто цікавіцца генеалогіяй і ўласным радаводам!
Час і месца пасяджэння: 8 кастрычніка 2015 г. (чацвер), 17.40, БДУ, гiстарычны факультэт (вул. Чырвонаармейская, 6), ауд. № 35, трэці паверх.
Калі вы не можаце самі прысутнічаць на пасяджэнні, але падтрымліваеце нашы ініцыятывы, салідарны з намі ў нашай справе, калі ласка, размясціце абвестку на сваіх старонках у сацыяльных сетках Інтэрнэта.
Кантакты:
+375293998733 (velcom),
slepovron@mail.ru,
http://www.facebook.com/radavod,
http://vk.com/radavod,
http://hist.bsu.by/kafedry/kafedra-istochnikovedeniya/nauchnye-kruzhki.html