27 лютага 2017 г. пройдзе пасяджэнне гуртка “Радавод” на тэму “ДНК-аналіз у генеалагічных даследаваннях”

27 лютага 2017 г. (панядзелак) на гiстарычным факультэце БДУ плануецца чарговае пасяджэнне ГДГ “РАДАВОД” (генеалагічныя даследаванні, гiсторыя сям’і, вывучэнне ўласнага радаводу).


У праграме пасяджэння плануецца:

Паведамленне на тэму: «ДНК-аналіз у генеалагічных даследаваннях: з тэорыі пытання». Выступоўца – Васіль Сяргеевіч Панкратаў, этнагенетык, кандыдат біялагічных навук.

Паведамленне на тэму: «Практычнае прымяненне ДНК-аналізу ў генеалагічных даследаваннях». Выступоўца – Максім Віктаравіч Гацак, даследчык генеалогіі, заснавальнік праекту «Вольная генеалагічная энцыклапедыя» (Radavod.Wiki).

Запрашаем да ўдзелу ўсіх, хто цікавіцца генеалогіяй і ўласным радаводам!

Час і месца пасяджэння: 27 лютага 2017 г. (панядзелак), 17.40, БДУ, гiстарычны факультэт (вул. Чырвонаармейская, 6), ауд. № 23, другі паверх.

Кантакты:

+375293998733 (velcom),

slepovron@mail.ru,

http://www.facebook.com/radavod,

http://vk.com/radavod,

http://hist.bsu.by/kafedry/kafedra-istochnikovedeniya/nauchnye-kruzhki.html

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *


+ 1 = 7